Гавриил Троепольский - Белы Бім Чорнае вуха

Здесь есть возможность читать онлайн «Гавриил Троепольский - Белы Бім Чорнае вуха» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детская проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Белы Бім Чорнае вуха: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Белы Бім Чорнае вуха»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Белы Бім Чорнае вуха — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Белы Бім Чорнае вуха», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бім чуйным вухам чуў усё-такі яго крокі, хаця людзям і здавалася, што ніхто іх не чуе. Бім учуў яшчэ, што Галоўны правёў і астатніх паляўнічых, але так далёка, што нават і Бім ужо не чуў шамацення.

І настала цішыня. Насцярожаная, трывожная лесавая цішыня. Бім адчуваў гэта і па тым, як заціх гаспадар, як здрыганулася яго нага ў калене, як нячутна адчыніў ён стрэльбу і паклаў у ствалы набоі, зачыніў і зноў насцярожана застыў.

Яны стаялі, захінутыя кустом арэшніку, збоч прамыіны, якая зарасла густым цярноўнікам. А вакол быў магутны дубовы лес, суровы ў гэтую пару, маўклівы. Кожнае дрэва — волат! А пад ім густы падлесак яшчэ мацней адцяняў незвычайную сілу адвечнага лесу.

Бім ператварыўся ў камячок з самое пільнасці; сядзеў нерухома і лавіў пахі, але пакуль што нічога адметнага не прыкмячаў, бо паветра было нерухомае, і ад гэтага Біму было неспакойна. Калі ёсць хоць маленькі ветрык, ён заўсёды ведаў, што там наперадзе, ён чытаў струменьчыкі паветра, як радкі, а без ветру, ды яшчэ ў такім лесе, — паспрабуй быць спакойны, калі да ўсяго гэтага і яго добры сябар стаіць побач і таксама хвалюецца.

І раптам пачалося.

Сігнальны стрэл распароў цішыню на вялікія кавалкі: рэха прагрымела то там, то тут, то дзесьці ўдалечыні. А следам, быццам у тон лясному грому, далёка-далёка голас Галоўнага:

— Пайшо-о-оў! Ого-го-го-го-го-о-о!

Іван Іванавіч нахіліўся да Біма і ледзь чутна прашаптаў:

— Ляжаць!

Бім лёг. І калаціўся.

— Ого-го-го-о-о! — раўлі там паляўнічыя-загоншчыкі.

Цішыня цяпер рассыпалася на галасы, незнаёмыя, нястомныя, дзікія. Застукалі палкамі па дрэвах, затрашчала трашчотка, як сарока на пагібель. Ланцуг загоншчыкаў набліжаўся з крыкам, гоманам і стрэламі ў паветра.

І вось… Бім пачуў знаёмы з юнацтва пах: воўк! Ён прытуліўся да нагі гаспадара, ледзь-ледзь — зусім толькі-толькі! — прыўстаў на лапах і выцягнуў хвост. Іван Іванавіч усё зразумеў.

Яны ўбачылі абодва: уздоўж сцяжкоў, не пад стрэламі, паказаўся воўк. Ішоў ён шырокім махам, галаву апусціў, хвост вісеў, як палена. І адразу ж звер прапаў. У той жа час пачуўся стрэл у ланцугу стралкоў, потым другі.

Лес грымеў. Лес амаль што злосна растрывожыўся.

Яшчэ стрэл на нумары. Гэта ўжо зусім побач. А крыкі ўсё бліжэй, бліжэй і бліжэй.

Воўк, вялізны стары воўк, паказаўся нечакана. Ён прыйшоў па прамыіне, схаваны цярноўнікам, а пабачыўшы сцяжкі, раптоўна спыніўся, быццам на нешта напароўся. Але тут, над прамыінаю, сцяжкі віселі вышэй, чым на ўсёй лініі, утрая вышэй, чым рост самога звера. А гоман людзей насядаў. Воўк неяк нерашуча, нават вяла, прайшоў пад сцяжкамі і апынуўся метраў за пятнаццаць ад Івана Іванавіча і Біма. Вось ён зрабіў колькі махаў, але тым часам і сабака і чалавек успелі ўбачыць, што ён быў паранены: крывавая пляма расплылася на баку, рот аблямаваны пенаю з чырванаватым адценнем.

Іван Іванавіч стрэліў.

Воўк, падскочыўшы на ўсіх чатырох нагах адразу, раптоўна, усім тулавам, не паварочваючы шыю, павярнуўся на стрэл і… спыніўся. Шырокі, магутны лоб, набеглыя крывёю вочы, выскаленыя зубы, чырванаватая пена… І ўсё ж ён не быў нікчэмны. Ён быў прыгожы, гэты вольны дзікун. О, не, ён не палахлівец, ён не хацеў апускацца і цяпер, горды звер, але… абрынуўся-такі пластом, паволі перабіраючы лапамі. Потым заціх, супакоіўся. Бім не мог стрываць усяго гэтага. Ён усхапіўся і стаў на стойку. Але што то была за стойка! Шэрсць на спіне стала дыбком, на загрыўку стаяла тырчма, а хвост заціснуўся між ног: зласнавата-палахлівая, праціўная стойка на свайго брата, на гордага цара сабак, ужо мёртвага і таму бяспечнага, але страшнага нават духам сваім і крывёю страшнага. Бім ненавідзеў свайго брата. Бім верыў чалавеку, воўк не верыў. Бім баяўся брата, брат не баяўся яго, нават смяротна паранены.

…А крыкі наблізіліся ўжо ўшчыльную. Яшчэ раз стрэлілі. І яшчэ здуплявалі. Мабыць, яшчэ нейкі вопытны воўк ішоў уздоўж ланцуга і, магчыма, вырваўся з яго ў самы апошні момант, калі людзі перасталі пільнавацца і пачалі падыходзіць адзін да аднаго. Нарэшце паказаўся ад падлеску Галоўны, падышоў да Івана Іванавіча і сказаў, гледзячы на Біма:

— Глядзі ты! На сабаку не падобны: звер зверам. А два выскачылі-такі, уцяклі. Адзін паранены.

Іван Іванавіч лашчыў Біма, угаворваў, але той хоць і паклаў шэрсць на спіне, аднак усё круціўся на адным месцы, часта-часта дыхаў, высунуўшы язык, і адварочваўся ад людзей. Калі ж абодва паляўнічыя пакіравалі да забітага воўка, Бім не пайшоў следам, а, наадварот, насуперак усім правілам, цягнучы за сабою павадок, адышоў метраў за трыццаць убок, лёг, паклаў галаву на жоўтае лісце і ўсё ліхаманкава калаціўся. Вярнуўшыся да яго, Іван Іванавіч заўважыў, што вочы Біма набеглі крывёю, крывава-чырвоныя. Звер!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Белы Бім Чорнае вуха»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Белы Бім Чорнае вуха» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Гавриил Троепольский - Белый Бим Черное ухо (сборник)
Гавриил Троепольский
libcat.ru: книга без обложки
Гавриил Троепольский
Гавриил Троепольский - Рассказы
Гавриил Троепольский
Гавриил Кунгуров - Артамошка Лузин
Гавриил Кунгуров
libcat.ru: книга без обложки
Гавриил Бирюлин
Отзывы о книге «Белы Бім Чорнае вуха»

Обсуждение, отзывы о книге «Белы Бім Чорнае вуха» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x