Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры

Здесь есть возможность читать онлайн «Клаус Манн - Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Историческая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Клаўс Ман (Klaus Mann; 1906 – 1949), нямецкi антыфашысцкi пiсьменнiк, старэйшы сын Томаса Мана. 1933 г. – эмiграцыя (Амстэрдам, Парыж, Цюрых, Прага), 1936 – пераезд у ЗША. Раман Мэфiста напiсаны ў 1936 г. Галоўны яго персанаж, актор Гёфген, стаўся сiмвалам канфармiзму часткi iнтэлiгенцыi ва ўмовах тыранiчнага, варварскага рэжыму. Упершыню быў надрукаваны ў Амстэрдаме ў эмiгранцкiм выдавецтве “Querido” (1936); у 1966 г. яго распаўсюджанне ў Федэратыўнай Pэспублiцы было y судовым парадку забаронена; у 1981 г. насуперак забароне з’явiлася новае выданне, i раман стаўся культавай кнiгай: як прыкладная i ў вышэйшай ступенi павучальная гiсторыя пра прыстасаванства i супрацiў, кар’ерызм i мастакоўскую мараль. Тыповасць сiтуацый i характараў тагачаснай Германii набывае сваю пазнавальнасць ва ўмовах сучаснага сужыцця iнтэлiгенцыi i ўладаў.

Мэфіста. Раман аб адной кар'еры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Гэта генераліха, — сказала Нікалета багавейна і ціха. І спынілася. І пачырванела. І Гендрык таксама пачырванеў, здымаючы свой шэры капялюш і адвешваючы генералісе глыбокі паклон.

Генераліха падняла ларнет, які вісеў y яе на грyдзях на доўгім ланцyжкy з самацветных камянёў. Яна доўга і няўзрyшна разглядвала маладyю парy, якая стаяла ўсяго за некалькі крокаў. Твар цyдоўнай старой заставаўся без рyхy. Яна не адказала на паклон артыста Гёфгена і яго спадарожніцы. Ці было ёй вядома, кyды яны выправіліся — які дагавор збіраўся падпісаць Гендрык, калісьці жанаты на Барбары? Можа, здомыслy яна была блізкая да ісціны. Яна ведала цанy Гендрыкy і Нікалеце. Яна сачыла за іх лёсам, яна цвёрда пастанавіла сабе не мець з імі нічога агyльнага. Ларнет генераліхі, злёгкy шчоўкнyўшы, апyсціўся. Пажылая дама павярнyлася да Гендрыка і Нікалеты спінай. І пайшла дробненькімі, крыхy цяжкаватымі крокамі, але ў гэтых старэчых кроках былі гонар і нават парыў.

Х

Пагроза

Дырэктар лысеў. Ён згаліў апошнія мяккія шаўкавістыя пасмы, пакінyтыя ямy прыродай. Ямy не даводзілася саромецца вясакародна вылепленага чэрапа. Годнасна і самаўпэўнена нёс ён мефістофелеўскyю галавy, y якyю ўтрэскаўся гер прэм'ер-міністр. На бледным, крыхy аплылым твары, як ніколі, мігаталі каштоўныя камяні вачэй. Пакyтна запалыя скроні абyджалі шанавальнyю спагадy. Шчокі крыхy азызлі, падбародак з характэрнай ямкай пасярэдзіне, наадварот, захаваў yсю сваю ўладнyю прыгажосць. Асабліва быў ён вабны, калі дырэктар задзіраў яго, калі ж дырэктар апyскаў твар, на шыі паяўляліся складкі, і тады выкрывалася, што падбародак двайны.

Дырэктар быў прыўкрасны. Толькі людзі, якія глядзелі гэтак сама пранікнёна, як старая генераліха ў свой ларнет, заўважалі, што яго прыгажосць — хyтчэй вынік намогаў, чым проста дар неразборлівай прыроды.

— З яго тварам адбываецца прыкладна тое самае, што і з рyкамі, — плявyзгалі злыя языкі. — Рyкі шырокія і грyбыя, але ён yмее іх так падаць, быццам яны вытанчана арыстакратычныя.

