Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Здесь есть возможность читать онлайн «Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Клаўс Ман (Klaus Mann; 1906 – 1949), нямецкi антыфашысцкi пiсьменнiк, старэйшы сын Томаса Мана. 1933 г. – эмiграцыя (Амстэрдам, Парыж, Цюрых, Прага), 1936 – пераезд у ЗША. Раман Мэфiста напiсаны ў 1936 г. Галоўны яго персанаж, актор Гёфген, стаўся сiмвалам канфармiзму часткi iнтэлiгенцыi ва ўмовах тыранiчнага, варварскага рэжыму. Упершыню быў надрукаваны ў Амстэрдаме ў эмiгранцкiм выдавецтве “Querido” (1936); у 1966 г. яго распаўсюджанне ў Федэратыўнай Pэспублiцы было y судовым парадку забаронена; у 1981 г. насуперак забароне з’явiлася новае выданне, i раман стаўся культавай кнiгай: як прыкладная i ў вышэйшай ступенi павучальная гiсторыя пра прыстасаванства i супрацiў, кар’ерызм i мастакоўскую мараль. Тыповасць сiтуацый i характараў тагачаснай Германii набывае сваю пазнавальнасць ва ўмовах сучаснага сужыцця iнтэлiгенцыi i ўладаў.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сапраўды, на абшытых карычневымі панелямі сценах віселі карціны з паляўнічага жыцця і прыгожыя кілімы, а за столікамі сядзелі толькі пажылыя геры з выглядам мільянераў. Яшчэ больш годнасна, вядома, выглядаў обер-кельнер; у рышпекце, з якім ён прыняў заказ Тэафіла, можна было разгледзець нейкую долю іроніі. Мардэр прапанаваў пачаць з лангустаў.

— Што вы на гэта скажаце, мой добры Генрык? — спытаўся ён у Гёфгена з той хітрай карэктнасцю, якой Нікалета, відаць, навучылася ад яго.

Гендрык не ведаў, што адказаць. Зрэшты, ён пачуваўся крыху няўпэўнена і скавана ў гэтым рэстаране для саліднага спадарства. Яму нават здалося, што обер-кельнер пагардліва прыгледзеўся да яго смокінга, на якім у некалькіх месцах паблісквалі тлустыя плямы. Пад выпрабавальным позіркам выпешчанага афіцыянта Гендрык на нейкі момант, але вельмі імпэтна адчуў сваю рэвалюцыйную сутнасць. "Не месца мне ў гэтым рэстаране для капіталістычных эксплуататараў", — падумаў ён злосна, калі яму налівалі белае віно. Цяпер ён ужо дакараў сябе за тое, што адцягваў з адкрыццём рэвалюцыйнага тэатра. Але Мардэр яго расчараваў. Гэты бязлітасны прадбачлівы і небяспечны крытык буржуазнага грамадства паказаў сябе, калі прыгледзецца да яго бліжэй, вось так супраць-насупраць, панком з даволі сумніўнымі рэакцыйнымі схільнасцямі. У яго бурклівы, начальніцкі голас, падступны позірк, на ім занадта бездакорна пашыты цёмны гарнітур з залішне старанна падабраным гальштукам, а што да лангустаў, якіх толькі што падалі на стол, дык ён з фатальным веданнем выбірае самыя лепшыя. І ў яго ж ці не шмат чаго агульнага з тымі персанажамі, з якіх ён здзекуецца ў сваіх п'есах? Вось ён нахвальвае добрыя старыя часы, калі ён быў малады, — дзе ж тут з тым часам, хоць бы ў адным пункце, дараўнаецца новы, пусты і бездухоўны! А сам між тым не зводзіць халодных, неспакойных, прагных вачэй з Нікалеты, якая, сваім цягам, тонка згінае не толькі губы, але і ўсё цела ў металічнай бліскучай вячэрняй сукенцы. Барбара ціха сядзела побач. Гендрык, якога гідзіў правакацыйны флірт Нікалеты з Мардэрам, нарэшце перанёс увагу на Барбару. І заўважыў: яе позірк выпрабавальна скіраваны на яго. Гендрык Гёфген сумеўся.

