Лявон Карповіч - Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве

Здесь есть возможность читать онлайн «Лявон Карповіч - Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: Историческая проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга «Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі» – вынік жаданьня спазнаць сэнс зьместу Бібліі пры дапамозе мастацкіх твораў, выявы якіх разьмешчаны на паштовых марках розных краін сьвету. Чаму на паштовых марках? Бо адначасова стваралася філятэлістычная калекцыя «Біблейскія гісторыі». І мэтад паралельнага вывучэньня дае добрыя вынікі. У кнізе каля дзевяноста артыкулаў. І яшчэ спроба маіх разважаньняў над зьместам Бібліі. Спроба зразуменьня яе зьместу…

Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Зікурат ў Уры каля 2047 года да РХ Сучасная рэканструкцыя Марка пошты - фото 81

Зікурат ў Уры (каля 2047 года да Р.Х.). Сучасная рэканструкцыя. Марка пошты Іраку, выдадзеная ў 1967 годзе

У Мэсапатаміі ў халдэйскім горадзе Ур нарадзіўся хлопчык Абрам, малодшы сын Тары, дзясятага патрыярха па прамой лініі ад Сіма, сына Ноя. Жывучы сярод паганцаў Абрам верыў ў адзінага Бога, апосталам якога ён стаў. За гэта яго падвяргалі ганеньням суайчыньнікі. Знаёмячыся з жыцьцём Абрама мы ўступаем у абсяг гісторыі, бо дакладна можам даведацца дзе і калі ён жыў. Абрам жыў каля 1850—1750 году перад нараджэньнем Хрыста, ці каля 4000 тысяч гадоў таму. Роднай мясьцінай Абрама быў Ур на паграніччу паміж сучаснымі Іракам і Кувэйтам на поўнач ад Персыдзкай затокі. Адлюстрована гэта месца на марцы Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі, прысьвечанай Месапатамскай цывілізацыі, дзе кругам вылучаны Ур.

Месапатамская цывілізацыя Марка пошты ЦэнтральнаАфрыканскай Рэспублікі - фото 82

Месапатамская цывілізацыя. Марка пошты Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі, выдадзеная ў 2015 годзе

Там Абрам пачуў голас Бога: «І сказаў Гасподзь Абраму: ідзі зь зямлі тваёй, ад радзіны тваёй і з дома бацькі твайго ў зямлю, якую Я пакажу табе; і Я выведу ад цябе вялікі народ, і дабраслаўлю цябе, і праслаўлю імя тваё, і будзеш ты ў дабраславенстве. Я дабраслаўлю тых, што дабраслаўляюць цябе, і тых, што ліхасловяць цябе, пракляну; і дабраславяцца ў табе ўсе плямёны зямныя» (Быцьцё 12:1—3).

Тут важна вылучыць два моманты. Чаму Бог выбраў Абрама? Напэўна Абрам адпавядаў тым якасьцям і патрабаваньням Бога, каб прызначыць яго пачынальнікам Абранага народу. Сярод габрэяў жыве такая легенда, якую расказваюць усім дзецям у Ізраільскай школе, што Фара, бацька Абрама меў лаўку фігуркаў бажкоў. Аднойчы, пры адсутнасьці бацькі, Абрам парубаў усе фігуркі акрамя найбольшай, якой уклаў у руку сякеру. На пытаньне раззлаванага бацькі Абрам сказаў, што бажкі пасварыліся і пазабіваліся і таму ім нельга маліцца, бо яны не ў стане абараніць самы сябе.

Абрам які пакідае Ур Уільям Брэсі Хоул 18461917 Месцазнаходжаньне - фото 83

Абрам, які пакідае Ур. Уільям Брэсі Хоул (1846—1917) Месцазнаходжаньне невядома. Пэрсанальная марка, выдадзеная ў 2014 годзе поштай Ізраілю

На 75 годзе жыцьця Абрам мусіў пакінуць радзіму, накіраваўшыся цераз Эўфрат у зямлю Ханаанскую, якую абяцаў Бог яму й ягоным нашчадкам.

Марка Аўстрыі прысьвечана Дзесятаму Кангрэсу Міжнароднай Арганізацыі Вывучэньня Старога Запавету. Выява Абрама зьяўляецца ілюстрацыяй да кнігі «Божы зварот да Абрама».

Абрам Эрнст Дэгаспэры 19272011 Марка пошты Аўстрыі выдадзеная ў 1980 - фото 84

Абрам. Эрнст Дэгаспэры (1927—2011). Марка пошты Аўстрыі, выдадзеная ў 1980 годзе

Чаму Абрам без ваганьня пакінуў дом, месца, дзе нарадзіўся і пражыў 75 гадоў, суседзяў і блізкіх і накіраваўся ў доўгую і небясьпечную дарогу? Абрам, маючы дасканалую веру, безумоўна прымае Боскую задуму і падпарадкоўваецца ва ўсім волі Божай. «Бо што кажа Пісаньне? „Паверыў Абрагам Богу, і гэта залічылася яму ў праведнасьць“» (Да Рымлянаў 4:3). З патрыярха Абрагама пачынаецца гісторыя народа, зь якога адбылася Найсьвяцейшая Дзева Марыя, якая нарадзіла Збаўцу сьвету.

Прайшоўшы прыблізна 1700 кілямэтраў караван Абрама вайшоў у зямлю Ханаанскую да Сіхему (Наблус), да дубровы Марэ. «І явіўся Гасподзь Абраму і сказаў: нашчадкам тваім аддам Я зямлю гэтую. І паставіў там ахвярнік Госпаду, Які явіўся яму» (Быцьцё 12:7).

Шлях Абрама з Сіхему на поўдзень пралягаў па горнай мясцовасьці, вядомай яшчэ, як Дарога Патрыярхаў.

Сіхем Наблус Гравюра Луі Хаге па карціне Дэвіда Робертса зь яго падарожжа ў - фото 85

Сіхем (Наблус). Гравюра Луі Хаге па карціне Дэвіда Робертса зь яго падарожжа ў 1839 г. Марка пошты Палестыны, выдадзеная ў 2002 годзе

Абрам разбіў свой шацёр на ўзгорку паміж Вэтылем і Гаем, пабудаваў там ахвярнік і заклікаў імя Госпада. Затым ён пайшоў далей на поўдзень міма Хэўрона ў вобласць Негеў, што азначае «паўднёвая» і «сухая».

Пустыня Негеў Маркі пошты Ізраілю выдадзеныя ў 1988 годзе У беларускім - фото 86

Пустыня Негеў. Маркі пошты Ізраілю, выдадзеныя ў 1988 годзе

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве»

Обсуждение, отзывы о книге «Біблейскія гісторыі Старога Запавету, ілюстраваныя паштовымі маркамі. Знаёмства са зьместам Бібліі і яго адлюстраваньнем у мастацтве» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x