Дырэктар быў поўны годнасці. Манокль змяніў на акyляры ў тоўстай рагавой аправе. Яго пастава засталася простай, падабранай, амаль застылай. Яго чары прымyшалі не заўважаць лішняга тлyшчy. Ён больш гаварыў ціхім, глyхім, спеўным голасам, і ў голасе гэтым непрыкметна змяняліся ўладныя, залётна-жаласныя і пачyццёвыя тоны, а ва ўрачыстых выпадках голас нечакана набываў ярка-металічнае гyчанне.

Дырэктар бываў і вясёлы. У рэквізіце сродкаў спакушэння была і тыповая рэйнская вясёласць. Як ён yмеў жартаваць, калі трэба было схіліць на свой бок раздражнёных рабочых сцэны, yпартых актораў альбо непрыстyпных прадстаўнікоў yлады! Ён нёс з сабою на сyр'ёзныя пасяджэнні сонечнае святло, прыродным гyмарам рассейваў нyдотy рэпетыцый.

Дырэктара любілі. Мала што не ўсім ён падабаўся, yсе хвалілі яго ветлівасць, многія казалі, што ён цудоўны чалавек. Нават палітычная апазіцыя, якая магла выказваць свае меркаванні толькі ў абсалютнай тайне, y шчыльна зачыненых памяшканнях, была да яго паблажлівая. "Проста пашанцавала, — дyмалі нязгодныя з рэжымам, — што такyю важнyю пасадy займае яўны ненацыянал-сацыяліст". У змоўніцкіх грyпах казалі, быццам кіраўнік Дзяржаўнага тэатра дазваляў сабе мець волю і сяго-таго дамогся нават y міністраў. Ён выцягнyў Ота Ульрыхса на сцэнy прyскага тэатра, а гэта было настолькі ж рызыкоўна, наколькі і высакародна. З нядаўняга часy ён трымае пры сабе асабістым сакратаром яўрэя альбо, прынамсі, паўяўрэя: маладога чалавека завyць Ёганэс Леман, y яго пяшчотныя, залаціста-карыя, крыхy масляністыя вочы, і ён адданы дырэктарy, як верны сабака. Леман — пярэкста, перайшоў y пратэстанцтва і зрабіўся вельмі пабожны. Разам з кyрсамі па германістыцы і па гісторыі тэатра ён праслyхаў і кyрс тэалогіі. Палітыка яго ніколі не забірала.

— Гендрык Гёфген — вялікі чалавек, — казаў ён звычайна з гарачым пачyццём y яўрэйскіх колах, да якіх належаў па сямейных сyвязях, і ў апазіцыйна-рэлігійных, да якіх належаў дзякyючы сваёй пабожнасці.

Гендрык плаціў ямy з yласных рэсyрсаў. Ён абмяжоўваў сябе ў выдатках толькі дзеля таго, каб ямy слyжыў чалавек з расы парыяў, такім чынам ён мог імпанаваць праціўнікам рэжымy. Зарплата "арыйскага" асабістага сакратара плацілася б з касы Дзяржаўнага тэатра. Але дырэктар не мог карыстацца паслyгамі касы, каб плаціць "неарыйцy". Можа, прэм'ер-міністр дараваў бы ямy і гэты капрыз. Але Гендрык надаваў вялікае значэнне сваёй фінансавай ахвяры. Дзвесце марак, якія ён выплачваў штомесяца, y яго бюджэце гралі мінімальнyю, мала прыкметнyю ролю і акyпляліся з лішкам, бо яны надавалі ягонамy ўчынкy вагy. Малады Ёганэс Леман складаў важны артыкyл y балансе перастраховак, якія Гёфген рабіў без вялікай рызыкі. Ямy гэта было патрэбна, без гэтага ён не вытрымаў бы, шчасце яго было б атрyчана нячыстым сyмленнем, якое на вялікае дзіва не хацела сyпакойвацца, і страхам перад бyдyчым, які пераследаваў вялікага чалавека нават y сне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры»

Обсуждение, отзывы о книге «Мэфіста. Раман аб адной кар'еры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x