• Пожаловаться

Эрнст Гофман: Мадэмуазэль дэ Скюдэры

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрнст Гофман: Мадэмуазэль дэ Скюдэры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2013, ISBN: 978-985-7057-68-9, издательство: Кнігазбор, категория: Классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Мадэмуазэль дэ Скюдэры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мадэмуазэль дэ Скюдэры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эрнст Гофман: другие книги автора


Кто написал Мадэмуазэль дэ Скюдэры? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Мадэмуазэль дэ Скюдэры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мадэмуазэль дэ Скюдэры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Марціньер адскочыла на тры крокі, а Батыст ледзь не ўкленчыў з глухім уздыхам — ах! — калі мадэмуазэль націснула на цудоўную металічную кнопку, і накрыўка скрыначкі адкінулася з лёгкім шоргатам.

Якім жа было здзіўленне мадэмуазэль Скюдэры, калі са скрыначкі бліснула пара залатых, багата аздобленых каштоўнымі камянямі бранзалетаў і такія самыя каралі. Яна дастала каралі, і пакуль з яе вуснаў гучалі кампліменты цудоўнай працы майстра, Марціньер пільна разглядала раскошныя бранзалеты і выгуквала раз-пораз, што такой прыгажосці, напэўна, няма нават у пыхлівай Мантэспан.

— Але што гэта ўсё мае значыць? — прамовіла Скюдэры і ў той жа момант заўважыла на дне скарбонкі маленькі складзены лісток паперы.

Зразумела, яна спадзявалася знайсці ў ім разгадку таямніцы. Аркуш, ледзь толькі яна прачытала напісанае на ім, выпаў з яе дрыготкіх рук. Яна ўмольна ўзняла вочы дагары і, амаль непрытомная, апусцілася на крэсла. Марціньер і Батыст спалохана кінуліся да яе.

— Ах! — усклікнула яна прыглушаным ад слёз голасам. — Ах, якая знявага, якая вялікая ганьба! Ці ж мусіла яшчэ й такое выпасці мне ў мае паважныя гады! Хіба ж я блюзнерыла ў дурной легкадумнасці, як юнае неразумнае стварэнне? Божа мілы, няўжо словы, кінутыя напаўжартам, можна трактаваць так жахліва! Ці ж можна вінаваціць мяне, тую, што, захоўваючы цноту і пабожнасць, з маленства паводзіла сябе бездакорна, як можа злачынец папракаць мяне ўдзелам у д’ябальскім хаўрусе?

Мадэмуазэль трымала насоўку перад вачыма і плакала ды галасіла так, што Марціньер і Батыст, дарэшты збянтэжаныя і ўстрывожаныя, не ведалі, як дапамагчы сваёй добрай гаспадыні суцешыць яе вялікі боль. Марціньер падняла з падлогі злашчасны аркуш. На ім было напісана:

Un amant, qui craint les voleurs,
n'est point digne d'amour.

Ваш дасціпны розум, вельмішаноўная пані, уратаваў ад вялікага пераследу нас, якія ўжываюць у дачыненні да слабых і баязлівых права моцнага і прыўлашчваюць каштоўнасці, што былі б легкадумна прамантачаныя. Як доказ нашай удзячнасці ласкава прыміце гэтыя ўпрыгожанні. Яны — самае каштоўнае, што мы патрапілі прыдбаць за працяглы час, хоць вас, высакародная пані, мусілі б аздабляць нашмат прыгажэйшыя каралі, ніж гэтыя. Просім вас не адмовіць нам у вашым сяброўстве і прыязным успаміне.

Нябачныя

— Ці магчыма, — выгукнула мадэмуазэль Скюдэры, крыху апамятаўшыся, — ці магчыма так далёка зайсці ў бессаромным нахабстве, гнюсным глумленні?

Яркае сонечнае святло хлынула ў пакой праз гардзіны з пунсовага ядвабу, і дыяменты, што ляжалі на стале побач з адчыненай скарбонкай, заззялі чырванаватым водбліскам. Зірнуўшы на іх, Скюдэры абурана закрыла твар і загадала Марціньер зараз жа прыбраць жудасныя каралі, да якіх прыстала кроў забітых. Марціньер, спрытна схаваўшы каралі і бранзалеты ў скрыначку, выказалася ў тым сэнсе, што, мусіць, найбольш слушна было б перадаць каштоўнасці начальніку паліцыі, падрабязна расказаўшы яму пра застрашлівае з’яўленне маладога чалавека і абставіны ўручэння ім свайго падарунку.

Мадэмуазэль Скюдэры паднялася і пачала павольна хадзіць па пакоі, нібыта абдумваючы, што рабіць далей. Потым яна загадала Батысту падрыхтаваць партшэз, а Марціньер — апрануць яе, бо неадкладна захацела наведаць маркізу дэ Мэнтэнон.

Яна прыехала да маркізы якраз у той час, калі тая, як было вядома Скюдэры, была ў сваіх пакоях адна. Скрыначку з каштоўнасцямі мадэмуазэль захапіла з сабой.

Маркіза надзвычай здзівілася, пабачыўшы, што мадэмуазэль Скюдэры, якая заўжды ўвасабляла годнасць і нават, нягледзячы на паважны ўзрост, пекнасць і саму ласкавасць, уваходзіць няпэўнымі крокамі са збялелым, скажоным тварам.

— Што, дзеля ўсіх святых, з вамі здарылася? — усклікнула маркіза, звяртаючыся да беднай спалоханай дамы, якая, нібыта не ў сабе і ледзьве ў стане трымацца роўна, прагнула толькі як найхутчэй апусціцца на крэсла, што пасунула ёй маркіза.

Калі мадэмуазэль урэшце змагла загаварыць, то расказала, якую глыбокую, невыносную крыўду прынёс ёй той неабдуманы жарт, што нарадзіўся ў адказ на петыцыю застрашаных каханкаў. Маркіза, выслухаўшы ўсю гісторыю ад пачатку да канца, выказала меркаванне, што мадэмуазэль Скюдэры прымае занадта блізка да сэрца гэтае недарэчнае здарэнне, што глумленне гнюснай набрыдзі ніколі не зможа зачапіць чыстае, высакароднае сэрца, і ўрэшце запатрабавала паказаць ёй каштоўнасці.

Мадэмуазэль Скюдэры падала ёй адчыненую скарбонку, і маркіза, пабачыўшы выкшталцоныя каралі, не змагла стрымаць гучнага воклічу здзіўлення. Яна дастала пацеркі і бранзалеты і падышла з імі да акна, дзе то назірала за пералівамі каменьчыкаў на сонцы, то падносіла вытанчаны залаты выраб зусім блізка да вачэй, каб добра разгледзець, з якім неверагодным майстэрствам быў выштукаваны кожны маленечкі гачак пераплеценых паміж сабою ланцужкоў.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мадэмуазэль дэ Скюдэры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мадэмуазэль дэ Скюдэры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мадэмуазэль дэ Скюдэры»

Обсуждение, отзывы о книге «Мадэмуазэль дэ Скюдэры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.