Альбер Камю - Здрадлівая жонка
Здесь есть возможность читать онлайн «Альбер Камю - Здрадлівая жонка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:Здрадлівая жонка
- Автор:
- Жанр:
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг книги:5 / 5. Голосов: 1
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 100
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Здрадлівая жонка: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Здрадлівая жонка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
Здрадлівая жонка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Здрадлівая жонка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
— Зачыні дзверы, — зароў Марсэль.
Але шафёр, смеючыся, ужо вяртаўся назад. Ён няспешна ўзяў з-пад прыборнае дошкі некалькі інструментаў і, зрабіўшыся адразу маленькім у пясчанай смузе, зноў знік спераду аўтобуса, так і не зачыніўшы дзвярэй. Марсэль глыбока ўздыхнуў:
— Магу цябе запэўніць, што ён і матора ніколі ў жыцці не бачыў!
— Перастань,— сказала Жанін.
Раптам яна скаланулася. На ўзбочыне зусім побач з аўтобусам стаялі ўхутаныя з галавой нерухомыя постаці. З-пад капюшонаў, пераматаных паверх шматлікімі столкамі тонкай тканіны, віднеліся толькі вочы. Невядома адкуль узяўшыся, яны моўчкі глядзелі на пасажыраў.
— Пастухі,— прамовіў Марсэль.
У салоне панавала поўная цішыня. Пасажыры, угнуўшы галовы, нібыта прыслухоўваліся да голасу ветру, выпушчанага на волю пасярод гэтых бясконцых пляскатых узгор'яў. Жанін раптам са здзіўленнем заўважыла, што вакол не відаць амаль ніякага багажу На чыгуначнай станцыі шафёр закінуў на дах іхні куфар і некалькі скруткаў тканіны. А ўсярэдзіне на багажных сетках ляжалі толькі пляскатыя паўпустыя кашы ды вузлаватыя палкі. Відаць, гэтыя жыхары поўдня вандруюць улегцы.
Тым часам шафёр, з ранейшым засяроджаным выглядам, ужо ўскочыў у аўтобус. Толькі яго вочы смяяліся над павязкай з тонкага вэлюму, якой ён таксама абкруціў твар. Абвясціўшы, што яны зараз паедуць, ён зачыніў дзверы. Вецер аціх, і адразу выразна пачуўся пясчаны дождж, які сыпаў у шыбы. Матор чхнуў і захлынуўся. Але пасля доўгіх упрошванняў стартэр нарэшце завёўся, і шафёр прымусіў яго некалькі разоў зараўці, ціскаючы на газ. Рэзкім штуршком машына кранулася з месца. 3 нерухомай масы ўкручаных у лахманы пастухоў узнялася рука і растала ў смузе недзе ззаду. Аўтобус амаль адразу заскакаў на калдабанах дарогі, якая прыкметна пагоршылася. Арабы безупынна калываліся ад трасяніны. Жанін пачала ўжо адчуваць, як яе адольвае сон, калі раптам перад ёй узнікла жоўтая скрынка з жавальнымі пласцінкамі з пальмавай смолкі. Салдат-шакал ёй усміхаўся. Яна нерашуча пачаставалася і падзякавала. Шакал схаваў скрынку ў кішэні і адразу нібыта праглынуў усмешку. Цяпер ён ізноў глядзеў перад сабой на дарогу. Жанін павярнулася да Марсэля, але ўбачыла толькі яго салідны карак. Ён узіраўся скрозь шыбу ў згусцелы туман, што ўздымаўся над рухомымі гурбамі пясчанага пылу.
