• Пожаловаться

Андрэ Моруа: Кар'ера (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэ Моруа: Кар'ера (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Проза / на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки
  • Название:
    Кар'ера (на белорусском языке)
  • Автор:
  • Жанр:
  • Язык:
    Русский
  • Рейтинг книги:
    5 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Кар'ера (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кар'ера (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Андрэ Моруа: другие книги автора


Кто написал Кар'ера (на белорусском языке)? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Кар'ера (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кар'ера (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

* * *

Такiм чынам, "Саюз пяцi" аднавiў сваё iснаванне i наша дружба стала нават мацнейшай.

Шалон, якому не было чаго рабiць, наладжваў сувязь мiж намi. Часта ён цэлыя днi праседжваў у майстэрнi Бельтара. З таго часу як быў створаны партрэт мiсiс Джэрвiс, жонкi амерыканскага пасла, Бельтара ўвайшоў у моду. Шмат прыгожых жанчын з'яўлялася да яго, каб ён iх маляваў, i прыводзiла сваiх сябровак прысутнiчаць на сеансе альбо хвалiць гатовую работу. Майстэрня напаўнялася чарнавокiмi аргенцiнкамi, бялявымi амерыканкамi, ангелькамi-эстэткамi, якiя параўноўвалi нашага таварыша з Уiстлерам. Многiя з гэтых дам прыходзiлi знарок, каб пабачыць Шалона, якi iх забаўляў i быў iм даспадобы. Бельтара, ацанiўшы адразу прыцягальную сiлу агульнага нашага друга, з вялiкiм спрытам карыстаўся iм як прынадай. У Шалона было там сваё крэсла, направа ад крэсла - скрынка з цыгарамi, налева - пакунак з цукеркамi. Ён упрыгожваў сабой майстэрню i на сеансах не дазваляў дамам нудзiцца. Ён умеў нутром угадваць выйгрышную жывапiсную кампазiцыю i ў гэтым быў проста незаменны. Нiхто лепш за яго не мог выбраць убрання i позы найбольш адпаведных той альбо iншай натуры. Надзелены рэдкiм дарам адчуваць хараство i ўзаемасувязь колераў, ён без памылкi паказваў майстру якi-небудзь жоўты альбо блакiтны тон, якi трэба было неадкладна ўхапiць. "Дружа мой, ты мог бы стаць мастацкiм крытыкам", - гаварыў Бельтара ў захапленнi ад яго здольнасцей.

- Так, я гэта ведаю, але не хачу разменьвацца, - мякка адказваў Шалон.

У гэтай майстэрнi ён пазнаёмiўся з мадам дэ Тыянж, з герцагiняй дэ Капры, з Селiяй Доўсан, з мiсiс Джэрвiс, i яны ахвотна запрашалi яго на абед. Для iх ён быў "лiтаратар", друг Бельтара, i гасцям яго рэкамендавалi так: "Пан Шалон, вядомы пiсьменнiк". Ён стаў дамашнiм кансультантам па пытаннях мастацкiх навiнак. Дамы вадзiлi яго ў кнiгарнi, пыталiся, што чытаць, i прасiлi быць iхнiм лiтаратурным настаўнiкам. Кожнай ён абяцаў прысвяцiць адзiн са сваiх раманаў, якi будзе ўключаны ў "Новую чалавечую камедыю".

Многiя з iх яму расказвалi сваю бiяграфiю. "Мне больш падабаецца, калi вы гаворыце пра сябе, - падахвочваў ён дам, - бо ў маёй шматтомнай эпапеi я закрану ўсе спружыны складанай жаночай душы". Яго лiчылi стрыманым i хутка зрабiлi сховiшчам самых пiкантных парыжскiх сакрэтаў. З'явiўшыся ў гасцiнай, ён адразу пападаў пад абстрэл некалькiх пар зацiкаўленых вачэй. Жанчыны знаходзiлi, што ён добры псiхолаг, i ахвотна перад iм спавядалiся. Шырока ўжывалася такое азначэнне: "Шалон - увасабленне чуласцi i здагадкi".

Аднойчы я сказаў яму:

- Ты павiнен пiсаць псiхалагiчныя раманы. Нiхто лепш за цябе не выявiў бы сучаснага Дамiнiка* ў жаночым вобразе.

* Дамiнiк - герой аднайменнага рамана Эжэна Фрамантэна.

- Ну так, я гэта ведаю, - адказаў ён з выглядам чалавека, якi, па горла завалены справамi, вымушаны адхiлiць тое, што ён рабiў бы з прыемнасцю. - Ну так, назiранняў хапае, але ў мяне ёсць пэўная мэта, i я не магу раскiдацца.

У майстэрню часта заходзiў Фабер i браў яго з сабой на рэпетыцыi. З таго часу як з шумным поспехам пачаў iсцi "Карнавал", Фабер стаў значнай фiгурай у тэатрах Вялiкiх Бульвараў. Ён прасiў Шалона падзялiцца свежым уражаннем, бо часам акцёры i рэжысёр да таго стамлялiся, што гатовы былi адмовiцца ад п'есы. Шалон блiскуча спраўляўся са сваёй задачай. Ён выяўляў фальшывыя iнтанацыi i расцягнутыя мясцiны. Спачатку абураныя паводзiнамi чужака, акцёры нарэшце прызналi яго. У процiлегласць аўтару, свайму вечнаму ворагу, яны палюбiлi гэтага чалавека, якi нiчога сабой не ўяўляў. Хутка ён стаў вядомым у тэатральных колах, спачатку як "друг пана Фабера", потым пад сапраўдным прозвiшчам. Бiлецёры з паклонам выдзялялi яму крэсла ў абмен на ласкавую ўсмешку. Усё часцей i часцей яго пачалi заносiць у спiскi запрошаных на прэм'еры i "генералкi".

- Ты павiнен стаць тэатральным крытыкам, у цябе так усё складна выходзiць, - параiў яму Фабер.

- О, напэўна! - адказаў Шалон. - Але ў кожнага свая прафесiя.

У той год, калi кожнаму з "пяцi" стукнула па трыццаць чатыры, мне прысудзiлi Ганкураўскую прэмiю за "Блакiтнага мядзведзя", а Ламбер-Леклерка выбралi дэпутатам. Фабер i Бельтара яшчэ раней набылi шырокую вядомасць. "Саюз пяцi" быў моцным, i без асаблiвай натугi мы маглi рэалiзоўваць рамантычны сцэнарый, прыдуманы намi ў лiцэi. Наш маленькi гурток павольна працягваў у розныя колы грамадства свае ўчэпiстыя шчупальцы. У Парыжы мы былi сапраўднай сiлай, тым больш эфектыўнай, што дзейнiчала яна неафiцыйна.

Безумоўна, ёсць пэўная перавага, калi мастацкi гурток юрыдычна прызнаны. Рэпутацыя, набытая адным з яго членаў, аўтаматычна пераносiцца публiкай на астатнiх, i назва гуртка, калi яна ўдала выбрана, абуджае агульную цiкавасць. Можна прабачыць культурнаму чалавеку 1835 года, што ён не ведаў Сэнт-Бёва, але ён не меў права абмiнуць "рамантыкаў". Аднак ёсць i значныя невыгоды. Заняпад распаўсюджваецца на ўсiх гэтак жа, як i ўздым. Манiфесты i дактрыны - зручныя мiшэнi для масавай стральбы. Адзiночныя стрэлы не прыносяць такой шкоды.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кар'ера (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кар'ера (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Кар'ера (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Кар'ера (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.