Людмила Рублевская - Пад залатымі трубамі [Кінааповесць-фантасмагорыя па матывах гістарычных хронік]

Здесь есть возможность читать онлайн «Людмила Рублевская - Пад залатымі трубамі [Кінааповесць-фантасмагорыя па матывах гістарычных хронік]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2019, Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пад залатымі трубамі [Кінааповесць-фантасмагорыя па матывах гістарычных хронік]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пад залатымі трубамі [Кінааповесць-фантасмагорыя па матывах гістарычных хронік]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пад залатымі трубамі [Кінааповесць-фантасмагорыя па матывах гістарычных хронік] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пад залатымі трубамі [Кінааповесць-фантасмагорыя па матывах гістарычных хронік]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Геркулес глядзіць на дачок.

- Можа, і выгарыць...

Ганна з горыччу вымаўляе:

- Нас, вядома, ніхто не пытаецца?

Чорны ціха адказвае:

- Ну, мы ж не дапытваемся, наколькі праўдзівыя плёткі пра цябе, дарагая сястрыца.

Кідае шматзначны позірк на дзіцячы каптурык. Ганна бялее. У шафе зноў штось шаргоча.

Руды сціскае кулакі.

- Усё-ткі гэта несумленна... Мяняцца нявестамі... Як жупанамі. Толькі ардалія! Божы суд! Біцца, пакуль хтось не паваліцца!

Чорны павучальна гаворыць:

- Гасподзь не любіць, калі праліваюць кроў, у той час як дастаткова праліць словы. І вы, дзядзечка, каб у маладосці адказалі на схільнасць італьянкі, не адпрэчылі яе...

Геркулес бліскае вачыма, усё яшчэ сінімі, як вечаровае неба.

- Язык прытрымай, пляменнік! От парода... Увесь у Яна ты, Мікалай... Той таксама хітрыў, з ворагамі сябраваў... Але добра, няхай будзе па-твойму.

Падыходзіць да дачок, кожную абдымае, цалуе ў лоб. Ганна ўсё больш нервуецца.

- Нічога... Мы - Радзівілы! Мы - сіла!

Мужчыны выходзяць з пакоя. Мікалай Чорны ідзе апошнім, азіраецца, ківае Ганне. Барбара кідаецца зачыняць дзверы.

- Ён ведае... Чорны заўсёды ўсё ведае...

Ганна імкліва тузае дзверцы шафы.

Міхал сядзіць нерухома, глядзіць перад сабой поўнымі жаху вачыма, нібыта ў нікуды. Яго рука па-ранейшаму захінае твар дзіцяці. Міхал прыбірае руку, галава дзіцяці бязвольна абвісае.

Сад ля палаца Радзівілаў. Восень. Дрэвы неахвотна губляюць лісце. Пад старой ліпай жанчына ў багатай сукенцы ніцма ляжыць на апалым лісці, абдымаючы грудок зямлі. Побач стаіць маладая дзяўчына, гожая, з рахманым выразам твару. Яна спалохана азіраецца.

- Ганна, час ісці... Госці збіраюцца... Мне не паспеюць надзець вясельны ўбор... І так хапае розгаласу - малодшая сястра ідзе да алтара раней за старэйшую. Прашу цябе, пойдзем. І ўсміхайся, усміхайся. Нібыта ты за мяне рада.

Жанчына цяжка ўздымаецца, абтрасае спадніцу, выцірае твар тонкай рукой.

- Няхай хаця б табе пашчасціць, сястрыца. Хай ніколі не будзе ў тваім жыцці такой магілы. На якой нельга напісаць нават сапраўднае імя.

Здымае з сябе срэбны медальён на ланцужку - залаты арол блішчыць у промнях восеньскага няпэўнага сонца, - становіцца на калені і закопвае ўпрыгожванне ў зямлю.

- Няма шчасця пад залатымі крыламі, Барбара.

У сінім восеньскім небе ціха кружляюць груганы.

Ліпень-жнівень 2018, Готланд.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пад залатымі трубамі [Кінааповесць-фантасмагорыя па матывах гістарычных хронік]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пад залатымі трубамі [Кінааповесць-фантасмагорыя па матывах гістарычных хронік]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пад залатымі трубамі [Кінааповесць-фантасмагорыя па матывах гістарычных хронік]»

Обсуждение, отзывы о книге «Пад залатымі трубамі [Кінааповесць-фантасмагорыя па матывах гістарычных хронік]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x