Редьярд Киплинг - Маўглi (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Редьярд Киплинг - Маўглi (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маўглi (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маўглi (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Маўглi (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маўглi (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Махараджа! Валадар! - прамовiў ён нарэшце хрыплым шэптам.

- Праўда? - адказаў Маўглi, не паварочваючы галавы i цiхенька пасмiхаючыся.

- Я ўжо стары. Адкуль я ведаў, што ты не звычайны пастушок? Можна мне ўстаць i пайсцi адсюль цi твой слуга разарве мяне на шматкi?

- Iдзi i жывi спакойна. Толькi другi раз не ўмешвайся ў мае справы. Пусцi яго, Акела!

Балдзео зачыкiльгаў у вёску, спяшаючыся i ўвесь час азiраючыся цераз плячо, цi не ператварыўся Маўглi ў што-небудзь страшнае. Дабраўшыся да вёскi, ён расказаў такую гiсторыю пра напушчаныя на яго чары, чарадзейства i вядзьмарства, што жрэц не на жарт перапалохаўся.

Маўглi працаваў без спачыну, але насоўваўся ўжо змрок, калi ён разам з ваўкамi злупiў з тушы вялiкую паласатую шкуру.

- Цяпер трэба схаваць шкуру i гнаць буйвалаў дахаты. Памажы мне сабраць iх, Акела!

Статак сабралi на сутоннi, i, калi ён наблiжаўся да вёскi, Маўглi ўбачыў агнi i пачуў, як у храме б'юць званы i трубяць у ракавiны. Здавалася, палова вёскi сабралася каля варотаў сустракаць Маўглi.

"Гэта таму, што я забiў Шэр-Хана", - падумаў ён.

Але цэлы дождж камянёў прасвiстаў паўз яго, i людзi закрычалi:

- Вядзьмар! Пярэварацень! Воўчы выкармак! Iдзi прэч! Ды хутчэй, а то жрэц зноў зробiць цябе ваўком! Страляй, Балдзео, страляй!

Стары ангельскi мушкет гучна бухнуў, i ў адказ зарыкаў ад болю паранены буйвал.

- Зноў вядзьмарства! - закрычалi людзi. - Ён умее адводзiць кулi! Балдзео, гэта ж твой буйвал!

- Гэта што ж такое? - спытаў разгублена Маўглi, калi камянi паляцелi яшчэ гусцей.

- А яны ж падобны на Чараду, гэтыя твае браты, - сказаў Акела i спакойна сеў на зямлю. - Калi кулi што-небудзь азначаюць, яны як быццам збiраюцца прагнаць цябе.

- Воўк! Воўчы выкармак! Iдзi прэч! - крычаў жрэц, размахваючы галiнкай свяшчэннай раслiны тулсi.

- Зноў? Мiнулы раз мяне гналi за тое, што я чалавек. На гэты раз за тое, што я воўк. Хадзем, Акела!

Жанчына - гэта была Месуа - перабегла цераз дарогу да статка i крыкнула:

- О сын мой, сын мой! Яны кажуць, што ты вядзьмар i можаш, калi захочаш, зрабiцца ваўком! Я iм не веру, але ўсё-такi iдзi адсюль, а то яны заб'юць цябе. Балдзео кажа, што ты чарадзей, але я ведаю, што ты адпомсцiў за смерць майго Натху.

- Вярнiся, Месуа! - крычаў натоўп. - Вярнiся, а то мы паб'ём цябе камянямi!

Маўглi засмяяўся кароткiм злосным смехам, - камень выцяў яго па губах.

- Бяжы назад, Месуа. Гэта дурная казка з тых, якiя расказваюць пад вялiкiм дрэвам вечарамi. Я ўсё ж адпомсцiў за твайго сына. Бывай i бяжы хутчэй, бо зараз я пашлю на iх статак, а ён рухаецца хутчэй, чым ляцяць камянi. Я не вядзьмар, Месуа. Бывай!.. Ну, яшчэ раз, Акела! - крыкнуў ён. - Ганi статак у вароты!

Буйвалы i самi рвалiся ў вёску. Iм не трэба было, каб iх падганяла выццё Акелы, яны, як вiхор, уляцелi ў вароты, расшпурляўшы натоўп направа i налева.

- Лiчыце! - з пагардай крыкнуў Маўглi. - Можа, я ўкраў у вас буйвала? Лiчыце, таму што больш я не буду пасвiць для вас статак. Бывайце, людзi, i скажыце дзякуй Месуi, што я не паклiкаў сваiх ваўкоў i не ўзяўся ганяць вас узад i ўперад па вясковай вулiцы.

Ён павярнуўся i пайшоў прэч разам з ваўком-адзiнцом i, пазiраючы ўгору на зоркi, адчуваў сябе шчаслiвым.

- Больш я ўжо не буду спаць у пастках, Акела. Давай возьмем шкуру Шэр-Хана i пойдзем адсюль. Не, вёску мы не зачэпiм, бо Месуа была добрая да мяне.

Калi месяц узышоў над раўнiнай i залiў яе нiбы малаком, напалоханыя сяляне ўбачылi, як Маўглi з двума ваўкамi ззаду i з клункам на галаве бег да лесу ваўчынай рыссю, пакiдаючы за сабой мiлю за мiляй. Тады яны пачалi бiць у званы i затрубiлi ў ракавiны яшчэ мацней, чым дагэтуль. Месуа плакала, Балдзео ўсё больш хлусiў, расказваючы пра свае прыгоды ў джунглях, i закончыў тым, што расказаў, нiбыта Акела стаяў на заднiх лапах i размаўляў, як чалавек.

Месяц ужо заходзiў, калi Маўглi i абодва ваўкi падышлi да ўзгорка, дзе была Скала Рады, i спынiлiся перад логавам Мацi Ваўчыхi.

- Яны прагналi мяне з чалавечай чарады, мацi! -крыкнуў ёй Маўглi. - Але я стрымаў сваё слова i вярнуўся са шкурай Шэр-Хана.

Мацi Ваўчыха не спяшаючыся выйшла з пячоры са сваiмi ваўчанятамi, i вочы яе загарэлiся, калi яна ўбачыла шкуру.

- У той дзень, калi ён уцiснуў галаву i плечы ў наша логава, гонячыся за табой, Жабянятка, я сказала яму, што з паляўнiчага ён стане здабычай. Ты зрабiў як трэба.

- Добра зрабiў, Маленькi Брат, - пачуўся нечы нiзкi голас у зараснiку. Мы сумавалi ў джунглях без цябе. - Багiра падбегла i пацерлася аб босыя ногi Маўглi.

Яны разам паднялiся на Скалу Рады, i на тым пляскатым каменi, дзе сядзеў раней Акела, Маўглi разаслаў тыгравую шкуру i прымацаваў яе чатырма бамбукавымi калкамi. Акела лёг на шкуру i па-даўнейшаму пачаў склiкаць ваўкоў на Раду: "Глядзiце, глядзiце, о ваўкi!" - якраз як у тую ноч, калi Маўглi ўпершыню прывялi сюды.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маўглi (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маўглi (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маўглi (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Маўглi (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x