• Пожаловаться

Эрнст Гофман: Мадэмуазэль дэ Скюдэры

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрнст Гофман: Мадэмуазэль дэ Скюдэры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2013, ISBN: 978-985-7057-68-9, издательство: Кнігазбор, категория: Классическая проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Мадэмуазэль дэ Скюдэры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мадэмуазэль дэ Скюдэры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Эрнст Гофман: другие книги автора


Кто написал Мадэмуазэль дэ Скюдэры? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Мадэмуазэль дэ Скюдэры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мадэмуазэль дэ Скюдэры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аржансон адчуваў, што ўсе высілкі Вогненнай палаты пагражаюць скончыцца правалам, і звярнуўся да караля з прапановай прызначыць для разбору новых злачынстваў трыбунал, які з яшчэ большымі паўнамоцтвамі высочваў бы злачынцаў і караў іх. Кароль, упэўнены, што і так даў Вогненнай палаце зашмат улады, і ўражаны жахам незлічоных пакаранняў, арганізаваных крыважэрным ля Рэньі, катэгарычна адхіліў ініцыятыву.

Каб абудзіць цікавасць караля да сутнасці пытання, быў абраны іншы сродак.

У пакоях маркізы дэ Мэнтэнон, дзе кароль любіў бавіць час па абедзе і, напэўна, да позняй ночы працаваў са сваімі міністрамі, яму перадалі верш ад імя ўстрывожаных каханкаў, якія скардзіліся, што калі галантнасць патрабавала ад іх прынесці каханай багаты падарунак, ім даводзілася ставіць дзеля гэтага на карту ўласнае жыццё. Натуральна, гаварылася ў вершы, гонар і радасць — праліць кроў дзеля каханай у рыцарскім баі, але зусім іншае — подлы напад забойцы, да якога немагчыма падрыхтавацца. Хай жа Людовік, ясная палярная зорка кахання і выкшталцонасці, разгоніць начны змрок сваім зыркім святлом і раскрые схаваную ў цемры чорную таямніцу. Боскі герой, што зрынуў дашчэнту ўсіх ворагаў, зараз зноўку выхапіць свой бліскучы пераможны меч і, нібы Геракл Лернейскую гідру, нібы Тэзей Мінатаўра, адолее пагрозлівую пачвару, якая нішчыць мілосць і ахінае радасць покрывам глыбокай пакуты і несуцешнага смутку.

Якой бы сур’ёзнай ні была гэтая справа, але ў вершы, асабліва ў апісанні таго, як калоцяцца ад страху каханкі на патаемных сцежках да сваіх палюбоўніц, як страх забівае ў зародку ўсю мілосць, усю пекнасць любоўных прыгодаў, не бракавала й дасціпна-жартаўлівых абаротаў. Да таго ж верш завяршаўся ўзнёслым панегірыкам Людовіку XIV, таму не было і сумневу, што кароль прачытаў яго з прыемнасцю. Скончыўшы чытанне, ён, не адрываючы вачэй ад паперы, імкліва павярнуўся да Мэнтэнон, яшчэ раз гучна прадэкламаваў верш і тады спытаўся з прыязнай усмешкай, што яна думае пра жаданні каханкаў, якім пагражае небяспека. Мэнтэнон, што была заўжды верная свайму сур’ёзнаму розуму і вылучалася пэўнай цнатлівасцю, адказала, што патаемныя сцежкі якраз не варта асабліва абараняць, затое для вынішчэння жудасных злачынцаў было б вельмі дарэчы зрабіць адмысловыя захады. Кароль, незадаволены такім няпэўным адказам, згарнуў аркуш і хацеў быў вярнуцца да дзяржаўнага сакратара, які працаваў у іншым пакоі, але, кінуўшы вокам вакол сябе, заўважыў таксама прысутную тут Скюдэры, якая заняла месца паблізу Мэнтэнон на маленькім крэсле. Да мадэмуазэль Скюдэры ён і падышоў. Чароўная ўсмешка, што нядаўна трапятала на вуснах і шчоках і ўжо быццам бы знікла, вярнулася назад, і вось, стоячы побач з мадэмуазэль і зноў разгортваючы верш, кароль прамовіў:

— Маркіза робіць выгляд, што нічога не ведае пра любоўныя залёты нашых мілых мужчын, і ўхіляецца ад размоваў пра забароненыя сцежкі. А вы, мадэмуазэль… што вы мяркуеце наконт гэтага паэтычнага хадайніцтва?

Скюдэры пачціва прыўзнялася з крэсла, мімалётная чырвань кармазынам вечаровага неба легла на шчокі старой шаноўнай дамы, і яна прамовіла, крыху схіліўшыся і апусціўшы вочы:

Un amant, qui craint les voleurs,
n'est point digne d'amour [1] «Каханак, што баіцца злодзеяў, не варты кахання» (фр.). .

Кароль, надзвычай уражаны рыцарскім духам гэтых словаў, якія зрынулі ў пыл цэлы верш з яго даўжэзнымі тырадамі, усклікнуў з бляскам у вачах:

— Клянуся святым Дыянісіем, вашая рацыя, мадэмуазэль! Далоў сляпыя правілы, што абараняюць баязлівасць, аднолькава губячы вінаватых і бязвінных; а Аржансон і ля Рэньі хай робяць сваю справу!

Усе жахі, што дзеяліся навокал, найярчэйшымі фарбамі апісала Марціньер, калі наступным ранкам расказвала сваёй гаспадыні пра тое, што адбылося ўночы, пасля чаго перадала ёй, дрыжучы ад страху, загадкавую скрыначку. І яна, і Батыст, што, увесь збялелы, стаяў у кутку і мяў у руках начны каўпак, ад боязі й трывогі амаль страціўшы здольнасць гаварыць, надта жаласна малілі гаспадыню дзеля ўсіх святых адчыняць скрыначку з усёй магчымай асцярожнасцю. Мадэмуазэль Скюдэры, узважваючы ў руцэ замкнёную таямніцу, прамовіла смеючыся:

— Вам абодвум мрояцца нейкія здані! Тое, што я не багатая, што ў мяне няма каштоўнасцяў, дзеля якіх варта было б забіваць, не горш, чым вам і мне, вядома ўсім адпетым галаварэзам там, звонку, якія, як вы самі кажаце, выведваюць у дамах усе куточкі. Ці, можа, разлік на тое, каб пазбавіць мяне жыцця? Але каго і чым можа зацікавіць смерць сямідзесяцітрохгадовай жанчыны, якая ніколі не пераследавала нікога, апроч баламутаў і шыбенікаў ва ўласных раманах, якая піша пасрэдныя вершыкі, што не могуць выклікаць нічыёй зайздрасці, якая не пакіне па сабе нічога, акрамя ўрачыстага строю старой дамы, час ад часу кліканай да двара, і пары тузінаў добра пераплеценых кніг з пазалочаным абрэзам! А ты, Марціньер, можаш апісваць з’яўленне незнаёмца так вусцішна, як пажадаеш, але ж я не веру, што ён меў наўме нешта благое. Ну што ж!

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мадэмуазэль дэ Скюдэры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мадэмуазэль дэ Скюдэры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мадэмуазэль дэ Скюдэры»

Обсуждение, отзывы о книге «Мадэмуазэль дэ Скюдэры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.