Іван Навуменка - Вайна каля Цітавай копанкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Навуменка - Вайна каля Цітавай копанкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вайна каля Цітавай копанкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вайна каля Цітавай копанкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вайна каля Цітавай копанкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вайна каля Цітавай копанкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але Яша не верыў, што Пепа вядзьмар. У школе гаварылі, што ніякай нячыстай сілы на свеце няма. Няма ні Бога, ні чорта, ёсць адна толькі прырода. Пепа ж наогул не быў падобны да ведзьмара. Ён быў ціхі, спакойны і нікому не рабіў ніякай крыўды.

Яша заўважыў, што пастуха любіць усё жывое. Ад яго не ўцякала ні адна карова, на яго не брахаў самы злосны сабака. Яны быццам адчувалі, што да іх падыходзіць чалавек з чыстай і адкрытай душой.

Пасучы разам з Пепам Рагулю, Яша рэдка ўспамінаў Тарабана. ГПто ўмеў Тарабан? Толькі крычаць на ўсіх і біцца. Пепа ж адкрыў для Яшы новы і цікавы свет.

Кожны дзень пастух паказваўхлопцу новыя птушыныя гнёзды. Ён умеў іх адшукваць па нейкіх нябачных, няўлоўных прыкметах.

— Жаўрук тут жыве, — сказаў Пепа, калі яны гналі статак цераз узаранае на папар поле.

Яша цэлую гадзіну кружыўся па загоне, абмацаў, здаецца, кожны каменьчык і нічога не знайшоў. Пепа ж усяго два разы пратупаў краем гоняў і паказаў Яшу намошчанае ў самай раллі гняздзечка, у якім ляжала пяць шэранькіх, пад колер зямлі, яек.

Другі раз Пепа паказаў Яшу гняздо голуба-туркаліка. Шызы голуб выводзіўся ў дупле, дзе-небудзь на высокім дубе, на які было нялёгка ўзлезці. А туркалік нават не масціў сабе добрага гнязда. Два белыя туркалікавыя яйкі былі добра відаць з зямлі, знізу.

Аднойчы Яша знайшоў гняздо сам. Ён здзівіўся: сярод невялікіх пяці шэранькіх яек ляжала адно сіняватае ў крапінку. Яно было большае за астатнія яйкі. Хлопец доўга ламаў галаву над гэтай праявай і ні да чаго не мог дадумацца. Прыйшлося паклікаць Пепу.

— Гняздо івалгі, — сказаў пастух. — А большае яйка падклала зязюля. Яна лянуецца карміць сваіх дзяцей сама...

Яшу стала крыўдна за зязюлю. Ён лічыў яе такой добрай і разумнай птушкай. Яна ўмела адгадваць, колькі хто пражыве на свеце гадоў, і вось на табе — не хоча карміць сваіх уласных дзяцей. Мабыць, і адгадвала зязюля таксама няправільна, раз яна несумленная птушка.

Пасвіць разам з Пепам было цікава. Ён многа ведаў, але амаль заўсёды маўчаў і толькі бездапаможна, па-дзіцячаму ўсміхаўся. Яша адчуваў сябе дужэйшым за Пепу, і ад гэтага было крыўдна. Такі ён вялікі, разумны, гэты Пепа, а яго ўсе лічаць дурным, насміхаюцца з яго. Чаму ён не пакажа людзям сваю сілу і розум? Яша некалькі разоў прыставаў да пастуха з гэтым пытаннем, але Пепа толькі ўсміхаўся.

— Мне так добра, — гаварыў ён натужным, ціхім голасам. — Я нікога не чапаю, і мяне ніхто не чапае.

Пепа клаўся на спіну і цэлую гадзіну глядзеў у неба, думаючы аб нечым сваім, незразумелым для Яшы.

ХІ

Вуліца Першамайка нават сваім знешнім выглядам адрознівалася ад Слабодкі. Хаты былі тут пераважна новыя і не ляпіліся так густа, як у старой частцы сяла — Слабодцы. Амаль у кожным двары быў сад, а там, дзе яго не было, расло хоць некалькі дрэў. Вясной і летам вуліца нагадвала доўгі зялёны калідор.

У двары Косці Кветкі, дзе збіраліся першамайцы і дзе знаходзіўся галоўны штаб камуны, усе гэтыя дні панаваў змрочны і панылы настрой. Першамайскія хлопцы павесілі насы. Ніякай радасці не было. I летась паражэнне, і сёлета. Дзесяць разоў разбіралі прычыну вайсковай няўдачы і сыходзіліся на адным: ва ўсім вінаваты Аркадзь Панядзелак. Каб не гэтыя восем перабежчыкаў на чале з Аркадзем, Слабодка нізавошта не адолела б Першамайку. Хіба мала першамайцы загартоўвалі сябе, рыхтуючыся да рашаючай бойкі? Кожны дзень займаліся на турніку, вучыліся поўзаць па-пластунску і біць з рагатак без промаху. Аркадзя з яго хлопцамі Першамайка да сябе не запрашала, ён набіўся сам. Даваў абяцанні, прысягаў, што болей ніколі не пяройдзе на бок Тарабана. Сам жа лаяў і высмейваў рудога Алёшу — і зноў пабег да яго падлізвацца. Гэтага нельга было зразумець...

Белагаловы Косця пакутаваў болей за ўсіх. Ён ніколі не думаў, што ім прыйдзецца гэтак цяжка. Калі ён арганізоўваў камуну, усё здавалася лёгкім і простым. Хіба ўдалося б ім, каб яны не дружылі, змайстраваць гэтыя самакаты або хоць адзін планёр? Вядома, не ўдалося б...

А гэтая вайна за копанку?! Яны ж толькі хацелі даказаць, што праўда на іхнім баку.

Першамайка ж зусім не збіралася, выйграўшы бітву карыстацца Цітавай копанкай адна. Косця хацеў толькі роўнага права для сябе і сваёй вуліцы, каб купацца, калі захочацца. Той самы Ціт, які даўно памёр і які некалі выкапаў гэтую копанку, ён жа не жыў у Слабодцы. Не жыў ён, праўда, і на Першамайскай вуліцы, якой наогул у той час не было. Хутар старога Ціта стаяў наводшыбе ад сяла. Ад усёй сялібы засталіся толькі дзве грушы-дзічкі, некалькі спарахнелых пнёў ды зацягнутая зялёнай краскай, заросшая па берагах вербалозам копанка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вайна каля Цітавай копанкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вайна каля Цітавай копанкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вайна каля Цітавай копанкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Вайна каля Цітавай копанкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x