Іван Навуменка - Вайна каля Цітавай копанкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Навуменка - Вайна каля Цітавай копанкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вайна каля Цітавай копанкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вайна каля Цітавай копанкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна каля Цітавай копанкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вайна каля Цітавай копанкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— У яго, мабыць, адна палавіна галавы разумная, а другая не, — выказаў здагадку Змітрок. — Але чаму ж яго не кусаюць гадзюкі?

Гэтага Яша не ведаў.

Цяпер Калашкан прыходзіў да Яшы штодня. Яны разам выганялі Рагулю і да вечара бадзяліся па лесе. Змітрок быў добры хлопец. Ён не крыўдаваў, калі што не так, і не любіў біцца. Калашкан мог не есці цэлы дзень і ніколі не ўспамінаў пра яду. Яша проста дзівіўся.

— Я прывычны, — адказаў Змітрок. — Бабулі самой мала, а я магу наесціся зайцавай цыбулі. Я яе колькі хочаш ведаю...

Хлопцы дзялілі Яшаў абед папалам і шукалі зайцавай цыбулі. Яна расла на пясчаных узгорках па сасонніку, была вельмі смачная, і Яша не мог зразумець, чаму дарослыя не любяць зайцавай цыбулі. Калі нарваць яе цэлы жмут ды яшчэ назбіраць прыгаршчы суніц, то не трэба ніякі абед.

Калашкан не быў балбатлівы, і Яша паказаў яму ўсе гнёзды, якія ведаў.

— Як птушкі падрастуць, я забяру іх дадому, — пахваліўся ён. — Будуць у мяне жыць, спяваць. А яды ім хіба многа трэба? Мух і чарвякоў колькі хочаш...

Змітрок ухваліў гэты план. Са свайго боку ён прапанаваў нарабіць клетак, каб птушкі не паўцякалі.

— На той год яны пачнуць несціся, — гаварыў ён. — Прывыкнуць і будуць самі прылятаць на двор.

Першымі хлопцы прынеслі чатырох варанят. Іх пасадзілі ў вялікую фанерную скрынку і паставілі на вышкі. Вараняты не вельмі сумавалі па гняздзе і не перабіралі харчам. Яны елі чарвякоў, вараную бульбу, хлеб і былі заўсёды галодныя.

— Прывыклі, — радаваліся хлопцы. — Ім лепей, як у гняздзе...

Клетку з галубамі-туркалікамі, якіх Яша забраў з гнязда, паставілі ў хаце. Галубы цэлы дзень нічога не елі, але на другі дзень пачалі патроху дзяўбці хлебныя крошкі і піць ваду. Кот Кузьма цяпер па цэлай гадзіне праседжваў каля клеткі, і вочы ў яго гарэлі зялёным агнём. Было ясна, што Кузьма зырыўся на птушак і яго трэба было ад гэтай паганай прывычкі адвучыць. Яша са Змітраком нямала паламалі галаву, каб як прымусіць ката падружыцца з птушкамі.

— Яго трэба добра карміць, — выказаў думку Змітрок. — Ён тады не зачэпіць туркалікаў.

Але Кузьма, выхлебтаўшы цэлы чарапок малака, падыходзіў да клеткі і па-ранейшаму не зводзіў сваіх зялёных вачэй з галубоў. Тады хлопцы ўжылі больш рашучыя меры. Змітрок трымаў у руках голуба, а Яша лавіў ката і, паднёсшы яго да птушкі, бязлітасна лупцаваў. Кот драўся кіпцюрамі і ўцякаў з усіх ног.

Так працягвалася, можа, цэлы тыдзень. Кузьма ўжо не адважваўся падыходзіць да клеткі. Хлопцы парашылі, што ён як агню баіцца шыракахвостых туркалікаў. Аднойчы Яша адчыніў клетку. Адзін голуб вылецеў адтуль і сеў на падаконнік. У тую ж хвіліну Кузьма маланкай сігануў з печы і ў адно імгненне адарваў туркаліку галаву.

Яша лупцаваў ката да знямогі. Але справе гэта не памагло. Голуб быў мёртвы, і ніхто не мог яго ажывіць. Хлопцу стала сумна. Гэты свет быў заснаваны яўна несправядліва. Чым пакрыўдзіў прыгожы маладзенькі туркалік сытага пушыстага Кузьму? Ці нельга зрабіць так, каб ніхто нікога не чапаў і ўсе — птушкі, звяры — жылі самі па сабе і не нападалі адно на аднаго?

Яша са Змітраком пахавалі туркаліка з пашанай. Зрабілі невялікую труну і на магіле паставілі помнік. Пасля гэтага справы з птушкагадоўляй пайшлі ў хлопцаў яшчэ горш. Маленькія птушачкі — чакунцы, снегіры, паўзункі — не хацелі жыць у клетках і паміралі. Яны вялі за дзень-два, не дакрануўшыся да казюлек, мух і камароў якіх не шкадавалі для іх хлопцы. Яша зусім засмуціўся. Птушыныя могілкі раслі з кожным днём. Бессардэчны Кузьма вынюхаў гэтыя могілкі і не пасаромеўся павыграбаць мёртвых птушак і паесці.

Жылі толькі чатыры вароны і туркалік. Вароны адчувалі сябе добра. Яны каркалі на ўсё горла, просячы ежы. Туркалік крыху сумаваў у адзіноце. Яша ўжо збіраўся перавесці яго да варон. Але тут здарылася нечаканае.

Аднаго разу, прыгнаўшы Рагулю з пашы, Яша са Змітраком палезлі на вышкі і засталі клетку пустой. Варон не было. Хлопцы не ведалі, што і думаць. Але хутка ўсё стала ясна. Варон нехта пазабіваў, і яны кучай ляжалі ў кутку хлява. Яша гатовы быў кінуцца з кулакамі на таго, хто ўчыніў гэты нечуваны здзек. Якраз выйшаў з хаты бацька, і Яша са слязьмі на вачах падбег да яго.

— Не румзай, — сказаў бацька. — Навошта ў хляве гэтая дрэнь? Яшчэ куранят перадушаць твае вароны. Што ты — сала з іх есці будзеш?

Нават родны бацька не хацеў разумець Яшу. Нікога, апрача абарванага Калашкана, не было цяпер на белым свеце, хто б здолеў суцешыць Яшу. I Змітрок суцешыў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вайна каля Цітавай копанкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вайна каля Цітавай копанкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вайна каля Цітавай копанкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Вайна каля Цітавай копанкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x