Штэфан Цвайг - Скон аднаго сэрца

Здесь есть возможность читать онлайн «Штэфан Цвайг - Скон аднаго сэрца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Скон аднаго сэрца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Скон аднаго сэрца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Скон аднаго сэрца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Скон аднаго сэрца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Стары мусіў абаперціся на парэнчы - так моцна калаціў яго бяссільны гнеў. І раптам ён плюнуў сабе пад ногі і, хістаючыся, пайшоў з саду.

Ён накіраваўся ў горад; на адной вуліцы спыніўся перад вітрынаю крамы; за шыбаю ўзвышаліся стракатыя піраміды і ступеньчатыя вежы з разнастайных тавараў, - усё, што магло спатрэбіцца турыстам: кашулі і рыбалоўныя снасці, блузкі і вуды, гальштукі, кніжкі, нават печыва; але стары глядзеў толькі на адну рэч, нядбайна кінутую сярод дарагіх шыкоўных прадметаў, - на тоўстую сукаватую палку з жалезным наканечнікам; такою палкаю, калі моцна ўзяць яе ў руку і добра размахнуцца...

«Забіць... забіць сабаку!» - як ачмурэлы, амаль з асалодаю думаў стары; яго пацягнула ў краму, і там ён за бясцэнак набыў сукаватую важкую дубіну. І толькі ён сціснуў яе ў кулаку, як адчуў прыліў сілы: бо любая зброя дадае фізічна слабаму чалавеку ўпэўненасці. Моцна сціскаючы палку, стары адчуваў, як напружваюцца мышцы рук. «Забіць... забіць сабаку!» - мармытаў ён сам сабе, і міжволі яго цяжкі, няўпэўнены крок рабіўся больш цвёрды, роўны, хуткі; ён не хадзіў, а як бы бегаў па набярэжнай узад і ўперад, задыхаючыся, увесь потны - болей ад злосці, якая, нарэшце, знайшла выйсце, чым ад хуткай хады. А рука яго сутаргава сціскала масіўную булавешку палкі.

Са сваёю зброяй ён і ўвайшоў у блакітны цень халаднаватай тэрасы, шукаючы злоснымі вачамі невядомага яму ворага. І не памыліўся: у кутку сядзелі ў зручных плеценых крэслах яго жонка, дачка і непазбежная тройца. «Хто з іх, хто? - няўцямна думаў ён, моцна сціскаючы палку ў кулаку. - Каму з іх праламаць чэрап?.. каму?.. каму?» Але Эрна памылкова растлумачыла яго шукальны позірк і ўжо ўскочыла з месца, пабегла яму насустрач.

- А вось і ты, татачка! Мы ўсюды шукалі цябе. Ведаеш, пан фон Медвіц запрашае нас пакатацца ў сваім аўтамабілі, мы паедзем берагам да самага Дэзенцана, вакол усяго возера. - Гаворачы, яна ласкава падштурхоўвала яго да століка, мабыць, чакала, што ён падзякуе за запрашэнне.

Мужчыны ветліва ўсталі, каб прывітацца з ім. Стары задрыжаў. Але ён адчуваў блізкасць дачкі, яе цёплую ласку, і гэта пазбавіла яго рашучасці. Воля яго была зламана, і ён паціснуў адну за другою працягнутыя рукі, моўчкі сеў, дастаў цыгару і са злосцю ўпіўся зубамі ў мяккую тытунёвую масу. Перарваная размова на французскай мове, з выбухамі смеху, узнавілася.

Стары скурчыўся, сядзеў моўчкі і з такою сілаю грыз цыгару, што карычневы сок афарбаваў зубы. «Вы маеце рацыю... маеце рацыю, - думаў ён. - Мне можна пляваць у твар... я толькі што паціснуў яму руку!.. усім тром. Я ж ведаю, што адзін з іх і ёсць той нягоднік... а я спакойна сяджу з ім за адным сталом... Я яго не забіў, я ветліва падаў яму руку... Яны маюць рацыю, цалкам і поўнасцю, калі смяюцца з мяне... І як яны размаўляюць пры мне, быццам мяне тут зусім няма!.. быццам я ўжо ляжу ў зямлі... І пры гэтым яны абедзве - і Эрна і яе маці - добра ведаюць, што я не разумею ні слова па-французску... абедзве гэта ведаюць, абедзве, і ніхто з іх не спытаецца ў мяне аб чым-небудзь хоць бы для прыліку, каб мне не выглядаць такім смешным, такім страшэнна смешным... Я для іх пустое месца... толькі непрыемны прыдатак, штосьці лішняе, што ім перашкаджае... чаго яны саромеюцца. І яны не выганяюць мяне толькі таму, што я зарабляю грошы, гэтыя брудныя, гнусныя грошы, якімі я іх сапсаваў... гэтыя грошы, над якімі вісіць боскі праклён... Хоць бы слова сказалі мне жонка, родная дачка... Толькі на гэтых разявакаў глядзяць яны, на гэтых прыбраных, выглянцаваных ёлупняў... і як яны рагочуць, ледзь не вішчаць, быццам іх лапаюць у цёмным месцы... А я... усё гэта я трываю... сяджу, слухаю, як яны смяюцца, нічога не разумею і ўсё-такі сяджу, замест таго каб стукнуць кулаком... пабіць іх гэтаю палкаю, разагнаць, перш чым яны пачнуць спароўвацца ў мяне на вачах... Усё гэта я дазваляю... сяджу і маўчу, як дурань... баязлівец... баязлівец...»

- Дазвольце, - сказаў на ламанай нямецкай мове італійскі афіцэр і пацягнуўся да запальнічкі.

Стары, разбуджаны з глыбокага роздуму, здрыгануўся і кінуў злосны позірк на афіцэра, які ні аб чым не здагадваўся. На момант шалёны гнеў авалодаў ім, і ён сутаргава сціснуў у кулаку палку. Але тут жа губы яго скрывіліся і расплыліся ў бяссэнсавай усмешцы:

- О, я дазваляю, - сказаў ён рэзкім, зрывістым голасам. - Канечне, я дазваляю, хе-хе... усё дазваляю... усё, што хочаце... хе-хе... усё дазваляю... усё, што ў мяне ёсць, да вашых паслуг... са мною можна сабе ўсё дазволіць...

Афіцэр здзіўлена паглядзеў на яго. Ён дрэнна ведаў нямецкую мову і не ўсё зразумеў. Але крывая, няўцямная ўсмешка старога збянтэжыла яго. Немец міжволі падаўся наперад, абедзве жанчыны збялелі - як палатно - на момант усталявалася мёртвая цішыня, як у кароткі прамежак паміж маланкаю і грукатам грому.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Скон аднаго сэрца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Скон аднаго сэрца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Скон аднаго сэрца»

Обсуждение, отзывы о книге «Скон аднаго сэрца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x