Редьярд Киплинг - Казкi (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Редьярд Киплинг - Казкi (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Казкi (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Казкi (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Казкi (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Казкi (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яму далi маленькi кавалачак сырога мяса. Мяса яму страшэнна спадабалася. Пасля снедання ён зараз жа пабег на веранду, прысеў на сонейку i распушыў сваю шэрстку, каб высушыць яе да самага карэння. I адразу ж яму стала лепш.

"У гэтым доме ёсць нямала такога, што я павiнен выведаць як мага хутчэй. Маiм бацькам за ўсё жыццё не даводзiлася выведаць столькi. Астануся тут i выведаю ўсё, як ёсць".

Увесь гэты дзень ён толькi i рабiў, што шныпарыў па ўсiм доме. Ён ледзь не патануў у ванне, ён ткнуўся носам у чарнiла i зараз жа пасля гэтага апёк сабе нос аб цыгару, якую палiў Вялiкi Чалавек, бо ўзабраўся да Вялiкага Чалавека на каленi - паглядзець, як пiшуць пяром на паперы. Увечары ён прыбег у Тэдзеву спальню, каб паглядзець, як запальваюцца лямпы. А калi Тэдзi ўлёгся ў ложак, Рыкi-Цiкi прыкархнуў каля яго, але выявiлася, што ён - неспакойны сусед, бо пры кожным шолаху ён усхоплiваўся, прыслухоўваўся i бег даведвацца, у чым справа. Бацька з маткай зайшлi перад сном праведаць свайго сына, якi ўжо спаў, i ўбачылi, што Рыкi-Цiкi не спiць, а сядзiць у яго на падушцы.

- Не падабаецца мне гэта, - сказала Тэдзева мацi. - А што, калi ён укусiць хлопчыка?..

- Не бойся, - сказаў бацька. - Гэтая звярына абаронiць яго лепш за ўсякага сабаку. Калi, напрыклад, запаўзе сюды змяя...

Але Тэдзева мацi не хацела i думаць пра такiя жахi.

Снедаць ранiцой Рыкi прыехаў на веранду верхам на Тэдзевым плячы. Яму далi банан i кавалачак яйка. Ён перабываў на каленях ва ўсiх, бо добры мангуст нiколi не губляе надзеi зрабiцца мангустам хатнiм. Усе яны з маленства мараць пра тое, што яны будуць жыць у чалавечых дамах i бегаць з пакоя ў пакой.

Пасля снедання Рыкi-Цiкi выбег у сад - паглядзець, цi няма там чаго надзвычайнага. Сад быў вялiкi, толькi напалову расчышчаны. Ружы раслi ў iм вялiзныя, i апельсiнавыя дрэвы, i лiмонныя, i густыя зараснiкi высокай травы. Рыкi-Цiкi нават аблiзнуўся.

- Нядрэннае месца для палявання! - сказаў ён.

I ледзь толькi падумаў пра паляванне, як хвост у яго надзьмуўся, што круглая шчотка. Ён шпарка абабег навакольную мясцовасць, нюхнуў тут, нюхнуў там, i раптам да яго данеслiся з цярноўнiку нечыя засмучоныя галасы. Гэта былi Дарзi, птушка-кравец, i яго жонка. У iх было прыгожае гняздо: яны сшылi яго з двух вялiкiх лiстоў тонкiмi валакнiстымi дубчыкамi i напоўнiлi мяккiм пухам i бавоўнаю. Гняздо гушкалася ва ўсе бакi, а яны сядзелi на беражку яго i ўголас плакалi.

- Што здарылася? - спытаў Рыкi-Цiкi.

- Вялiкае няшчасце! - адказаў Дарзi. - Адно з нашых птушанятак вывалiлася ўчора з гнязда, i Наг праглынуў яго.

- Гм, - сказаў Рыкi-Цiкi, - гэта вельмi сумна... Але я тут нядаўна... Я нетутэйшы... Хто такi Наг?

Дарзi i яго жонка шмыгнулi ў гняздо i нiчога не адказалi, бо з густой травы, з-пад куста пачулася прыцiшанае сiпенне - страшны, халодны гук, якi прымусiў Рыкi-Цiкi адскочыць назад на цэлых два футы. Потым з травы ўсё вышэй i вышэй, вяршок за вяршком, пачала падымацца галава Нага, вялiкай чорнай кобры*, - i меў гэты Наг пяць футаў у даўжыню - ад галавы да хваста.

* Кобра - атрутная змяя. На шыi ў яе малюнак, падобны да акуляраў. Калi яна злуецца, яна раздзiмае шыю так, што атрымлiваецца нешта накшталт капюшона.

Калi трэцяя частка яго тулава паднялася над зямлёй, ён спынiўся i пачаў гойдацца, як адуванчык пад ветрам, i глянуў на Рыкi-Цiкi сваiмi злоснымi змяiнымi вочкамi, якiя астаюцца заўсёды аднолькавымi, пра што б нi думаў Наг.

- Ты пытаеш, хто такi Наг? Глядзi на мяне i дрыжы! Бо Наг - гэта я...

I ён раздзiмаў свой капюшон яшчэ больш, i Рыкi-Цiкi ўбачыў на капюшоне акулярную метку, якраз такую, як стальная пятля ад стальнога кручка.

Рыкi зрабiлася страшна - на хвiлiну. Але больш як адну хвiлiну мангусты наогул нiкога не баяцца, i хоць Рыкi-Цiкi нiколi не бачыў жывой кобры, бо матка кармiла яго мёртвымi, - ён добра разумеў, што мангусты на тое i iснуюць на свеце, каб ваяваць са змеямi, перамагаць iх i есцi.

Гэта было вядома i Нагу, i таму ў глыбiнi яго халоднага сэрца быў страх.

- Ну дык што! - сказаў Рыкi-Цiкi, i хвост у яго пачаў надзiмацца зноў. Ты думаеш, калi ў цябе акуляры на капюшоне, дык ты маеш права глытаць птушанят, якiя вываляцца з гнязда?

Наг думаў у гэты час пра другое i пiльна прыглядаўся, цi не варушыцца трава за спiной у Рыкi. Ён ведаў, што, калi ў садзе з'явiлiся мангусты, значыць, i яму i ўсяму змяiнаму роду хутка прыйдзе канец. Але цяпер яму патрэбна было адцягнуць увагу ворага. Таму ён крышку нагнуў галаву i, схiлiўшы яе набок, сказаў:

- Давай пагаворым. Ты ж птушыныя яйкi ясi, хiба не праўда? Дык чаму ж мне не паласавацца птушкамi?

- Ззаду! Ззаду! Аглянiся назад! - спяваў у гэты час Дарзi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Казкi (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Казкi (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Казкi (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Казкi (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x