Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1995, ISBN: 1995, Издательство: Юнацтва, Жанр: Историческая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другая кніга «Сякера пры дрэве» працягвае знаёміць чытача з захапляльным раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863–1864 гадоў у Беларусі. У другой кнізе аўтар распавядае пра падзеі што адбываліся ў Беларусі і былі прадвесьнікамі крывавага жніва, што прынесла паўстаньне. Моладзь з плянамі ідэямі і надзеямі на лепшую будучыню роднай Беларусі, яшчэ не ўсьведамляе цяжкі лёс абраны імі. Літаратурныя прыўкрасы пераплятаюцца з гістрычнымі фактамі зьвязанымі зь лёсам кіраўніка паўстаньня Кастуся Каліноўскага і чытаючы ня хочацца верыць, што вынікам усіх мараў і летуценьняў моладзі таго часу стануць шыбеніцы і высылкі. Уладзімер Караткевіч доўга падыходзіў да раману «Каласы пад сярпом тваім», і цалкам верагодна, што меў задуму на працяг, але нягледзяячы ні на што менавіта «Каласы пад сярпом тваім сталі сапраўднай вяршыняй творчасьці беларускага пісьменьніка і паэта, які заўчасна пакінуў гэты сьвет кааб назаўсёды злучыцца з роднай беларускай зямлёй.

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Памаўчаў:

— Гэта прыемна ўспомніць. А астатняе — хлусня. Народ, галоўнае, харошы. Нельга мне было таго джыгіта не пусціць. Ну што, ну зарэзалі б. Мала зарэзалі людзей? Мала іх і так рэзалі, каб яшчэ за каханне… Ведаеш, як па-іхняму "каханая" будзе? Х'ёме… чуеш? Як падыхаў… О!..

Дзядзька iшоў спаць. А Алесь ляжаў без святла i глядзеў, як у калiдоры кiдаецца ў печцы агонь.

Домік у садзе. Простыя людзі. Простыя словы і ўспаміны. Простыя спевы жанчын у людской.

Часаў ён сошкі
З маiх белых плеч,
Віў ён вяроўкі
З маіх русых кос,
Пускаў ручаінкі
З маіх дробных слёз.

І ён яшчэ больш разумеў пасля гэтых дзён: усё ў прастаце, усё ў блізкасці да гэтых. Ім цяжка, трэба быць з імі.

Печка. Водсветы агню.

І ўвогуле, каму было добра жыць на гэтай зямлі? Усё, здавалася, ёсць, а баліць душа.

Твары плылі перад ім… Пан Юры… Маці… Раўбіч…

Чаму такія няшчасныя людзі?!

…Дзядзька… Лермантаў… Чаркесы… Шаўчэнка… Кастусь… Малахоўскі… Віктар… Чорны Война…

Чаму такая няшчасная зямля?! І вакол няшчаная, і асабліва тут няшчасная.

Скакаў у цемры агонь.

І, гледзячы на яго, Алесь думаў:

"Бунт ідзе… Ідзе паўстанне… Ідзе рэвалюцыя, выбух шалёнага гневу і ярасці. Няўмольны пажар ад Гродні да Дняпра. Яго не можа не быць, такое зрабілі з людзьмі… Ідзе воля да майго народа і ўсіх народаў…"

Агонь палаў у цемры.

Яна ідзе. Толькі сляпыя не бачаць, толькі глухія не чуюць. "Крывадушныя! Аблічча неба распазнаць умееце, а знаменняў часу не можаце?" Яна немінуча будзе ў тым паганым, паскудным свеце, які вы пабудавалі. Свеце найпадлейшай хлусні, бізуна, турмаў, уціску малых народаў, забароны мовы, заціскання рота… Але галоўнае — у свеце хлусні.

Бо вы не проста забіваеце людзей і народы — вы хлусіце, што вы іхнія дабрадзеі, і прымушаеце таго, каго забіваеце, каб ён крычаў: "Дзякуй!"

