Іван Навуменка - Вайна каля Цітавай копанкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Навуменка - Вайна каля Цітавай копанкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вайна каля Цітавай копанкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вайна каля Цітавай копанкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна каля Цітавай копанкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вайна каля Цітавай копанкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Першамайка ведала, што да белагаловага Косці прыехаў дзядзька з горада. Але ў штаб ніхто з хлопцаў усё адно не прыйшоў. Сёйтой пракрочыў па вуліцы міма Косцевай хаты, коса пазіраючы ў бок двара. Можа, хлопцы спадзяваліся, што на гэтым двары зноў вісіць валейбольная сетка і Косця з дзядзькам, як і летась, гуляюць у мяч. Але не было ні мяча, ні сеткі. Дзядзька хадзіў з крывым садоўніцкім нажом па садзе, абразаючы сухое галлё. Косця з панурым выглядам сядзеў на прызбе. Хлопцы адварочваліся і ішлі сваёй дарогай.

Назаўтра дзядзька зноў завёў размову пра геройства. Ён быў вясёлы, смяяўся, і яму, здаецца, не было ніякай справы да Косцевых пакут.

— Не ідуць да цябе твае хлопцы, атаман, — падкалоў ён Косцю. — Чаму б гэта?

— Не ідуць — і не трэба. Абыдуся і без іх.

— Не трэба, не трэба... А сам надзьмуўся як мыш на крупы. Скажы лепш: ты ведаеш, чаго хочуць твае хлопцы?

— Нічога яны не хочуць, — Косця адказаў са злосцю ў голасе. — Як было ўсё добра, дык і яны былі добрыя. А як дрэнна...

Эге, браце-атамане, так гаварыць нельга. Можаш колькі хочаш сабе злавацца, але справе гэтым не паможаш. Валейбол у вас летась адабралі?

Адабралі, — Косця здзіўлена паглядзеў на дзядзьку.

Дык чаму ж ваша камуна тады не распалася?

Я прыдумаў рабіць самакаты, потым мы ў школе п'есу ставілі. Ну і думалі, шго пераможам Тарабана...

— А сёлета, значыць, і самакаты не памагаюць, — усміхнуўся дзядзька. — Дрэнь твае справы, Косця...

Днём дзядзька хадзіў на сяло і на станцыю, а пад вечар вярнуўся надзвычай вясёлы.

Ведаеш што, Косця, — сказаў ён. — На якое ліха здалася табе гэтая Цітава копанка? Бачыў я яе. Гэта ж нейкая брудная лужына, а не копанка. Смурод там стаіць такі! Давай выкапаем новую.

— Удвух? — здзівіўся Косця.

— Паспрабуем удвух, а там відаць будзе...

Вечарам, узброіўшыся рыдлёўкамі, белагаловы Косця разам з дзядзькам Пятром пашыбавалі на першамайскі выган. Яны ішлі і не бачылі, што за імі праз шчыліны парканаў сочаць дапытлівыя вочы першамайскіх хлопцаў. I калі дзядзька, скінуўшы верхнюю кашулю, узяўся за рыдлёўку і пачаў сячы ёю дзёран, падышло трое цікаўных. Яны былі яшчэ без рыдлёвак.

— Хто не капае, купацца не пусцім, — сказаў дзядзька і папляваў на рукі. — Эх і копанка будзе!..

У той вечар прыйшлі з рыдлёўкамі шэсць хлопцаў. Дзядзька Пятро паехаў назад у свой горад праз тры дні. Тады яшчэ не было выкапана нават палавіны копанкі.

XII

На Тарабанавых зборах Яша цяпер не з'яўляўся. Ён быў заняты. Рагуля ўсё яшчэ не магла хадзіць у чарадзе, за ёю быў патрэбны асобны нагляд. Хлопец пакутаваў ад адзіноты. Пепа блукаў паміж пнёў, ірвучы нейкія зёлкі. Ён мог прахадзіць так цэлы дзень, не прамовіўшы ні слова. Яго, здаецца, нішто не цікавіла на гэтым свеце, апрача свайго ўласнага роздуму і пошукаў лекавых траў.

Аднойчы Яша спаткаўся са Змітраком Калашканам. Змітрок вылез з альхоўніку, перад якім пасвілася Рагуля. Ён цягнуў на спіне вялікую вязку сакавітага бабоўніку.

— Я цяпер да Тарабана не хаджу, — адразу прызнаўся нядаўні камандзір палка. — Ён здурнеў зусім. Няхай са сваім Панядзелкам мілуецца. Задавака...

Змітрок лаяў рудога Алёшу апошнімі словамі. Еч, відаць, не мог дараваць яму сваёй ганьбы ля Цітавай копанкі. Алёша тады збіў яго проста за нішто.

Ён яшчэ мяне папросіць, каб прыйшоў, — гарачыўся Змітрок. — Але дудкі, не на таго натрапіў. Можаш перадаць яму.

Я не пайду да Тарабана, — сказаў Яша. — I не буду яму нічога перадаваць. Не хачу я болей з ім...

Змітрок прасвятлеў. Ён сядзеў на вязцы бабоўніку і ўсміхаўся.

— Я так і ведаў. Цябе ж Алёша таксама біў, дык навошта за ім бегаць. Думаеш, я па гэты бабоўнік сюды прыйшоў? На чорта ён мне. Занясу бабцы, няхай не крычыць, што гуляю. Я хацеў цябе пабачыць...

Калашкан прабыў з Яшам да самага вечара. Яны разам гналі Рагулю дадому.

А табе не страшна з гэтым дурным Пепам? — спытаў па дарозе Змітрок.

Ён разумны, — бараніў Пепу Яша. — Ён, каб захацеў, мог бы настаўнікам стаць.

Настаўнікам? — здзівіўся Калашкан. — Тарабан жа загадае яму, дык ён скача на вуліцы. Які ж з яго настаўнік, калі ў яго клёпкі не хапае?

А хіба дурны можа рашыць задачу? А Пепа якую хочаш рашыць у галаве, без ніякай паперы. Ён толькі не хоча нічога. Хто яму што скажа, ён тое і робіць. Можа, ён хворы трохі. А так ён разумны...

Дык чаму ж ён усіх слухае?

Не ведаю, я ж кажу, можа, хворы...

Змітрака ўразіла, што пастух не баіцца гадзюк і злосных сабак. Яны ўсю дарогу размаўлялі пра Пепу і не прыйшлі ні да якой пэўнай думкі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вайна каля Цітавай копанкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вайна каля Цітавай копанкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вайна каля Цітавай копанкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Вайна каля Цітавай копанкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x