Нядобры пачатак і далей вёў нядобрай дарогай. Бо, калі Ной працьверазеў і даведаўся аб усім, то пакараў Хама і пахваліў Сіма і Яфэта. П'янства працягвае быць злом. Але калі сын высьмейвае бацьку, гэта яго ўласная ганьба, не яго бацькі.
Ап'яненьне Ноя. Марка пошты Тога з сэрыі, выдадзеная ў 1982 годзе
Гэта яшчэ зварот увагі на тое, што трэба быць цярплівым і верыць у чалавека, які заўсёды мае шанс выправіцца.
Ной праклінае Хама (1852). Ксенофонтов Іван (1817—1875). Бурацкі Рэспубліканскі мастацкі музэй імя Сампілава, Улан-Удэ. Пэрсанальная марка, выдадзеная ў 2014 годзе поштай Ізраілю
Жыў Ной пасьля патопу трыста пяцьдзесят гадоў. І памёр ва ўзросьце 950 гадоў. А яго сыны Сім, Хам і Яфэт сталі прабацькамі ўсяго цяперашняга чалавецтва.
«І расьсеяў іх Гасподзь адтуль па паверхні ўсёй зямлі; і яны перасталі будаваць горад». (Быцьцё 11:8)
Кнізе Быцьця распавядаецца, што ў сыноў Ноя Сіма, Хама і Яфэта было мноства патомкаў. Ад іх расьсяліліся народы па зямлі пасьля патопу.
«На ўсёй зямлі была адна мова і адна гаворка. Рушыўшы з усходу, яны знайшлі ў зямлі Сэнаар раўніну і пасяліліся там. І сказалі адно аднаму: наробім цэглы і абпалім агнём. І стала ў іх цэгла замест камянёў, а земляная смала замест вапны. І сказалі яны: збудуем сабе горад і вежу, вышынёю да нябёсаў, і зробім сабе імя, перш чым расьсеемся па ўлоньні ўсёй зямлі» (Быцьцё 11:1—4).
Будаваньне Вавілонскай вежы. Ілюстрацыя. Біблія Шокэна (1290). Блёк пошты Ізраілю, выдадзены ў 1985 годзе
Памылка людзей была ў тым, што яны задумалі вежу і ідала на вяршыні вежы зрабіць сымбалям яднаньня і пакланеньня замест Бога.
Сюжэт пра Вавілонскую вежу распаўсюджаны ў хрысьціянскай іканаграфіі – у шматлікіх мініяцюрах, рукапісных і друкаваных выданьнях Бібліі (напрыклад, у мініяцюры англійскага рукапісу XI стагодзьдзя); а таксама ў мазаіках і фрэсках сабораў і цэркваў (напрыклад, мазаіка сабора Сан-Марка ў Венецыі, канец XII – пачатак XIII ст.).
У эўрапейскім жывапісу найбольш знакамітай карцінай на гэты сюжэт зьяўляецца палатно Пітэра Брэйгеля Старэйшага «Вавілонскі гармідар» (1563). На фоне «Вавілонскай вежы» Партрэт Пітэра Брэйгеля. Гэта адна з трох алейных карцін Пітэра Брэйгеля Старэйшага. Першая зь іх, была напісана ў той час, калі Брэйгель быў у Рыме, і ў цяперашні час зьяўляецца страчанай.
Вавілонская вежа (1563). Пітэр Брэйгель Старэйшы (1564—1638). Музэй гісторыі
Старажытны Вавілон апісаны ў працах Арыстоцеля і Герадота. Апошні пісаў: «Вежа падымалася да неба гіганцкімі тэрасамі, яе складалі сем вежаў, пастаўленых адна на адну. Падстава вежы было шырынёй 90 мэтраў, і столькі ж вежа мела ў вышыню. На першы паверх даводзілася 33 мэтра вышыні, на другой – 18 мэтраў і на астатнія чатыры – па 6 мэтраў. Верхні паверх вышынёй 15 мэтраў, пакрыты золатам і абліцаваны блакітнай паліванай цэглай гарэў на сонцы сіне – залатым агнём і быў бачны за многія кілямэтры».
На наступнай марцы трэцяя карціна Пітэра Брэйгеля Старэйшага. Марка выданая ў спалучэньні з сымбалем Эсперанта – штучнай мовы, створанай Людвікам Заменхофам (1859—1917) з надзеяй, што стане яна міжнароднай мовай. Над недабудаванай вежай лунае вясёлка – сымбаль Божай апекі.
Вавілонская вежа (1563). Пітэр Брэйгель Старэйшы. Музэй Бойманса – ван Бенінгена, Ратэрдам. Марка пошты Бельгіі, выдадзеная ў 1982 годзе
Шэраг вучоных – біблеістаў прасочвае сувязь паданьня пра Вавілонскую вежу з будаўніцтвам у Двурэччы высокіх веж-храмаў, якія зваліся зікуратамі. Вяршыні вежаў служылі для адпраўленьня рэлігійных абрадаў і астранамічных назіраньняў. Самы высокі зікурат (вышынёй 91 м, адна прамавугольная ступень і сем сьпіральных – усяго 8) знаходзіўся менавіта ў Вавілоне. Зікурат зваўся Этэменанкі, што азначае «дом, дзе сыходзяцца нябёсы з зямлёю». Невядома, калі менавіта было распачата будаўніцтва гэтай вежы, але яна ўжо існавала падчас кіраваньня Хамурапі (1792—1750 да Р.Х.). Асірыйскі цар Сінахерыб у 689 г. да Р.Х. разбурыў Вавілон і Этэменанкі. Зікурат быў адноўлены Навухаданосарам II.
Читать дальше