Франсуа Мориак - Клубок гадзюк (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Франсуа Мориак - Клубок гадзюк (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Клубок гадзюк (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Клубок гадзюк (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Клубок гадзюк (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Клубок гадзюк (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не варта ўспамiнаць пра нашы заручыны. Аднойчы вечарам мы сталi жанiхом i нявестай, i адбылося гэта неяк без майго жадання. Здаецца, ты зразумела мае словы зусiм не так, як я хацеў, i раптам я аказаўся звязаным з табой. Доўга не мог я апомнiцца ад такой нечаканасцi. Не трэба пра гэта ўспамiнаць. I ўсе ж ёсць тут адна непрыемная рэч, пра якую я прымушаю сябе сказаць. Ты адразу паставiла мне сваю першую ўмову: "дзеля згоды i спакою" ты адмовiлася весцi агульную гаспадарку з маёй мацi i нават жыць з ёю ў адным доме. Гэта было сказана цвёрда, i нi ты, нi твае бацькi не збiралiся нi ў чым саступаць.

Дзiўна... Столькi гадоў прайшло, а я да драбнiц помню тую размову з мамай у душным нумары гатэля. Акно было адчынена. Праз занавескi прабiвалiся сонечныя промнi, у якiх iскрылiся залатыя пылiнкi. З вулiцы даносiлiся цiхiя гукi званочкаў i мелодыя цiрольскай песнi. Ад спёкi ў мамы разбалелася галава, i яна ў спаднiцы i кофтачцы ляжала на канапе (яна нiколi не ведала, што такое пеньюар, халат, капот).

Я выкарыстаў момант, калi мама загаварыла, як мы будзем жыць пасля вяселля: яна збiралася аддаць нам увесь першы паверх, а сабе пакiнуць толькi адзiн пакойчык на чацвертым паверсе...

"Паслухай, мама... Iза думае, што лепш было б..." Выкладаючы свае планы (твае планы), я крадком пазiраў на мiлы старэчы твар i сарамлiва адводзiў вочы. А яна ўсё церабiла хворымi распухлымi пальцамi аборку на кофтачцы. Лепш бы яна з чым-небудзь не пагадзiлася, пачала спрачацца!.. Я тады ведаў бы, што мне рабiць. А яна маўчала. I яе маўчанне было для мяне горш за ўсе пакуты.

Яна не паказвала выгляду, што пакрыўдзiлася цi нават здзiвiлася... Нарэшце мама загаварыла, падбiраючы словы, каб пераканаць мяне, што яна даўно ведала пра нашу разлуку i што ў гэтым няма нiчога незвычайнага.

- Амаль круглы год я буду жыць у Арынi, - сказала яна. - Там мне найбольш падабаецца, а вам пакiну Калез. Зробiм у Арынi прыбудову на тры пакоi, i мне гэтага уга як хопiць. Дый каштаваць няшмат будзе. Канешне, грошай шкада, бо праз год мяне ўжо, можа, i на гэтым свеце не будзе. Але нiчога, табе застанецца. Будзеш некалi прыязджаць на паляванне. Там шмат дзiкiх галубоў. Праўда, ты не заядлы паляўнiчы, але ж у цябе пойдуць дзецi, мо яны..."

Божа, як далёка зайшла мая няўдзячнасць, а мацярынская любоў была бясконцая!.. Я праганяў маму з наседжанага месца - яна пакорлiва згаджалася... Усiм магла ахвяраваць гэтая жанчына дзеля майго шчасця! Але, - помнiш, Iза, пасля гэтай цяжкай размовы вечарам ты спыталася ў мяне:

- Што з вашай мамай? Ёй нездаровiцца?

Назаўтра мама паправiлася i выглядала як i заўсёды. З Бардо прыехаў твой бацька са старэйшай дачкой i зяцем. Яны ўжо ведалi пра нашы заручыны i разглядалi мяне з галавы да ног. Мне здавалася, што я чую iх галасы: "Ну, як, па-твойму, можна з гэтым тыпам выйсцi да прыстойных людзей?.. Пра мацi няма нават i гаворкi..." Нiколi не забудуся, як здзiвiла мяне твая сястра Мары-Луiза. Вы звалi яе Марынетай. Яна была старэйшая за цябе, а выглядала маладзейшай - зграбная, танюсенькая, з доўгай шыйкай, з пышнай прычоскай i яшчэ зусiм дзiцячымi вачыма. Стары муж, барон Фiлiпо, за якога яе выпхнуў замуж бацька, здаўся мне брыдкiм i непрыемным. Але пасля яго смерцi я часта думаў, што гэта быў адзiн з самых няшчасных людзей, якiх мне давялося ведаць. Якiх толькi пакут не прымаў на сябе гэты чалавек, каб прымусiць маладую жонку забыцца, што яму пайшоў ужо сёмы дзесятак. Гарсэт моцна зацiскаў яго цела, i здавалася, барон вось-вось задыхнецца. Высокi накрухмалены каўнер прыхоўваў абвiслыя шчокi i складкi на падбародку. Нафарбаваныя вусы i бакенбарды толькi падкрэслiвалi старэчую бледнасць яго змарнелага твару. Ён амаль не слухаў, пра што мы гаварылi, а ўвесь час усё мерыўся зiрнуць на сябе ў люстэрка, i калi яму гэта ўдавалася, успомнi, як мы хiхiкалi, гледзячы, з якой заклапочанасцю i трывогай гэты бядак ацэньваў сваё адлюстраванне. Устаўныя скiвiцы не давалi яму ўсмiхацца, i на ягоным твары заўсёды ляжала адзнака суровасцi i засяроджанасцi. Мы заўважылi таксама, як далiкатна i асцярожна надзяваў ён свой цылiндр, каб не парушыць мудрагелiста зачасанай пасмы валасоў, што цягнулася ад патылiцы i разбягалася па лысай галаве рэдкiмi струменьчыкамi, нiбы дэльта плыткай рачулкi.

Твой бацька быў яго аднагодкам, але, нягледзячы на сiвую бараду, лысiну i тоўсты жывот, яшчэ падабаўся жанчынам i часам карыстаўся гэтым пры наладжваннi дзелавых кантактаў. Толькi мая мацi дала яму рашучы адпор. Магчыма, што ўдар, нанесены мной напярэдаднi, зрабiў яе яшчэ больш незгаворлiвай i цвёрдай. Мацi аспрэчвала кожны пункт шлюбнага дагавору, нiбы гаворка iшла пра гандлёвае пагадненне цi пра дагавор на арэнду зямлi. Я рабiў выгляд, што злуюся, не згаджаюся з мамай, а ў глыбiнi душы радаваўся, што яна так стойка баронiць мае iнтарэсы. I калi сёння мая маёмасць строга адмежавана ад тваёй, i вы не маеце нiякай улады нада мною, то гэтым я абавязаны толькi маме. Гэта яна тады настойвала, каб памiж мною i табой быў зроблены самы дакладны падзел маёмасцi, нiбы я быў наiўнай дзяўчынай, якая адважылася выйсцi замуж за несусветнага п'янюгу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Клубок гадзюк (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Клубок гадзюк (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
Франсуа Мориак - Конец ночи
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
libcat.ru: книга без обложки
Франсуа Мориак
Франсуа Мориак - Жизнь Иисуса
Франсуа Мориак
Отзывы о книге «Клубок гадзюк (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Клубок гадзюк (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x