Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Здесь есть возможность читать онлайн «Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Клаўс Ман (Klaus Mann; 1906 – 1949), нямецкi антыфашысцкi пiсьменнiк, старэйшы сын Томаса Мана. 1933 г. – эмiграцыя (Амстэрдам, Парыж, Цюрых, Прага), 1936 – пераезд у ЗША. Раман Мэфiста напiсаны ў 1936 г. Галоўны яго персанаж, актор Гёфген, стаўся сiмвалам канфармiзму часткi iнтэлiгенцыi ва ўмовах тыранiчнага, варварскага рэжыму. Упершыню быў надрукаваны ў Амстэрдаме ў эмiгранцкiм выдавецтве “Querido” (1936); у 1966 г. яго распаўсюджанне ў Федэратыўнай Pэспублiцы было y судовым парадку забаронена; у 1981 г. насуперак забароне з’явiлася новае выданне, i раман стаўся культавай кнiгай: як прыкладная i ў вышэйшай ступенi павучальная гiсторыя пра прыстасаванства i супрацiў, кар’ерызм i мастакоўскую мараль. Тыповасць сiтуацый i характараў тагачаснай Германii набывае сваю пазнавальнасць ва ўмовах сучаснага сужыцця iнтэлiгенцыi i ўладаў.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Яна такая мілая! І такая добрая! — Позірк у Нікалеты памякчэў, калі яна вымаўляла гэтыя словы, хоць і тут яна не забылася пра выразную, звонкую артыкуляцыю.

На прэм'еру "Кнорке" чакалі не толькі Тэафіла Мардэра, але і Барбару.

— Мне вельмі цікава, як ты яе прымеш, ці спадабаецца, — сказала яна Гендрыку. — Можа, яна табе і не вельмі прыйдзецца. Але будзь з ёю пяшчотны, дзеля мяне. Яна крышку нясмелая, — сказала Нікалета, акцэнтуючы галосныя.

У дзень вялікай прэм'еры прыбыла Барбара Брукнер. Мардэр прыехаў толькі падвечар, берлінскім экспрэсам. Гёфген пазнаёміўся з Барбарай перад самым прадстаўленнем, калі піў у кавярні каньяк. Нікалета звонка праартыкулявала:

— Гэта мая самая любімая сяброўка, Барбара Брукнер, — і зрабіла цырымонны жэст пад чорнай крухмальна-плісіраванай накідкай.

Гендрык быў занадта ўсхваляваны, каб уважлівей прыгледзецца да дзяўчыны. Ён кульнуў у сябе каньяк і знік. У грымёрнай ён знайшоў два вялікія букеты — белы бэз ад Ангелікі Зіберт і чайныя ружы ад Гэрцфэльд. Каб улесціць нябёсы добрым учынкам, Гёфген шырокім жэстам даў маленькаму Бёку, які заўсёды прыходзіў на прэм'еры заплаканы, пяць марак, што, зрэшты, не пагашала пазычаных сямі з палавінаю марак.

Прэм'ера камедыі "Кнорке" прайшла бліскуча: з'едлівыя дасціпныя шпількі з дакладнага прыцэлу цалялі куды трэба, абрывістыя дыялогі казыталі нервы, разпораз выклікаючы ў зале смех, то спалоханы, то шчаслівы, але больш за ўсё захапляла дакладная, грацыёзная, бліскучая сыгранасць Гёфгена з новай зоркай — Нікалетай фон Нібур, якая "гастралявала па ангажэменце". Пасля другога акта абое выканаўцы галоўных роляў доўга выходзілі на апладысменты ўсхваляванай залы. У антракце да Гёфгена явіўся сам Тэафіл Мардэр, Нікалета была з ім.

Неспакойны, але празорлівы позірк Мардэра прабегся па ўсіх прадметах у грымёрнай і спыніўся на Гендрыку, які знясілена сядзеў перад люстрам. Нікалета засталася каля двярэй, пачціва прымоўклая. Пасля доўгай паўзы Мардэр сказаў начальніцкім голасам.

