• Пожаловаться

Вильгельм Гауф: Малады англічанін

Здесь есть возможность читать онлайн «Вильгельм Гауф: Малады англічанін» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Малады англічанін: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Малады англічанін»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вильгельм Гауф: другие книги автора


Кто написал Малады англічанін? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Малады англічанін — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Малады англічанін», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– А, калі гэта ваш пляменнік, – адказаў брамнік, – тады яму можна ўязджаць і без пашпарту. Ён жа, напэўна, будзе жыць у вас?

– Канечне, – сказаў прыезджы, – і, магчыма прабудзе доўга.

У брамніка больш не было ніякіх пытанняў, і прыезджы пан і яго пляменнік уехалі ў гарадок. Бургамістр і ўвесь горад былі, між іншым, не вельмі задаволеныя брамнікам. Яму варта было б запомніць хоць некалькі словаў з адказу пляменніка. Тады лёгка можна было б вызначыць, з якой зямлі з’явіліся тут ён і яго дзядзька. Але брамнік запэўніў, што мова была не французкая і не італьянская, па вымаўленні ж, здаецца, ангельская, і калі ён не памыляецца, малады пан прамовіў “God dam!” Вось такім чынам брамнік так-сяк выкруціўся сам і праславіў юнака, бо цяпер уся гаворка ў гарадку была толькі пра маладога англічаніна.

Але і малады англічанін не паказваўся на людзі – ні на кегельбане, ні ў шынку. Затое ён ствараў людзям праблемы іншым чынам... А вось як: часта здаралася так, што са звычайна ціхага дома прыезджага чуліся жудасныя крыкі і шум, так што народ тоўпіўся перад домам, гледзячы на вокны. Там можна было ўбачыць маладога англічаніна, апранутага ў чырвоны фрак і зялёныя штаны, з ускудлачанымі валасамі і жудаснай грымасай, які неверагодна хутка прабягаў каля вокнаў туды-сюды па ўсіх пакоях; стары пан ганяўся за ім у чырвоным халаце з бізуном у руцэ, махаў ім, часта прамахваўся, але часцяком, здавалася натоўпу, бізун усё-такі наганяў юнака; адтуль да людзей даляталі пужліва-жаласныя ўскрыкі і хвосткія ўдары бізуна. Гэтыя жорсткія адносіны да невядомага маладога чалавека так балюча закранулі жанчын гарадка, што яны нарэшце прымусілі бургамістра ўмяшацца ў гэтую справу. Ён напісаў прыезджаму пану запіску, у якой у даволі рэзкіх выразах вінаваціў яго ў недапушчальным абыходжанні са сваім пляменнікам і пагражаў яму, што калі такія сцэны паўторацца яшчэ, ён возьме маладога чалавека пад адмысловую апеку.

Але якім жа вялікім было здзіўленне бургамістра, калі да яго ўпершыню за дзесяць гадоў прыезджы заявіўся сам! Стары пан патлумачыў свае паводзіны асаблівым даручэннем бацькоў хлапца, якія аддалі яму яго на выхаванне. Паводле словаў пана, гэта ўвогуле разумны, прыстойны хлапец, але яму вельмі цяжка даецца мова; ён жа такім чынам хоча навучыць свайго пляменніка бегла размаўляць па-нямецку, каб той адчуваў сябе вольна і быў потым прыняты ў грамадстве, ды мова даецца таму з такой цяжкасцю, што часта без добрай лупцоўкі бізуном ніяк не абысціся.

Бургамістр такім тлумачэннем застаўся цалкам задаволены, параіў старому ведаць меру, а вечарам у шынку апавёў, што рэдка сустракаў такога дасведчанага, прыстойнага чалавека, як гэты прыезджы:

– Шкада толькі, – дадаў ён, – што ён так мала бывае на публіцы; але я думаю, што калі яго пляменнік крышку загаворыць па-нямецку, ён будзе ў мяне больш частым госцем.

І гэты адзіны выпадак цалкам змяніў погляды гарадка. Прыезджага пачалі лічыць прыстойным мужчынам, прагна жадалі больш блізкага знаёмства з ім і лічылі абсалютна нармальным, што тады-сяды ў гэтым пустэльным доме ўсчынаўся страшэнны крык. “Ён дае свайму пляменніку ўрок нямецкай мовы”, – гаварылі грунвізэльцы і больш не запыняліся каля дома.

Недзе праз тры месяцы ўрокі нямецкай мовы, мусіць, скончыліся, і стары прасунуўся наперад яшчэ на адзін крок. У гарадку жыў нямоглы стары француз, які вучыў тутэйшую моладзь танцам. Яго запрасіў да сябе прыезджы і сказаў, што хоча навучыць свайго пляменніка танцаваць. Ён сцвярджаў, што пляменнік хоць і вельмі здольны, але што да танцаў, то крыху наравісты; ён, праўда, ужо вучыўся танцам у іншага настаўніка і авалодаў такімі адмысловымі турамі, што выступать з імі на людзях нават неяк няёмка. Пляменнік жа лічыць сябе менавіта з гэтай прычыны выдатным танцорам, хаця яго танцы не маюць нічога агульнага з вальсам ці галопам і нават зусім не падобныя да экасэза ці франсэза. Ён, між іншым, паабяцаў плаціць адзін талер за гадзіну, і танцмайстар з задавальненнем згадзіўся вучыць наравістага выхаванца.

У час гэтых урокаў, як пад сакрэтам сцвярджаў француз, здараліся такія дзівосы, якіх свет не бачыў. Пляменнік, даволі высокі, гонкі, але з караткаватымі нагамі малады чалавек, выходзіў у чырвоным фраку, прыгожа паголены ды пастрыжаны, у шырокіх зялёных штанах і глянцавых пальчатках. Ён размаўляў мала і з іншаземным акцэнтам, спачатку быў даволі паслухмяны і прыстойны. Але затым ён пачаў скакаць з дзікімі грымасамі на твары, рабіў самыя смелыя антраша, ды так, што танцмайстар аж траціў мову і здольнасць бачыць. Калі ж ён спрабаваў ушчуваць вучня, дык той сцягваў з ног шыкоўныя балеткі, шпурляў імі, цэлячыся ў галаву французу, і гойсаў па пакоі на карачках. Пачуўшы такі шум, стары пан раптам выбягаў у чорным шлафроку і каўпаку з залацістай паперы на галаве са свайго пакоя і пачынаў бязлітасна лупцаваць пляменніка бізуном па спіне. Тады пляменнік жудасна ўзвываў, ускокваў на сталы і высокія камоды, нават на аконныя карнізы і штосьці гаварыў на невядомай дзіўнай мове. Але стары не даваў яму паслаблення, хапаў яго за нагу, сцягваў уніз, дубасіў як след, і з дапамогай спражкі заціскаў яму шчыльней хустку на шыі, пасля чаго той рабіўся зноў прыстойным і паслухмяным, а ўрок танцаў праходзіў далей без перашкод.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Малады англічанін»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Малады англічанін» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Малады англічанін»

Обсуждение, отзывы о книге «Малады англічанін» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.