• Пожаловаться

Артур Конан Дойль: Пярсцёнак Тота

Здесь есть возможность читать онлайн «Артур Конан Дойль: Пярсцёнак Тота» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Пярсцёнак Тота: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пярсцёнак Тота»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Артур Конан Дойль: другие книги автора


Кто написал Пярсцёнак Тота? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Пярсцёнак Тота — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пярсцёнак Тота», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пачалася вайна з гіксосамі, і вялікі фараон паслаў салдат на абарону ўсходняй мяжы. У горад быў прысланы новы старэйшына, каб уратаваць яго ад захопнікаў. Я шмат чуў пра прыгажосць ягонай дачкі, але аднойчы на шпацыры мы з Пармсам сустрэлі яе ў паланціне, што неслі рабы. Мяне працяла каханнем як маланкай. Душа пакінула мяне. Я быў гатовы кінуцца да ног тых, што неслі яе. Гэтая дзяўчына была створаная для мяне. Жыць без яе было немагчыма. Я пакляўся галавой Гора, што яна будзе маёй. Я пакляўся святару Тота. Ён адвярнуўся ад мяне з тварам, чарнейшым ад ночы.

Я не буду расказваць пра нашыя заляцанні. Яна пакахала мяне гэтак жа моцна, як і я яе. Мне стала вядома, што Пармс пабачыў яе раней і прызнаўся ў каханні, але я пасміхаўся з ягонай жарсці, бо ведаў, што яе сэрца належыць мне. Наш горад ахапіў паморак, многія паміралі, але я працягваў рукі да хворых і даглядаў іх, не баючыся заразіцца. Яна дзівілася маёй самаахвярнасці. А я раскрыў ёй таямніцу і маліў, каб яна пагадзілася ўжыць мой эліксір.

— Твая кветка ніколі не завяне, Атма, — казаў я. — Усе рэчы прамінуць, а мы з табой і нашае ўзаемнае каханне перажыве вялікія піраміды.

Але яна была сарамлівай і па-дзявоцку ўпартай.

— Хіба гэта слушна? — пыталася яна. — Хіба гэта не супярэчыць волі багоў? Калі б вялікі Асірыс пажадаў, каб мы жылі вечна, хіба ён не дараваў бы нам бяссмерце?

Словамі, поўнымі пяшчоты і кахання, я пераконваў яе, а яна ўсё вагалася. Гэта быў важны для яе крок. Яна абяцала падумаць да раніцы. Уранку я мусіў даведацца пра яе рашэнне. Урэшце, адна ноч — гэта не так шмат. Яна хацела памаліцца Ісідзе і папрасіць парады.

З цяжкім прадчуваннем я пакінуў яе з пакаёўкай. Назаўтра, калі ранішняе ахвярапрынашэнне скончылася, я паспяшаў да яе дома. Спалоханы раб сустрэў мяне на ўваходзе.

— Спадарыня захварэла, — сказаў ён. — Моцна захварэла.

У шаленстве я распіхаў служак і праз залы і калідоры прабраўся да пакоя Атмы. Яна ляжала на пасцелі, на падушцы ўзвышалася яе галоўка, з бледным тварам і шклянымі вачыма. А на ілбе палымнела самотная цёмная пляма. Знак смерці.

Ці варта расказваць вам пра тыя жахлівыя часы? Месяцамі я быў у шаленстве, ліхаманцы і трызненні, але не мог памерці. Ніводзін араб у пустэльні так не прагнуў спатоліць смагу, як я жадаў смерці. Калі б сталь ці атрута маглі перарваць нітку майго жыцця, я б змог уз’яднацца са сваёй каханай у краіне з вузкай брамай. Я спрабаваў, але гэта не мела сэнсу. Пракляты эліксір быў мацнейшы. Аднойчы ўначы, калі я ляжаў на ложку слабы і разбіты, Пармс, святар Тота, зайшоў у маю спачывальню. Ён стаў у промні святла, і я пабачыў ягоныя вочы, што ззялі шалёнай радасцю.

— Чаму ты дазволіў ёй памерці? — спытаў ён. — Чаму ты не выратаваў яе гэтак жа, як мяне?

— Я спазніўся, — адказаў я. — Але ж і ты яе кахаў. Мы з табой сябры па няшчасці. Ці ж не жахліва цяпер разумець, што мусіш пражыць стагоддзі без яе? Дурні мы, дурні, што лічылі смерць за ворага.

— Ты можаш гэтак казаць, — прамовіў ён з дзікім смехам. — Словы мёдам ліюцца з тваіх вуснаў. Але для мяне яны нічога не значаць.

— Што ты маеш на ўвазе? — спытаў я, падымаючыся на локцях. — Гора замутніла табе розум.

Ягоны твар быў асветлены радасцю, а цела дрыжэла так, нібыта ён уступіў у змову з д’яблам.

— Ведаеш, куды я іду? — спытаў ён.

— Не. Адкуль мне ведаць?

— Я іду да яе, — прамовіў ён. — Яна ляжыць, забальзамаваная, у дальняй магільні пад пальмамі каля гарадской сцяны.

— Чаму ты ідзеш туды? — спытаў я.

— Каб памерці! — пракрычаў ён. — Каб памерці! Я вызваліўся з зямных кайданоў!

— Але эліксір усё яшчэ ў тваёй крыві, — запярэчыў я.

— Я яго перамагу, — адказаў ён. — Я знайшоў мацнейшы сродак, які пераможа яго. Ён ужо ў маіх жылах, і праз гадзіну я памру. Я з’яднаюся з ёю, а ты застанешся тут.

Я бачыў, што ён кажа праўду. Святло ягоных вачэй казала, што ён перамог уладу эліксіру.

— Ты павінен навучыць мяне! — пракрычаў я.

— Ніколі! — адказаў ён.

— Заклінаю цябе мудрасцю Тота, веліччу Анубіса!

— Не старайся, — халодна прамовіў ён.

— Я вынайду яго сам! — пракрычаў я.

— Не здолееш, — адказаў ён. — Я вынайшаў яго выпадкова. Там ёсць адзін складнік, якога ты ніколі не атрымаеш. Ён у пярсцёнку Тота, больш яго няма нідзе.

— У пярсцёнку Тота! — паўтарыў я. — А дзе цяпер пярсцёнак Тота?

— Пра гэта ты ніколі не даведаешся, — адказаў ён. — Ты заваяваў яе каханне. А хто ўрэшце перамог? Я пакідаю цябе з тваім нікчэмным зямным жыццём. Мае ланцугі разбітыя. Я мушу ісці! — Ён павярнуўся і сышоў. Ранкам стала вядома, што святар Тота памёр.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пярсцёнак Тота»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пярсцёнак Тота» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Артур Конан-Дойль
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Артур Конан-Дойль
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Артур Конан-Дойль
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Артур Конан-Дойль
Артур Дойль: Кольцо Тота
Кольцо Тота
Артур Дойль
Отзывы о книге «Пярсцёнак Тота»

Обсуждение, отзывы о книге «Пярсцёнак Тота» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.