Редьярд Киплинг - Маўглi (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Редьярд Киплинг - Маўглi (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маўглi (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маўглi (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Маўглi (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маўглi (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Ён праплыў далёка ўнiз па Вайнганзе, каб след згубiўся, - адказаў Шэры Брат.

- Гэта Табакi яго навучыў, я ведаю. Сам ён нiколi не здагадаўся б. Маўглi стаяў, паклаўшы палец у рот, i думаў. - Вялiкi яр каля Вайнгангi - ён выходзiць на раўнiну амаль за паўмiлi адсюль. Я магу павесцi статак кругаля, праз джунглi, да пачатку яра, а потым спусцiцца ўнiз, але тады ён уцячэ ад нас па дне яра. Трэба загарадзiць той канец. Шэры Брат, можаш ты падзялiць статак напалам?

- Не ведаю, можа, i не здолею, але я прывёў табе разумнага памочнiка.

Шэры Брат адбегся ўбок i саскочыў у яму. Адтуль паказалася вялiкая шэрая галава, добра знаёмая Маўглi, i спякотнае паветра запоўнiлася сама тужлiвым выццём, якое толькi можна пачуць у джунглях, - гэта быў паляўнiчы поклiч ваўка ў паўдзённы час.

- Акела! Акела! - крыкнуў Маўглi i запляскаў у ладкi. - Я так i ведаў, што ты мяне не забудзеш! Нас чакае вялiкая работа. Падзялi статак напалам, Акела. Збяры кароў з цялятамi, а быкоў i рабочых буйвалаў - асобна.

Абодва ваўкi, робячы петлi, загойсалi ў статку сярод буйвалаў i кароў, якiя чмыхалi i задзiралi ўгору галовы, i падзялiлi яго на дзве групы. У адной стаялi каровы, акружыўшы цялят кальцом, i, злосна пазiраючы, грэблi капытамi зямлю, гатовыя кiнуцца на ваўка i растаптаць яго насмерць, як толькi ён спынiцца. У другой групе чмыхалi i грэблi зямлю быкi i маладыя бычкi; яны здавалiся страшнейшымi, але былi далёка не так небяспечныя, бо не баранiлi сваiх цялят. Людзi i ўшасцёх не справiлiся б падзялiць статак гэтак спрытна.

- Што загадаеш яшчэ? - спытаў Акела, засопвшыся. - Яны хочуць зноў сысцiся разам.

Маўглi ўскочыў на спiну Рамы:

- Адганi быкоў падалей налева, Акела. Шэры Брат, калi мы пойдзем адсюль, не давай каровам разбягацца i заганяй iх у вусце яра.

- А цi далёка? - спытаў Шэры Брат, цяжка дыхаючы i ляскаючы зубамi.

- Да таго месца, дзе схiлы сама крутыя, каб Шэр-Хан не мог выскачыць! крыкнуў Маўглi. - Затрымай iх там, пакуль не падыдзем мы.

Быкi рванулiся ўперад, пачуўшы голас Акелы, а Шэры Брат выйшаў i стаў перад каровамi. Тыя рынулiся на яго, i ён пабег перад самым статкам да вусця яра, а ў гэты час Акела адагнаў быкоў далёка ўлева.

- Добра зроблена! Яшчэ раз - i яны дружна рушаць уперад. Асцярожней цяпер, асцярожней, Акела! Варта толькi клацнуць зубамi, i яны кiнуцца на цябе! Ого! Шалёная работа, горш чым ганяць чорных аленяў! Цi думаў ты, што гэтыя жывёлiны могуць так хутка бегаць? - спытаў Маўглi.

- Я... я паляваў i на iх у свой час, - задыхаючыся ад пылу, адгукнуўся Акела. - Павярнуць iх у джунглi?

- Ага, павярнi. Павярнi iх хутчэй! Рама шалее ад злосцi. О, каб я мог сказаць яму, што мне ад яго трэба!

Быкi павярнулi, на гэты раз направа, i з шумам рынулiся ў гушчар. Хлопчыкi-пастухi, што пiльнавалi статак за паўмiлi далей, з усiх ног прыпусцiлi ў вёску з крыкам, што буйвалы пашалелi i ўцяклi.

План Маўглi быў даволi просты. Ён хацеў зрабiць вялiкi круг па ўзгорках i дайсцi да пачатку яра, а потым сагнаць быкоў унiз, каб Шэр-Хан апынуўся памiж быкамi i каровамi. Ён ведаў, што, наеўшыся i напiўшыся ўдосталь, Шэр-Хан не здолее бiцца i не ўскараскаецца па схiлах яра. Цяпер Маўглi супакойваў буйвалаў голасам, а Акела бег ззаду, падвываючы зрэдку, каб падагнаць тых, што адставалi. Давялося зрабiць вялiкi-вялiкi круг, таму што яны не хацелi падыходзiць занадта блiзка да яра, каб не спудзiць Шэр-Хана. Нарэшце Маўглi павярнуў статак на зарослы травой абрыў, якi крута спускаўся да яра. З абрыву з-за вяршалiн дрэў была вiдаць раўнiна ўнiзе, але Маўглi глядзеў толькi на схiлы яра i з радасцю бачыў, што яны вельмi крутыя, амаль стромкiя, i што плюшч i лiяны, якiя iх аплялi, не ўтрымаюць тыгра, калi ён захоча выбрацца наверх.

- Дай iм уздыхнуць, Акела, - сказаў ён, падымаючы руку. - Яны яшчэ не ўчулi тыгра. Дай iм уздыхнуць. Трэба ж сказаць Шэр-Хану, хто iдзе. Мы злавiлi яго ў пастку.

Ён прыклаў рукi да рота i крыкнуў у яр - гэта было ўсё роўна, што крычаць у тунель, - i рэха пакацiлася ад скалы да скалы.

Не вельмi хутка ў адказ пачулася працяглае соннае бурчанне сытага тыгра, якi толькi што прачнуўся.

- Хто заве? - раўнуў Шэр-Хан, i прыгожы паўлiн з рэзкiм крыкам выпырхнуў з яра.

- Я, Маўглi! Пара табе з'явiцца на Скалу Рады, каровiн злодзей! Унiз! Ганi iх унiз, Акела! Унiз, Рама, унiз!

На момант статак замёр на краi абрыву, але Акела правыў на ўвесь голас паляўнiчы поклiч, i буйвалы адзiн за адным нырнулi ў яр, як параходы ныраюць цераз парогi. Пясок i камянi паляцелi фантанам на ўсе бакi.

Раз рушыўшы, статак ужо не мог спынiцца, i не паспеў ён спусцiцца на дно яра, як Рама зарыкаў, учуўшы Шэр-Хана.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маўглi (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маўглi (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маўглi (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Маўглi (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x