• Пожаловаться

Вильгельм Гауф: Малады англічанін

Здесь есть возможность читать онлайн «Вильгельм Гауф: Малады англічанін» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Малады англічанін: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Малады англічанін»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вильгельм Гауф: другие книги автора


Кто написал Малады англічанін? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Малады англічанін — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Малады англічанін», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Здавалася, што найбольшую асалоду такі баль прыносіць старому пану: ён вачэй не спускаў з свайго пляменніка, сам сабе пасміхаўся, і калі ўся свецкая публіка цягнулася да яго, каб выказаць яму пахвалу за яго прыстойнага, выхаванага юнака, ён не мог стрымаць радасці, пачынаў весела рагатаць і паводзіў сябе дзівакавата. Грунвізэльцы прыпісвалі гэтыя выбухі радасці яго вялікай любові да пляменніка і лічылі гэта нармалёвым. Але час ад часу яму даводзілася праяўляць у адносінах да пляменніка свой бацькоўскі аўтарытэт, бо пасярод самых прыгожых танцаў таму магло прыйсці ў галаву нахабна ўскочыць на подыюм, дзе сядзелі гарадскія музыкі, вырваць з рук аднаго з іх кантрабас і дзіка запілікаць на ім. Ці раптам мяняў позу і пачынаў танцаваць на руках, дагары нагамі. Тады дзядзька звычайна адводзіў яго ўбок, сур’ёзна ўшчуваў і падцягваў мацней хустку на шыі, і пляменнік зноў паводзіў сябе прыстойна.

Вось так было на людзях і балях. Але так заўсёды бывае з норавамі – дрэнныя пашыраюцца заўсёды лягчэй, чым добрыя. Тады новая, чужая мода, нават калі яна надзвычай недарэчная, заражае маладых людзей, якія яшчэ ніколі не задумваліся пра саміх сябе ў свеце. Так здарылася і ў Грунвізэлі з пляменнікам і яго незвычайнымі звычкамі. Як толькі маладое пакаленне ўбачыла, што яго неабчасанасць, недарэчны смех і балбатня, грубыя адказы старэйшыя не ганьбяць, а нават падтрымліваюць, што ўсё гэта лічыцца нават вельмі дасціпным, то шмат хто падумаў сабе: “І я ж магу лёгка стаць такім дасціпным жартаўніком”. Увогуле, раней гэта былі старанныя, умелыя маладыя людзі. Цяпер яны думалі: “Навошта тая адукаванасць, калі невукі лягчэй прабіваюцца ў жыцці?” Яны закінулі кніжкі, а толькі гойсалі па вуліцах і плошчах. Раней яны былі паслухмяныя і ветлівыя з кожным, мелі звычку пачакаць, пакуль іх спытаюць, а адказвалі прыстойна і сціпла; цяпер яны далучаліся да мужчын, устаўлялі свае тры грошы, выказвалі свае меркаванні і нават смяяліся ў вочы бургамістру, калі ён нешта казаў, сцвярджаючы, што ведаюць усё нашмат лепш.

Раней грунвізэльцы з агідай ставіліся да нахабнай неабчасанасці. Цяпер жа яны спявалі ўсялякія непрыстойныя песні, палілі табаку ў неймаверных люльках і бавіліся ў шынках самага нізкага кшталту. Яны, і так прыгожыя, куплялі сабе вялікія акуляры, насаджвалі іх на нос і думалі, што такім чынам робяць уражанне, бо выглядаюць, як славуты пляменнік. Дома альбо ў гасцях яны ўкладваліся ў ботах і шпорах на канапу, гайдаліся на крэсле ў прыстойным таварыстве і падпіралі шчокі кулакамі, абапершыся локцямі на стол, на што глядзець без раздражнення было нельга.

Дарэмна гаварылі ім маці і сябры, як гэта ўсё неразумна, як непрыстойна. Яны ж спасылаліся на бліскучы прыклад пляменніка. Дарэмна іх пераконвалі, што пляменніку як маладому англічаніну даруецца нацыянальная рыса – неабчасанасць. Маладыя грунвізэльцы сцвярджалі, што маюць такое ж права, як і любы англічанін, дасціпна паказваць сваю нявыхаванасць. Карацей кажучы, была проста бяда, як з адмоўнага прыкладу пляменніка ў Грунвізэлі цалкам гінулі добрыя норавы і звычкі.

Але радасць маладых людзей ад свайго грубага, неўтаймоўнага жыцця цягнулася нядоўга. Наступны выпадак раптам змяніў сітуацыю.

На завяршэнне зімніх забаваў рыхтаваўся канцэрт, удзельнікамі якога былі не толькі прафесійныя гарадскія музыканты, але і найлепшыя грунвізэльскія аматары. Бургамістр граў на віяланчэлі, доктар цудоўна валодаў фаготам, аптэкар, хоць і не меў добрых здольнасцяў, дзьмуў у флейту, некалькі грунвізэльскіх паненак развучвалі арыі з операў. Усё было падрыхтавана як мае быць. Тут стары прыезджы выказаў думку, што, канечне, такі канцэрт будзе выдатным, але ў ім не хапае дуэту, а без дуэтаў прыстойных канцэртаў увогуле не бывае. Гэтае меркаванне выклікала лёгкую разгубленасць: хоць дачка бургамістра і спявала як салавей, але дзе ўзяць вартага такой дамы спевака? Ужо хацелі спыніцца на арганісце, які калісьці цудоўна спяваў басам, але прыезджы сцвярджаў, што гэта – лішняе, бо яго пляменнік спявае непараўнальна.

Паведамленне пра гэтую выдатную здольнасць маладога прыезджага выклікала немалое здзіўленне. Яго запрасілі на рэпетыцю, і нягледзячы на яго незвычайныя манеры, тыповыя для англічаніна, ён праспяваў, як анёл. Хуценька пачалі рыхтаваць дуэт, і нарэшце надышоў вечар, калі вушы грунвізэльцаў павінныя былі спазнаць сапраўдную асалоду.

Стары прыезджы, на жаль, не мог прысутнічаць пры трыюмфе свайго пляменніка, таму што захварэў. Але ён даў бургамістру, які наведаў яго гадзінай раней, такія-сякія парады наконт пляменніка.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Малады англічанін»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Малады англічанін» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Малады англічанін»

Обсуждение, отзывы о книге «Малады англічанін» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.