• Пожаловаться

Артур Конан Дойль: Пярсцёнак Тота

Здесь есть возможность читать онлайн «Артур Конан Дойль: Пярсцёнак Тота» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Пярсцёнак Тота: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пярсцёнак Тота»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Артур Конан Дойль: другие книги автора


Кто написал Пярсцёнак Тота? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Пярсцёнак Тота — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пярсцёнак Тота», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З тае пары я ўвесь час праводзіў у доследах. Я мусіў знайсці падступную атруту, што пераможа эліксір. З ранку да ночы я завіхаўся з трубкай каля печы. Акрамя таго, я сабраў усе папірусы і хімічныя шклянкі святара Тота. На жаль, яны мне нічога не далі. Дзе-нідзе трапляліся кволыя намёкі ці няўцямныя ўрыўкі, але гэта нічога не праясняла. Месяц за месяцам я біўся над формулай. Калі сэрца маё напаўнялася смуткам, я хадзіў да магільні каля пальмаў.

Там, стоячы каля мёртвай дамавіны, інкруставанай каштоўнымі камянямі, я адчуваў яе салодкую прысутнасць і шаптаў ёй, што мы ўз’яднаемся, як толькі мой мёртвы розум развяжа праклятую загадку.

Пармс казаў, што ягонае вынаходніцтва было звязанае з пярсцёнкам Тота. Я памятаў яго. Гэта быў цяжкі і грувасткі пярсцёнак, зроблены не з золата, а з рэдкага металу, што здабывалі ў рудніках гары Гарбал. Вы называеце яго плацінай. Пярсцёнак упрыгожваў крышталь з адтулінай, у якой магло змясціцца некалькі кропляў вадкасці. Таямніца Пармса была не ў метале, бо ў храме было шмат вырабаў з плаціны. Значыць, ён захаваў каштоўную атруту ў крышталёвай адтуліне. Я прыйшоў да гэтай думкі яшчэ тады, калі, разграбаючы ягоныя паперы, натрапіў на адну, у якой гаварылася, што гэта напраўду так і што ўнутры засталося яшчэ крыху не ўжытай вадкасці.

Але як знайсці пярсцёнак? Яго не было на целе Пармса падчас бальзамавання. Гэта я ведаў пэўна. Яго не было і сярод яго асабістых рэчаў. Я дарэмна абшукваў кожны пакой, у якім ён пабываў, кожную скрынку і вазу, кожнага раба, што належаў Пармсу. Я прасейваў пясок, па якім ён хадзіў, але як я ні ўлягаў, пярсцёнка Тота нідзе не было, ані знаку. Магчыма, я б і пераадолеў усе перашкоды, каб не надарылася бяда.

Распачалася вялікая вайна з гіксамі, лучнікі і вершнікі разам з ваяводамі былі разбітыя ў пустэльні. Качэўнікі абрынуліся на нас, як саранча ў сухмень. Ад пустэльні Шур і да вялікага горкага возера ўдзень лілася кроў, а ўначы шугала полымя. Аварыс быў бастыёнам Егіпта, але мы не змаглі ўтрымаць дзікуноў. Горад паў. Войска палегла падчас абароны, а ўсе іншыя, у тым ліку і я, трапілі ў палон.

Гадамі я пасвіў статкі на вялікіх паплавах Еўфрата. Мой гаспадар памёр, ягоны сын пасталеў, а я ўсё яшчэ быў далёка ад смерці. Урэшце я ўцёк на спрытным вярблюдзе і вярнуўся ў Егіпет. Гіксы пасяліліся на заваяванай зямлі. Краінай правіў іх правадыр. Аварыс быў зруйнаваны, горад спалены, ад храма засталася непрыглядная куча друзу. Магільні былі разрабаваныя, помнікі знішчаныя. Ад магільні Атмы не засталося ані знаку. Яна загубілася ў пустэльных пясках, а пальмы, што некалі пазначалі ўваход у магільню, даўно спарахнелі. Паперы Пармса і рэліквіі храма Тота былі або знішчаныя, або разнесеныя па свеце. Усе пошукі былі марныя.

З таго часу мяне пакінула надзея калі-небудзь адшукаць пярсцёнак ці вынайсці падступную атруту. І я пачаў цярпліва існаваць, пакуль эліксір не страціць сваю моц.

Вы не можаце сабе ўявіць, наколькі жахлівы час, вы, чый досвед абмяжоўваецца імгненнем паміж калыскай і магілай! А я магу, бо ўсё жыццё мімаволі дрэйфую па плыні гісторыі. Я быў стары, калі пала Троя. Я быў вельмі стары, калі Герадот трапіў у Мэмфіс. Я быў сагнуты гадамі, калі на зямлю прыйшоў Хрыстос. Але я ўсё яшчэ амаль такі ж, як усе: эліксір усё яшчэ грае ў маёй крыві і абараняе ад таго, чаго я так прагну! Але цяпер я нарэшце пакладу гэтаму канец!

Я абышоў увесь свет, пабываў у розных краінах. Для мяне ўсе мовы свету — як родныя. Іх вывучэнне дапамагала мне бавіць час, які цягнуўся бясконца. Ведалі б вы, наколькі марудна сплывалі эпохі: росквіт сучаснай цывілізацыі, панылае сярэднявечча, цёмныя часы варвараў. Усё за плячыма. Але за ўвесь час я ні разу не паглядзеў ні на адну жанчыну закаханымі вачыма. Атма ведае, што ўсё жыццё я быў верны ёй.

Я займеў звычку чытаць усё, што навукоўцы пісалі пра Старажытны Егіпет. Якім бы ні было маё матэрыяльнае становішча, я заўжды знаходзіў капейчыну на адпаведныя часопісы. Дзевяць месяцаў таму я быў у Сан-Францыска, калі мне трапіўся артыкул пра адкрыццё, зробленае непадалёк ад Аварыса. Сэрца ёкнула, калі я прачытаў, што экскаватар раскапаў некалькі падземных магільняў. У адной з іх была знойдзеная неразгорнутая мумія з надпісам на вонкавым саркафагу, які паведамляў, што тут знайшло супакой цела дачкі гарадскога старэйшыны часоў Тутмаса. Калі вечка саркафагу было паднятае, на грудзях жанчыны археолагі ўбачылі вялікі плацінавы пярсцёнак з крышталём. Вось дзе Пармс схаваў пярсцёнак Тота! Надзейна схаваў, бо ведаў, што ніводзін егіпцянін ніколі не парушыць спакою пахаванага сябра.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пярсцёнак Тота»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пярсцёнак Тота» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Артур Конан-Дойль
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Артур Конан-Дойль
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Артур Конан-Дойль
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Артур Конан-Дойль
Артур Дойль: Кольцо Тота
Кольцо Тота
Артур Дойль
Отзывы о книге «Пярсцёнак Тота»

Обсуждение, отзывы о книге «Пярсцёнак Тота» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.