Джеймс Олдридж - Паляўнiчы (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Джеймс Олдридж - Паляўнiчы (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паляўнiчы (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паляўнiчы (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паляўнiчы (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паляўнiчы (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- "Лоўля сеткай альбо iншым чынам, акрамя вуды цi спiнiнга, строга забаронена", - сказаў Рой. Вось што гаворыць закон, i хоць гэта было не надта страшнае парушэнне, якое iншым часам сышло б з рук, зараз выяўленая сетка магла мець сур'ёзны вынiк.

- Пайшлi, Зел, затопiм яе, - сказаў Рой.

Яны ўжо спускалi човен на ваду, калi з хацiны выйшаў Ласон з цэлым абярэмкам нейкiх прыбораў.

- Цi не дазволiце пакарыстацца вашым чоўнам? - спытаў ён у Роя.

Рой не адказаў.

- Толькi дзеля некалькiх глыбiнных пробаў, - патлумачыў Ласон i падняў на выцягнутай руцэ нейкi палатняны конус з медным цылiндрычным наканечнiкам. Толькi вось тут, побач, - дадаў ён у адказ на недаверлiвы позiрк Роя.

Рой даў яму човен i стаў сачыць, як лоўка ён вяслуе ўздоўж берага. Ласон спачатку агледзеў азерныя водмелi, затым выбраў месца i падвеславаў да берага. Рознымi шуфлiкамi, чарпакамi i прыборамi ён узяў у бутэлечкi пробы вады, глею, наносаў, а пасля пераправiўся на другi бераг возера. Ужо сцямнела, i назiраць за iм азначала толькi прыцягваць увагу. Рой махнуў на яго рукой i павёў Зела назад у хацiну, каб ён дапамог другому бiёлагу гатаваць смажанiну. А Бэрк зняў куртку i боты, абуў зручныя макасiны i стаяў над сама вялiкiм рондалям Роя, дзе былi ўжо тлушч i масла. Ён прынёс сюды свой правiянт, i на падлозе ля дзвярэй былi складзены бабёр, андатра, заяц i курапатка.

- Гэта з тых узораў, якiх мы сёння знайшлi, - сказаў ён. - Я пакiнуў толькi тое, што спатрэбiцца, а iншыя пойдуць у кацёл. Для сапраўднай паляўнiчай смажанiны не хапае толькi вавёркi.

- Вы што, i гэтага бабра пусцiце ў кацёл? - спытаў Рой.

- Вядома. А вы супраць?

- Не, давайце! - сказаў Рой, яшчэ не зусiм давяраючы таму, што гэты спецыялiст можа згатаваць смажанiну з бабра, андатры i вавёркi.

- Дык вам сапраўды патрэбна вавёрка? - недаверлiва спытаў Рой, маючы жаданне паглядзець, як гэты прафесар будзе гатаваць смажанiну з вавёркi.

- А вы можаце здабыць вавёрку?

- А ў вас ёсць дваццацiдвухкалiберная? - спытаў Рой.

- Ёсць у Ласона. Зараз яна ў вас пад ложкам.

Рой дастаў ружжо i выйшаў з хацiны, адчуваючы, што ўсё гэта радуе Бэрка. Рой яшчэ раз сказаў сабе, што гэтыя людзi паступова заваёўваюць яго давер, заваёўваюць, калi абыходзяцца з iм як з роўным, паводзяць сябе як i сябры-лесавiкi, амаль што як браты-паляўнiчыя.

Ён ведаў, што для гэтага ёсць свае прычыны, i хоць мiжволi паддаваўся iхнiм дружалюбным паводзiнам, усё адно з недаверам пытаўся ў сябе - навошта iм спатрэбiўся яго давер. Усё ж яны прадстаўнiкi ўлады, якiя б у iх нi былi прафесii. Праз некалькi хвiлiн Рой падстрэлiў чырвоную вавёрку, калi яна на хваёвым суку вiшчала на яго, свайго сябра i ворага. Калi ён вяртаўся ў хацiну, сустрэў Ласона, якi iшоў ад возера. Човен быў перакулены на прычальнай скале. Усё так, усё зроблена, як трэба.

У хацiне Ласон паказаў здаравенную рыбiну.

- Бачыце, што я тут знайшоў, Кевiн? - сказаў ён Бэрку.

- Ого, дык гэта ж чорны акунь, Уiл! - усклiкнуў Бэрк. - Дзе вы яго знайшлi?

- Ды тут, у сетцы Роя, - сказаў той. - Я не спадзяваўся, што мы знойдзем чорнага акуня ў азёрах Муск-о-гi.

Рой чакаў асуджэння за сетку, але Бэрк толькi зiрнуў на Роя так, нiбыта гэта яго яшчэ больш пацешыла.

- А цi падстрэлiлi вавёрку? - спытаў Бэрк.

Рой падняў вавёрку, трымаючы яе за хвост.

- Калi я зраблю замеры гэтага тыпа, - сказаў Ласон наконт акуня, - вы можаце дадаць яго да ўсяго астатняга. - Ён стаў на каленi i выцягнуў акуня на разасланай газеце, змерыў яго i ўважлiва агледзеў. - Дарэчы, - сказаў ён быццам мiж iншым, не падымаючы вачэй ад акуня, але гэта адносiлася да Роя: - я затапiў вашу сетку на той выпадак, калi хто-небудзь сюды зазiрне i пацiкавiцца ёю. Я не памылiўся?

Рой памарудзiў з адказам, затым усмiхнуўся. Здавалася, што зараз ён зарагоча. Зел Сен-Клэр глядзеў на роя гарачымi вачамi кельта, ён асуджаў гэтую нямую сцэну, у якой вытрымка задушыла ў гэтых англасаксаў i гумар i запал. Як паляўнiчы, хоць зараз i пазбаўлены права паляваць, Зел дастаткова выразна разумеў сiтуацыю, каб не ўмешвацца ў гульню Роя, але гэта каштавала яму шмат намаганняў. Пра сетку Рой больш нiчога не сказаў: нi прабачэння, нi жарту. Вiдаць, ён зразумеў нарэшце, што гэта за людзi, i хутка пачуўся яго гучны смех, а затым зарагатаў i бландзiн Ласон. Нават Бэрк усмiхнуўся, распраўляючыся з бабром, i вочы ягоныя заблiшчалi ад вострага адчування задавальнення.

- А чым вы, уласна, займаецеся? - спытаў Рой.

Ён назiраў, як Бэрк, седзячы на парозе, абдзiраў i абскрэбваў бабра, быццам сапраўдны паляўнiчы. Ласон усё яшчэ не ўставаў з падлогi: седзячы ля печы, ён моцнымi ўдарамi рассякаў акуня, мерыў яго асобныя часткi, пасля выпатрашыў, страўнiк паклаў у слоiк. Гэтыя людзi ведалi сваю справу, i гэта падкупляла Роя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паляўнiчы (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паляўнiчы (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паляўнiчы (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Паляўнiчы (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x