— А вы тыпаж урвікавалка!

Яго вочы, якія ўмомант схоплівалі ўсё, неадрыўна глядзелі на прыгожа нагрыміраваны твар Гендрыка.

— Вам спадабалася, гер Мардэр? — Гёфген спрабаваў зачараваць сатырыка алмазным позіркам і вабнай усмешкай.

Але Тэафіл сказаў:

— Ну так, гер... — і бессаромна дадаў: — Ну так, гер... як вас там, зусім забыў імя?

Гэтым разам Гендрык трошкі пакрыўдзіўся. Тым не меней ён назваўся напеўна-прывабным голасам. На гэта Мардэр адгукнуўся:

— Гендрык, Гендрык — вельмі пацешнае імя, мушу прызнацца, павінен сказаць — вельмі смешнае! — Гэта прагучала так пагардліва, што ў Гёфгена мароз прабег па скуры. Але раптам пісьменнік з нейкай застрашлівай весялосцю ўсклікнуў: — Гендрык! Чаму Гендрык? Канечне ж, вас завуць проста Гайнц! Завуць яго Гайнцам, а ён сябе называе Гендрыкам! Ха-ха-ха, далібог, няблага!

Ён рагатаў залівіста, доўга, ад шчырага сэрца; Гёфген, уражаны гэтай злосна-прарочай празарлівасцю, пабялеў і ўздрыгнуў пад ружовай маскай. Нікалета не ўмешвалася, толькі весела пераводзіла кашэчыя вочы з аднаго на другога. Тэафіл зноў пасур'ёзнеў, быццам задумаўся, і пачаў варушыць блакітнымі губамі пад чорнымі вусікамі. Гэтая гульня вуснаў неяк злавесна нагадвала смактанне раслін, якія пажыраюць жывёл, альбо рыб, калі хапаюць здабычу. У заключэнне Мардэр сказаў:

— А вы тыпаж урвікавалка. Моцны талент — носам чую, у мяне вельмі тонкі нюх. Пагамонім яшчэ! Павячэраем пасля, разам! Пайшлі, дзіця!

Ён узяў Нікалету пад руку і пакінуў грымёрную. Гёфген застаўся ў поўнай разгубленасці.

Цалкам авалодаў сабою, толькі калі ўжо стаяў на сцэне ў агнях рампы. Затое ў трэцім акце па смеласці ўзлёту пераўзышоў усё, што калі-колечы паказваў са сцэны. Публіка аж стагнала. Калі ўпала заслона, Нікалета, асыпаная кветкамі, кінулася Гёфгену на грудзі і сказала:

— Тэафіл зноў знайшоў самае дакладнае слова — ты сапраўды тыпаж!

Падышоў Кроге, прамармытаў нешта прыемнае. Запэўніў фройляйн фон Нібур, што меў бы вялікую асалоду працягваць з ёю сумесную працу, што хацеў бы, каб заўтра яна зайшла ў бюро абмеркаваць умовы. Нікалета тут жа накінула сваю падступна-карэктную маску, цырымонна пакланілася і ў дакладных словах выказала сваё задавальненне з прычыны рашэння дырэктара.

Тэафіл Мардэр запрасіў абедзвюх маладых дам і актора Гёфгена ў вельмі дарагі, хутчэй буржуазны салідны, чым модны рэстаран. Гендрык там яшчэ ні разу не быў, і гэта сталася Мардэру зачэпкай рэзка заявіць, што гэты рэстаран — адзіная "будка" ў Гамбургу, дзе на стол падаюць смачнае — салідны кошт, затое добры стары стыль, а ва ўсіх жа астатніх месцах, калі верыць драматургу, — падаюць толькі ёлкі тлушч і смярдзючую смажаніну, а тут бывае высокае выбранае спадарства, якое ведае смак жыцця; тут і вінны склеп неблагі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Обсуждение, отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x