Альбер Камю - Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Альбер Камю - Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Так праходзiў Ёнаў час. Ён маляваў сярод сваiх сяброў i вучняў, якiя сядзелi вакол мальберта ўжо ў некалькi радоў. Часам да iх далучалiся i суседзi, якiя выглядвалi з сваiх вокнаў. Ёна размаўляў, абменьваўся думкамi, разглядаў прынесеныя яму палотны, мiмаходзь усмiхаўся Луiзе, супакойваў дзяцей i з iмпэтам адказваў на тэлефонныя званкi, нi на хвiлiну не пакiдаючы пэндзляў, якiмi час ад часу наносiў чарговы мазок на распачатую карцiну. З аднаго боку, жыццё ў яго было поўнае, кожная гадзiна занятая, i ён шанаваў свой лёс, якi аберагаў яго ад самоты. Але з другога боку, каб скончыць карцiну, мазкоў трэба было зрабiць шмат, i часам Ёну думалася, што i ў самоце таксама ёсць нешта добрае, бо ўрэшце яе можна перамагчы настойлiваю i карпатлiваю працай. Мiж тым, чым цiкавей было Ёну з сябрамi, тым марудней яму працавалася. Нават у тыя рэдкiя гадзiны, калi ён заставаўся зусiм адзiн, ён адчуваў сябе такiм стомленым, што ўжо не мог працаваць з падвойнаю сiлай. У такiя гадзiны ён мог толькi аддавацца марам пра новы лад жыцця, якi спалучаў бы ўцехi сяброўства з выгодамi самоты.

Ёна адкрыў свае думкi Луiзе, але i ў яе былi свае клопаты - двое старэйшыя хутка раслi, i дзiцячы пакой iм рабiўся ўжо цесны. Яна прапанавала перавесцi дзяцей у вялiкую залу, а iх ложкi адсланiць шырмай. Малодшага тады можна будзе размясцiць у маленькiм пакоi. Тэлефон там будзiць яго не будзе, дый месца малы нiякага не зойме, так што Ёна можа зрабiць сабе ў гэтым пакоi майстэрню. А зала ўдзень будзе служыць пад прыёмы гасцей. Ёна зможа выходзiць да iх на час, а пасля вяртацца да працы. I нараканняў гэта сустрэць не павiнна - сябры ж разумеюць, як патрэбна яму адзiнота. Апроч таго, неабходнасць трошкi раней класцi старэйшых дзяцей спаць пакароцiць вячэрнiя вiзiты. "Выдатна", - пасля некаторага разважання ўхвалiў Ёна. "I ўрэшце, - сказала Луiза, - калi твае сябры будуць адыходзiць раней, у нас будзе трошкi больш часу, каб пабыць сам-насам". Ёна раптам зiрнуў на жонку. Цень смутку прамiльгнуў па Луiзiным твары. Усхваляваны, ён прыцягнуў яе да сябе, пацалаваў i пяшчотна сцiснуў у абдымках. Луiза прытулiлася да мужа, i яны зноў адчулi сябе такiмi ж шчаслiвымi, якiмi былi на пачатку свайго сямейнага жыцця. Але Луiза схамянулася: мабыць, гэты пакой будзе Ёну занадта маленькi? Яна схапiла складаны метр, i неўзабаве яны выявiлi, што з прычыны вечнага нагрувашчвання Ёнавых карцiн i вучнёўскiх палотнаў (якiх, дарэчы, заўсёды было намнога больш) прастора, на якой яму звычайна даводзiлася працаваць, не намнога перавышала тую, што адводзiлася яму цяпер. Ёна без адкладу ўзяўся за перасяленне.