Яны ехалі ўжо шмат гадзінаў, і ўсё жыццё ў салоне аціхла пад цяжарам стомы, калі раптам звонку данесліся крыкі. Абапал аўтобуса беглі апранутыя ў бурнусы дзеці, якія падскоквалі, ляскалі ў ладкі і круціліся, як ваўчкі. Аўтобус ужо каціў па доўгай вуліцы з нізкімі хатамі: яны ўязджалі ў аазіс. Вецер дзьмуў з не меншаю сілай, але часцінкі пяску, натыкаючыся на перашкоду, якой былі сцены, ужо не засланялі святла. Неба, аднак, па-ранейшаму было абложанае. 3 жудасным скрогатам тармазоў аўтобус спыніўся пасярод крыклівага натоўпу перад гатэльчыкам з павеццю на гліняных слупах і з бруднымі вокнамі. Жанін выйшла і, ступіўшы на зямлю, адчула, як яе ўсё яшчэ гайдае. Па-над хатамі яна ўбачыла воддаль стромкі абрыс жоўтага мінарэта. Злева вымалёўваліся першыя пальмы аазіса, і яе пацягнула туды. Але хоць час хіліўся да поўдня, холад заставаўся пранізлівым, і пры парывах ветру яна пацепвалася. Павярнуўшы галаву, яна пашукала Марсэля, але спачатку ўбачыла толькі салдата, які накіроўваўся ў яе бок. Яна чакала, што ён усміхнецца ці павітаецца з ёю. Але ён прайшоў, не зірнуўшы, і знік. Марсэль тым часам займаўся спусканнем чамадана з тканінаю, вялізнага чорнага куфра, успёртага на дах аўтобуса. Мяркуючы па ўсім, гэтая справа была няпростая. Паклажай займаўся адзін шафёр, але і ён спыніўся, на ўвесь рост выпрастаўшыся на даху і пусціўшыся ў перамовы з натоўпам у бурнусах, які колам абступаў машыну. Абложаная з усіх бакоў гэтымі нібыта вычасанымі з косці, абцягнутымі скурай тварамі, прыгнечаная гартаннымі крыкамі, Жанін раптам адчула, наколькі стамілася.
— Я пайду,— сказала яна Марсэлю, які нецярпліва спрабаваў аклікнуць шафёра.
Яна ўвайшла ў гатэль. Яе сустрэў гаспадар, худы, сугнеістага выгляду француз, які правёў яе на другі паверх. Мінуўшы галерэю, што ўзвышалася над вуліцай, яны трапілі ў нумар, дзе з мэблі аказаліся толькі жалезны ложак, пафарбаванае белай эмалевай фарбаю крэсла, не завешаная нічым шатня ды, за трысняговаю шырмай, умывальны столік з ракавінай, пакрытай слоем тонкага пясчанага пылу. Калі гаспадар зачыніў за сабой дзверы, Жанін адчула холад, якім дыхалі голыя, пабеленыя глінкаю сцены. Яна не ведала, ні куды дзець сваю сумку, ні куды падзецца самой. Можна было або легчы, або заставацца стаяць і ў абодвух выпадках калаціцца ад холаду. Яна засталася стаяць, не выпускаючы сумкі і гледзячы ў неба за вузкім, падобным да байніцы акенцам амаль пад самаю столлю. Яна чакала, хоць сама не ўсведамляла чаго. I адчувала толькі самоту, пранізлівы холад і нейкі асаблівы цяжар у тым месцы, дзе было сэрца. Яна нібыта мроіла наяве, амаль не ўспрымаючы шуму, што падымаўся з вуліцы, дзе чуліся гучныя Марсэлевы крыкі, але выразна адчуваючы плёхкат ракі, што ўрываўся ў байніцу, народжаны ветрам у пальмах, якія, здавалася ёй, падступілі яшчэ бліжэй. Потым вецер нібыта падвоіў сілу, і мяккі шолах ператварыўся ў посвіст хваляў. У сваім уяўленні яна бачыла за сценамі цэлае мора гонкіх і гнуткіх пальмаў, раскудлачаных шалёнымі ўдарамі навальніцы. Усё было зусім не так, як яна чакала, але гэтыя нябачныя хвалі асвяжалі яе натамлёныя вочы. Яна стаяла, цяжка асунуўшыся, апусціўшы рукі, згорбіўшыся, і па яе набрынялых нагах пачынаў падымацца холад. А яна мроіла пра гонкія, гнуткія пальмы і тую дзяўчыну, якою калісь была.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка:
Похожие книги на «Здрадлівая жонка»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Здрадлівая жонка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «Здрадлівая жонка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.