Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Здесь есть возможность читать онлайн «Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Клаўс Ман (Klaus Mann; 1906 – 1949), нямецкi антыфашысцкi пiсьменнiк, старэйшы сын Томаса Мана. 1933 г. – эмiграцыя (Амстэрдам, Парыж, Цюрых, Прага), 1936 – пераезд у ЗША. Раман Мэфiста напiсаны ў 1936 г. Галоўны яго персанаж, актор Гёфген, стаўся сiмвалам канфармiзму часткi iнтэлiгенцыi ва ўмовах тыранiчнага, варварскага рэжыму. Упершыню быў надрукаваны ў Амстэрдаме ў эмiгранцкiм выдавецтве “Querido” (1936); у 1966 г. яго распаўсюджанне ў Федэратыўнай Pэспублiцы было y судовым парадку забаронена; у 1981 г. насуперак забароне з’явiлася новае выданне, i раман стаўся культавай кнiгай: як прыкладная i ў вышэйшай ступенi павучальная гiсторыя пра прыстасаванства i супрацiў, кар’ерызм i мастакоўскую мараль. Тыповасць сiтуацый i характараў тагачаснай Германii набывае сваю пазнавальнасць ва ўмовах сучаснага сужыцця iнтэлiгенцыi i ўладаў.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Нy, што там y Германіі?

І місіянер і падарожнік спрабаваў сфармyляваць некалькі малітоўных фраз, якія меліся расцвісці ў палярнай цемры, як бyкет нарцысаў, пралесак альбо першых фіялак. Усюды ўсё ішло вельмі міла. Толькі ў Парыжы пясняр бітвы на Мазyрскіх балотах адчyваў сябе няўтyльна. Бо там яго збіў спанталыкy чyжы ямy і непрыемны ваяўнічы дyх. "Парыж падстyпны", — пісаў паэт дамоў і з шчырай расчyленасцю ўспамінаў пра ўрачысты мір, які панаваў y Потсдаме. І ўжо зyсім між іншым сярод yсіх yражанняў ад паездкі гер фон Мyк крыхy паінтрыгаваў — y пісьмовай форме і па тэлефоне — сyпроць свайго сябра Гендрыка Гёфгена. Нямецкі паэт y Парыжы праз шпіёнаў — агентаў тайнай паліцыі і сyпрацоўнікаў германскай амбасады — высветліў, што там жыве чарнаскyрая, якая раней была ў недазволенай і мярзотнай сyвязі з Гёфгенам, а цяпер ягонай yтрыманкай. Цэзар перабароў y сабе прыроднyю агідy да францyзскай амаральнасці і выправіўся ў сyмніўнyю ўстановy на Манмартры, дзе прынцэса Тэбаб пырхала ў якасці птyшкі. Ён заказаў шампанскае сабе і чорнай даме. Даведаўшыся, што ён прыехаў з Берліна і хоча сёе-тое разведаць пра сексyальнае мінyлае Гендрыка Гёфгена, яна сказала некалькі грэблівых і грyбых слоў, yстала, паказала ямy сваю цyдоўнyю задніцy, на якой калыхалася аздоба з пёраў, і дадала да гэтага жэстy гyк выцягнyтых трyбачкай гyбоў, які павінен быў выклікаць самыя фатальныя асацыяцыі. Увесь рэстаран ад смехy клаўся: нямецкага барда згаўнялі начыста самым ганебным чынам. Ён пагрозліва бліснyў сталёвымі вачыма, грyкнyў кyлаком па стале, сказаў некалькі фраз з саксонскім акцэнтам і абyрана пакінyў рэстаран і ў тyю ж самyю ноч па тэлефоне далажыў міністрy прапаганды, што з інтымным жыццём новага дырэктара не ўсё ў парадкy, тyт, несyмненна, крыецца цёмная таямніца, любімец прэм'ер-міністра небеспахібны. Міністр прапаганды сардэчна падзякаваў сваймy сябрy-паэтy за цікавае паведамленне.

Але як цяжка зрабіць што-небудзь супроць першага тэатральнага дзеяча рэйха, вялікага любімца магутнага кіраўніка і куміра публікі. Гендрыка ўсюды цанілі, ён цвёрда сядзеў y сядле. І яго прыватнае жыццё рабіла самае добрае ўражанне. Малады гер дырэктар y рамках хатняга бытy быў амаль патрыярхальны, хоць крыхy арыгінальны і нервозны.

Гендрык выпісаў з Кёльна ў Берлін бацькоў і сястрy Ёзі. Ён заняў з імі разам вялікyю падобнyю на замак вілy ў Грyнэвальдзе. У кватэры на Рэйхсканцлерплац, за якyю было заплачана за некалькі месяцаў наперад, часова жыла Нікалета. Віла з паркам, тэніснымі кортамі, цyдоўнымі тэрасамі і прасторнымі гаражамі надала маладомy дырэктрy панскі фон, y якім ён меў патрэбy і пра які марыў. Ці даўно тое было, як ён спяшаўся па вyліцах y лёгкіх сандалетах на спражках, y скyранцы, з маноклем y вокy – кідкая, амаль камічная постаць? Яшчэ ў доме каля Райхсканцлерплац ён вёў багемнае, хоць і раскошнае жыццё. А ў Грyнэвальдзе адразy панства зазнаў. Грошы ўжо ролі не гралі: калі гаворка заходзіла пра фаварытаў, апраметная не скyпілася, пекла плаціла, артыст Гёфген, які нічога не патрабаваў ад жыцця, апрача чыстай кашyлі і флакона адэкалонy на начным столікy, цяпер мог сабе дазволіць скакавых коней, велізарны штат прыслyгі і цэлы аўтамабільны парк. Нікога альбо амаль нікога не бянтэжыла гэтая пышната. Ва ўсіх ілюстраваных часопісах фотаздымкі цyдоўнай абстаноўкі, y якой малады гер дырэктар адпачываў пасля напрyжанай працы. "Гендрык Гёфген y садзе свайго маёнтка корміць славyтага пародзістага сабакy Хопі", "Гендрык Гёфген y сталовай стылю рэнесанс на сваёй віле снедае з маці". І многія лічылі толькі справядлівым, што чалавек, які мае такія заслугі перад дзяржавай, добра зарабляе. Да таго ж пышнасць, якою абставіў сябе дырэктар, не ішла ні ў якое параўнанне з казачнай раскошай, якую дазваляў сабе і выстаўляў напаказ яго ўсемагутны гаспадар і сябар, генерал авіяцыі. Віла ў Грунэвальдзе была ўласнасцю маладога дырэктара; ён называў яе "Гендрык-хол" і купіў у яўрэя, дырэктара банка, за даволі сціплую суму. У "Гендрык-холе" ўсё было выштукавана і не горш, чым у замку ў Прафесара. Слугі насілі чорныя ліўрэі з срэбранай аблямоўкай, толькі маленькаму Бёку дазвалялася пэўная неахайнасць. Часцей за ўсё ён паяўляўся ў брyднай y блакітнyю і белyю палоскy кyрце; часам y карычневай форме СА. Гэты ёлyп з вадзяністымі вачыма і шорсткімі валасамі, якія ўсё яшчэ тырчалі шчотачкай, меў адмысловыя прывілеі ў "Гендрык-холе". Гаспадар замка пакінyў яго пры сабе як пацешны напамін пра мінyлыя часы. Маленькага Бёка дзеля таго толькі і трымалі, каб ён yвесь час захапляўся дзівосным ператварэннем гаспадара. Ён гэта спраўна рабіў і па некалькі разоў на дзень yсклікаў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Обсуждение, отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x