На шчасце, яго вядомасць узрастала тым больш, чым менш ён працаваў. Кожнай яго выставы чакалi, i ўслаўлялi яе ўжо загадзя. Праўда, некаторыя нешматлiкiя крытыкi, сярод якiх былi i два частыя наведнiкi Ёнавай майстэрнi, прыцiшалi гарачую зачараванасць сваiх справаздач рэдкiмi заўвагамi. Але абурэнне вучняў з лiшкам кампенсоўвала гэту маленькую непрыемнасць. Вядома, безапеляцыйна сцвярджалi яны, гэтыя крытыкi вышэй за ўсё ставяць палотны вашага першага перыяду, але цяперашнi пошук рыхтуе сапраўдную рэвалюцыю. Ёну было трошкi непрыемна, калi нехта пачынаў залiшне хвалiць яго раннiя творы, але ён хутка адганяў гэтае прыкрае пачуццё i заўсёды захоўваў сардэчную ўдзячнасць. Рато ж толькi бурчаў: "Дзiўныя тыпы... Яны хочуць, каб ты быў нерухомы, як статуй. На iх думку жыць табе, значыцца, ужо нельга!" Але Ёна абараняў вучняў. "Ты не здольны гэтага зразумець, - казаў ён Рато. - Табе падабаецца ўсё, што я малюю". Рато жартаваў: "Вось д'ябал! Ды мне ж не карцiны твае падабаюцца, а твой жывапiс".

Як бы там нi было, карцiны па-ранейшаму падабалiся публiцы, i пасля чарговай паспяховай выставы гандляр сам прапанаваў Ёну павялiчыць заробак. Ёна згадзiўся i шчыра яму падзякаваў. "Паслухаеш вас, - сказаў гандляр, - дык можна падумаць, што вы сапраўды яшчэ надаяце нейкае значэнне грошам". Такая прастадушнасць пакарыла Ёнава сэрца. Аднак калi ён папрасiў дазволу выставiць дзеля дабрачыннасцi адно палатно на аукцыёне, гандляр занепакоена запытаўся, цi не iдзе тут гаворка пра дабрачыннасць, "якая дае прыбытак". Гэтага Ёна не ведаў. Тады гандляр прапанаваў сумленна прытрымлiвацца кантрактных умоў, якiя пакiдалi яму выключнае права на продаж. "Кантракт ёсць кантракт", - сказаў ён. У iх кантракце дабрачыннасцi не прадугледжвалася. "Хай будзе па-вашаму", згадзiўся мастак.

Перастаноўка ў кватэры прынесла Ёну толькi задавальненне. Цяпер ён сапраўды мог даволi часта адасабляцца, каб адказваць на тыя шматлiкiя лiсты, што яму слалi. Праз сваю далiкатнасць ён быў проста няздольны пакiнуць iх без адказу. У адных лiстах гаворка iшла пра Ёнаву творчасць, у другiх - i такiх было больш - пра асобу аўтара, якi або хацеў, каб яго падтрымалi ў яго мастацкiм пачынаннi, або проста звяртаўся па параду цi фiнансавую дапамогу. Ёнава iмя пачало часта мiльгаць на старонках газет, i з гэтай прычыны ён, як i ўсе ў падобных выпадках, адчуў, што павiнен таксама выступаць у друку з абвяржэннямi некаторых абуральных выпадаў. Ён адказваў на лiсты, пiсаў артыкулы пра мастацтва, дзякаваў, даваў парады, адмаўляў сабе ў новым гальштуку, каб паслаць камусьцi невялiкую грашовую дапамогу, нарэшце падпiсваў справядлiвыя пратэсты грамадскасцi, якiя яму таксама прыносiлi даволi часта. "Ты што ж, - казаў Рато, - ужо заняўся палiтыкай? Пакiнь гэту справу пiсьменнiкам i брыдкiм дзеўкам". Але не, не - Ёна падпiсваў толькi тыя адозвы, у якiх не было нiякага духу партыйнасцi. Праўда, усе яны з выгляду маглi б пахвалiцца такой беззаганнаю незалежнасцю. Штодня кiшэнi ў Ёнавых штанах тапырылiся ад напханых у iх пiсьмаў, якiя заставалiся непрачытанымi i хутка замянялiся новымi. Ёна адказваў толькi на сама тэрмiновыя - тыя, што прыходзiлi ад незнаёмых; а лiсты сяброў, якiя патрабавалi больш грунтоўных разваг, адкладалiся да лепшага часу. Як бы там нi было, такая безлiч абавязкаў не дазваляла яму жыць бесклапотна i аддавацца гультаяванню. I нават калi ён працаваў, што з iм яшчэ зрэдку здаралася, яго пастаянна прыгнятала думка, што ён перад кiмсьцi вiнаваты i некуды вечна спяшаецца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Ёна, або Мастак за працай (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x