Наблiжаецца час. Капае вада з рукамыйнiка.

Кожная кропля — гэта на кроплю бліжэй да вашай пагібелі, як бы вы ні вішчалі і як бы вы ні трымаліся за жыццё.

Як бы вы ні хлусілі, якіх бы катаў і хлусаў ні куплялі і ні ставілі на сваю абарону.

Кроплi падаюць у цемры, i точаць, i наблiжаюць…

Кап…

Кап…

Кап-п…

X

Таямнiца Паўлюка Кагута ўсё ж выплыла наверх. Ды яшчэ зусiм па-дурному. Даверылася Галiнка Кахнова малому брату, Iларыю, паслала да Паўлюка, каб паклiкаў. Малы прыбег дахаты да Кагутоў, даведаўся, што Паўлюк у гумне мяняе з братамi нiжнi вянец бярвенняў, ускочыў туды ды ляпнуў:

— Паўлюцо-ок… Сястла пласіла, каб не затлымаўся, як учола.

Кандрат з Андрэем так і селі на бервяно.

Яшчэ праз імгненне Ілары ўжо ўцякаў, разумеючы, што зрабіў нешта не так, а Кандрат гнаўся за ім, каб распытаць падрабязна. Хлапчук быў, аднак, разумнейшы, чым можна было меркаваць, шмыгнуў ад дарослага боўдзілы ў лёх, у нару пад магазінам, ды там і астаўся.

Кандрат прапаноўваў яму здацца. Абяцаў розныя даброты салодкiм, аж самому брыдка было — такi ўжо Цукар Мядовiч! — голасам. Малы толькi соп.

Кагут са злосці нарваў крапівы і туга запхнуў лаз, а сам, паціраючы далоні, пайшоў у гумно, думаючы, што б гэта ўсё азначала.

А калі прыйшоў — браты біліся.

— Братам… на дарозе… стаў? — выдыхаў Андрэй.

— Не чакаць жа… пакуль вы яе… удвох… сівую… у манастыр паведзяцё, — соп Паўлюк.

Кандрат кінуўся разбараняць і атрымаў ад Паўлюка ў вуха, а ад Андрэя ў сківіцу. Раззлаваўся, насунуў Андрэю, бо той даў першы. І яшчэ ад яго атрымаў. Натхнёны гэтым, Паўлюк нападдаў і пачаў націскаць на Андрэя, пакуль той, адступаючы, не ўпаў за бервяно і не накрыўся нагамі.

І толькі тады Кандрат зразумеў, што пакрыўдзілі і яго. І зусім не Андрэй. Схапіў брата загрудкі, кінуў цераз нагу на салому.

— Ты? З ёю?

Прыціснуў у кут.

— З ёю, — адважна адказаў Паўлюк.

— Будзеш?

— Буду.

— Вочы твае дзе былі? Два гады яна нам дарагая.

— Я спачатку і чакаў. Да не чакала яна. Неахвотна ёй дваццаць год чакаць.

— Не зыгуй. Не нясі. Адступіся.

— Не. — Паўлюк навесіў Кандрату.

І ў гэты час на малодшага наваліўся Андрэй.

Бiткi бiлiся моўчкi, сцяўшы зубы. Браты-блiзнюкi адчувалi: насмяялiся з самага дарогога, што ў iх было. Паўлюк быў у ярасцi: два на аднаго. Дык чорта iм дзеўка. Спыталi б, халеры, у яе.

Паўлюка прыцiснулi да сцяны. Разважлiвы i спакойны, ён мог часам выбухаць шалёнай ярасцю. I цяпер, ведаючы, што яго адольваюць i могуць так налупцаваць, што тыдзень да плота не пойдзеш, ён адчуў у вачах чырвоны туман.

Рвануўся між братоў і зняў са сцяны цэп: дубовы біч на адпаліраваным рукамі арэхавым цапільне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве»

Обсуждение, отзывы о книге «Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x