Лявон Карповіч - Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве

Здесь есть возможность читать онлайн «Лявон Карповіч - Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: Историческая проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга «Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі» – вынік жаданьня спазнаць сэнс зьместу Бібліі пры дапамозе мастацкіх твораў, выявы якіх разьмешчаны на паштовых марках розных краін сьвету. Чаму на паштовых марках? Бо адначасова стваралася філятэлістычная калекцыя «Біблейскія гісторыі». І мэтад паралельнага вывучэньня дае добрыя вынікі. У кнізе каля дзевяноста артыкулаў. І яшчэ спроба маіх разважаньняў над зьместам Бібліі. Спроба зразуменьня яе зьместу…

Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вось чаму Біблію трэба чытаць да канца.

Рэбэка

…ад Госпада прыйшла гэтая дзея… (Быцьцё 24:50)

У Сьвятым пісьме неаднаразова падкрэсьліваецца вялікае значэньне шлюбу і сямейнага жыцьця. Біблейныя шлюбныя сувязі даюць прыгожыя прыклады ўдалых шлюбаў.

Абставіны ўступленьня Рэбэкі ў шлюб з Ісаакам і іншыя выпадкі з яе жыцьця займаюць адну з самых прыгожых і кранальных старонак Бібліі.

У Кнізе «Быцьцё» падрабязна апісваецца заклапочанасьць Абрагама і Сарры пошукам жонкі для іх сына Ісаака. Бацькі ня хочуць мець нявестку з паганскага роду. І Абрагам пасылае свайго слугу Эліязэра ў Мэсапатамію, дзе ў горадзе Нахора ён павінен знайсьці жонку Ісааку: «Гасподзь, Бог неба […]. Ён пашле анёла Свайго перад табою, і ты возьмеш жонку сыну майму адтуль…» (Быцьцё 24:7).

Прарабіўшы доўгі шлях з Ханаана, Эліязэр узмаліў Бога пазначыць яму жонку для Ісаака з тых дзяўчат, у якіх ён папросіць вады, і якая зь іх таксама прапануе ваду і для яго вярблюдаў.

Слуга Абрагама сустракае Рэбэку 18961902 Джэймс Цісо 18361902 Габрэйскі - фото 125

Слуга Абрагама сустракае Рэбэку (1896—1902). Джэймс Цісо (1836—1902). Габрэйскі музэй, Нью-Ёрк. Пэрсанальная марка, выдадзеная поштай Ізраілю ў 2009 годзе

Адказ не замарудзіў. «Яшчэ не перастаў ён гаварыць, і вось, выйшла Рэбэка, якая нарадзілася ад Ватуіла, сына Мілкі, жонкі Нахора, брата Абрагамавага, і збанок яе на плячы ў яе…» (Быцьцё 24:15).

Эліязэр сустракае Рэбеку Блёк пошты Мікранэзіі выдадзены ў 1998 годзе Дарэчы - фото 126

Эліязэр сустракае Рэбеку. Блёк пошты Мікранэзіі, выдадзены ў 1998 годзе

Дарэчы, імя Эліязэр значыць «Бог бацькі майго быў мне дапамогай».

«І пабег раб насустрач ёй і сказаў: дай мне выпіць крыху вады са збанка твайго. Яна сказала: пі, гаспадару мой. І адразу апусьціла збанок свой на руку сваю і напаіла яго. І, калі напаіла яго, сказала: я пачну чэрпаць і вярблюдам тваім, пакуль не нап'юцца ўсе» (Быцьцё 24:17—19).

На маляўнічым блёку Мікранэзіі ўсё адпавядае біблейскаму апавяданьню: Рэбэка з збаном вады, Эліязэр з вярблюдам і Анёл, які сьпяшаецца на дапамогу.

Сустрэча Эліязэра з Рэбэкай стала папулярнай у мастакоў.

Эліязэр і Рэбэка ля студні 1653 Якаў Хогерс 1614 1660 Эрмітаж Марка - фото 127

Эліязэр і Рэбэка ля студні (1653). Якаў Хогерс (1614 – 1660). Эрмітаж. Марка пошты Грэнады Карыяку і Петыт-Марцінікі, выдадзеная ў 2003 годзе

Біблейская сцэна, напісаная Джавані Пьяцета нагадвае пастырскую ідылію, слуга Абрагама Эліязэр сустракае Рэбэку ля студні. Яна прапануе яму ваду, а потым непрыкметна прымае падарункі, якія Абрагам паслаў разам з Эліязэрам для сваёй будучай нявесткі. Джавані Пьяцета акцэнтаваў наступны момант біблейскай гісторыі, калі Элзіязэр падарыў Рэбэцы завушніцы і запясьці, тым самым паведаміўшы ёй волю Бога на яе шлюб з Ісаакам.

Рэбэка і Эліязэр ля калодзежа 1740 Джавані Батыста Пьяцета 16831754 - фото 128

Рэбэка і Эліязэр ля калодзежа (1740). Джавані Батыста Пьяцета (1683—1754). Мастацкі музэй Брэра ў Мілане (Італія). Марка пошты Сан-Марына, выдадзеная ў 2004 годзе

«Яна сказала: пі, гаспадару мой. І адразу апусьціла збанок свой на руку сваю і напаіла яго. І, калі напаіла яго, сказала: я пачну чэрпаць і вярблюдам тваім, пакуль не нап'юцца ўсе» (Быцьцё 24:18,19).

Рэбэка і Эліязэр 1660 Барталамэ Мурыльё 16171682 Музэй Прада - фото 129

Рэбэка і Эліязэр (1660). Барталамэ Мурыльё (1617—1682). Музэй Прада. Картмаксімум пошты Руанды, выдадзены ў 1967 годзе

Эліязэр пакланіўся Богу, Які прывёў яго да патрэбнага месца. У доме, дзе жыла Рэбэка, Эліязэр распавёў пра жыцьцё Абрагама і навошта ён прыйшоў.

«І паклікалі Рэбэку і сказалі ёй: ці пойдзеш з гэтым чалавекам? Яна сказала: пайду. І пусьцілі Рэбэку, сястру сваю, і карміцельку яе, і раба Абрагамавага, і людзей ягоных. І дабраславілі Рэбэку і сказалі ёй: сястра наша, хай родзяцца ад цябе тысячы тысяч, і хай валодаюць нашчадкі твае жытлішчамі ворагаў тваіх…» (Быцьцё 24:58—60). Эліязэр зрабіў усім багатыя падарункі і на наступны дзень Павёз яе да Абрагама і Ісаака.

Дома іх чакаў Ісаак. З першай сустрэчы яны пакахалі адзін аднаго.

Габрэйская нявеста 1665 Рэмбрандт 16061669 Рейксмузэум Амстэрдам - фото 130

Габрэйская нявеста (1665). Рэмбрандт (1606—1669). Рейксмузэум, Амстэрдам. Картмаксімум пошты Бурундзі, выдадзены ў 1968 годзе

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве»

Обсуждение, отзывы о книге «Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x