Людмила Рублевская - Скокі смерці

Здесь есть возможность читать онлайн «Людмила Рублевская - Скокі смерці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Скокі смерці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Скокі смерці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Скокі смерці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Скокі смерці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзесьці пад раніцу дзяўчына апрытомнела... І што першае зрабіў Юрась, парэзаны вострым лязом, як пасьля бойкі з тузінам адмарозкаў? Правільна, прапанаваў выйсьці за яго замуж. Ясна, чаму: зьбіраўся стаць выратавальнікам. Але нават гэты легкадумны рамантык не ўяўляў, з чым сутыкнецца.

Ён пераспрабаваў усё. Звычайных дактароў і гіпнатызёраў, вазіў да сьвятароў, аднойчы ўгаварыў пажыць разам у скіце дзесьці ў Карэліі... Але вера мелася толькі ў ім. Зьвярнуўся аднойчы і да былога выкладчыка. Віталь якраз ладзіў чарговую рэкламную кампанію свайго гаспадара – хосьпіс ды наркалагічны цэнтр.

— Ніхто ёй не дапамог і не дапаможа, — зазначыў мой суразмоўца. – А бяз «дозы» загнецца… Вось Юрась і зарабляе на «дурноту».

— Ён купляе жонцы наркотыкі?!! – жахнулася я. Віталь меланхалічна паціснуў плячыма.

— Калі ня выбрацца з балота, застаецца квакаць. А шкада хлопца! Сьветлая галава, хаця з дзівацтвамі. У палітыку палез, калі гэта было яшчэ модна. За адным апазіцыянерам партфель насіў... Пасьля пасварыўся... Каб яму добрага дарадчыка, ды кіраўніка – абапіраючыся на такіх людзей, адказных, палкіх – шмат можна дасягнуць. Але ж вось – згас чалавек, звузіўся... Я такіх лёсаў шмат бачыў.

Ад пачутага мне зрабілася ніякавата. Ніколі ня мела блізкіх стасункаў з наркаманамі. Ведала, што ў Менску яны зьбіраліся ў кавярні «Пінгвін», цяпер пераробленай у безаблічную рэстарацыю з марскім назовам. А мой сябра паэт вадзіў мяне па маленькіх кавярнях… Я запомніла з неахайнай купкі заўсёднікаў «Пінгвіна» дзяўчыну з нібыта размытымі дажджом рысамі твару, у якой хіпоўскую павязку на галаве ўпрыгожвалі рыбацкія мармышкі. Вочы ў дзяўчыны з мармышкамі былі сьветлыя, і здавалася, з нейкай празрыстай плёнкай… Сябра грэбліва патлумачыў: «наркаманка». Але да Стэлы грэбліва ставіцца я не магла.

Юрась моўчкі сеў у машыну. У яго быў такі твар, што ў мяне скаланулася сэрца. Як ён яе кахае… А чаму не? Хворых і няшчасных, ад каго адны клопаты, часам кахаюць куды глыбей і адданей, чым здаровых ды ўдалых.

Кіроўца ўсё гэтак жа моўчкі зьняў навушнікі і завёў машыну. Я так і не зразумела, чуў нашы размовы гэты прылізаны хлопец, або не? Ідэальная прыслуга.

Калыванаўская сядзіба, як я і чакала, была абкружаная высозным бетонным плотам. Сосны палахліва спыніліся перад ім раўнюткім шэрагам. Можа, гэта рэшта «савецкага» выхаваньня, але да такіх платоў у мяне трывалая агіда... А калі бачу, як перада мной бязгучна разьязджаюцца жалезныя вароты, ахоплівае дурны дзікі страх – нібыта штурхаюць у турэмную камеру...

Восеньскі дзень кароткі, яго твар ужо цямнеў ад стомы. Але пейзаж за жалезнымі варотамі быў падсьвечаны нізкімі – нібыта для гномаў – круглымі ліхтарамі, і бачыўся выразна і адначасова прывідна. Рэшткі старой брамы... Дзьве мармуровыя багіні па абодва бакі дарогі вартуюць прысаду; адна трымае ў руцэ аліўкавую галінку, другая – меч. Але час адняў у велічных каменных постацяў антычны бляск. У адной багіні не хапала рукі, у другой адбіты нос... Здавалася, што па гэтых абшарпаных, патрэсканых статуях абавязкова поўзаюць смаўжы...

Я не магла пазнаць, што за дрэвы сашчапілі ў прыцемку над дарогай свае пазбаўленыя лісьця густыя галіны — нібыта ведзьміныя валасы, выпрастаныя ветрам і залітыя сьвятлом поўні. Але гэтым волатам, відаць, была не адна сотня гадоў. Фары машыны высьвечвалі каржакаватыя сівыя ствалы. Мы ехалі зусім павольна, і мяне ўразіла цішыня вакол... Нішто сабе маёнтак! Раптам паказаўся яшчэ шэраг статуй. На п’едэсталах узвышаліся постаці, падобныя да рымскіх імператараў. Гэтыя скульптуры яшчэ больш пацярпелі ад часу. На некаторых пастаментах засталіся толькі ногі невядомых герояў... Дарога вільнула ўбок, і я нарэшце ўбачыла рэзідэнцыю пана Калыванава. Не падобна да жытла алігарха. Двухпавярховы дом з чатырма калонамі, з вострым дахам і вежамі па кутах. Зусім ня цацачная падробка, на якія я нагледзелася. Гэты будынак паглядаў на нас нібыта з-пад старасьвецкага капелюха – гэткі састарэлы, але ўсё яшчэ ганарысты шляхцюк...

— Людвісарава, — шапнуў мне Юрась.

Вось яно што... Маёнтак славутых магнатаў... А я лічыла, што ён зруйнаваны. Праўда, непадалёк у прыцемку бялелі самотныя калоны, нібыта разгубленыя тым, што больш ня трэба падтрымліваць цяжар даху... Відаць, новыя гаспадары аднавілі толькі частку палаца.

Але ўнутры дома нічога не нагадвала пра старасьвеччыну. Пунсовыя дываны, белыя сьцены, а на іх — яркія і стракатыя, нібыта спадніцы аперэтачнай Сільвы, пастэлі ў металёвых рамках. Ды яшчэ мёртвае зыркае сьвятло лямпачак, падобных да вачэй робата.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Скокі смерці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Скокі смерці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Скокі смерці»

Обсуждение, отзывы о книге «Скокі смерці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x