У глыбіні сэрца ён спалохаўся таго, што ўбачыў у Барбары Брукнер павабнасць, якое не заўважаў у іншых жанчынах. Ён сустракаў шмат жанчын, але такой — ніколі. Разглядваючы яе, ён у думках прыгадваў у вельмі дакладнай паслядоўнасці, як калі б трэба было падвесці рысу пад доўгім і брудным мінулым, усіх жанчын, з якімі калі-колечы меў дачыненні. Ён як бы зладзіў ім агледзіны, усіх успомніў, каб усіх выбракаваць: моцных і крамяных дзевак з Рэйна, якія без лішніх цырымоній і ламання ўвялі яго ў грубую рэальнасць любові, сталых, але яшчэ даволі статных прыяцелек яго маці Бэлы; маладых, але не дужа пяшчотлівых прыяцелек сястры Ёзі; спрактыкаваных берлінскіх вулічных красунь і не менш дзелавітых шлюх з правінцыі, якія рабілі яму тыя самыя адмысловыя паслугі, якіх ён ад іх патрабаваў, такім спосабам адбіваючы сабе смак на менш вострыя, больш звычайныя асалоды; заўсёды гатовых да паслуг актрыс, якім ён, аднак, дарыў такі гонар толькі ў самых рэдкіх выпадках, а часцей змушаў дастаткавацца яго капрызнай, чароўна жорсткай дружбай; і мноства аматарак, то па-дзявочы нясмелых, то патэтычна-томных, то іранічна-разумных. Яны яшчэ раз паўсталі перад ім у сваіх абліччах і постацях, каб адразу адступіць, знікнуць, растаць перад толькі што адкрытай, ні на што не падобнай вабнасцю Барбары. Нават Нікалета, цікавая дачка авантурыста і чароўная субяседніца з усёй яе карэктнасцю і сапсаванасцю цяпер — амаль камічны персанаж. Гендрык ахвяраваў ёю, яго цікавасць да яе патухла, а чым толькі ён не ахвяраваў бы ў гэта зараджанае лёсам, вызначальнае, салодкае імгненне? Ці не было гэта першай вялікай здрадай Джульеце, любаснай каханцы, якую ён сам называў сэнсам свайго жыцця і вялікай сілай, што ўзнаўляла і апладняла ягоныя сілы? З Нікалетай, на нагах якое можна было ўявіць сабе зялёныя боцікі, ён ніколі не змог бы ашукаць Джульету. У самым крайнім разе яна магла б стацца эрзацам Чорнай Венеры, але, вядома, не яе суперніцай. Суперніца сядзела тут. Яна выпрабавальна разглядвала Гендрыка, калі ён, у сваю чаргу, пачаў разглядваць яе, — не завабна скасавурыўшыся, не загадкава бліскаючы вачыма, а з сапраўдным хваляваннем, якое робіць чалавека бездапаможным. Яна апусціла вочы і адвярнулася.

Яе вельмі просценькая чорная сукенка, па якой знаўца мог бы вызначыць яе паходжанне ад сціплай хатняй краўчыхі, з белым, як у школьніцы, крухмальным каўнерыкам, пакідала адкрытаю шыю і худыя рукі. Далікатны і дакладна акрэслены авал твару быў бледны; шыя і рукі смуглыя з залацістым адлівам, як спелы і далікатны колер крамяных, напоеных водарам доўгага лета яблыкаў. Гендрык напружана намагаўся ўспомніць, што яму нагадвае гэты каштоўны колер, што ўразіў яго яшчэ больш, чым твар Барбары. І раптам узгадаліся жаночыя партрэты Леанарда, ён нават крыху расчуліўся, што тут, у цішыні, пакуль Мардэр выстаўляецца са сваім веданнем старадаўняй французскай кухні, ён сам маўчыць і думае пра такія тонкія і ўзвышаныя прадметы; так, акyрат на сакавіты, далікатны і пры тым чулліва-ўспрымальны колер плоці на жаночых партрэтах Леанарда быў падобны колер яе скуры. Быў гэты колер у яго і на некаторых партрэтах юнакоў, там, дзе іх голыя мілыя рукі прыценены. Толькі юнакі і мадонны на палотнах старадаўніх майстроў маглі дараўнацца з ёю прыгажосцю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Обсуждение, отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x