Уладзімір Арлоў - Сланы Ганібала (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Арлоў - Сланы Ганібала (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Жанр: foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сланы Ганібала (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сланы Ганібала (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу Ўладзімера Арлова склалі выбраныя эсэ апошніх пятнаццаці гадоў – своеасаблівая хроніка зьменаў, што адбываліся ў нашай краіне й навакольным сьвеце. Вандруючы ў прасторы й часе, аўтар паўсюль – у Лёндане і Лепелі, у Нью-Ёрку і Празе, у полацкіх лябірынтах і на руінах Картагену – нязьменна шукае Беларусь і беларусаў. Эсэ «Незалежнасьць – гэта…», напісанае ў 1990 годзе да чарговых угодкаў БНР, было перакладзенае на дваццаць моваў, сталася амаль легендарным, але, на жаль, дагэтуль ня страціла актуальнасьці.

Сланы Ганібала (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сланы Ганібала (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Неўзабаве пасьля рэвалюцыі бабуля Аўгіньня ледзь не загінула.

Тады ў капысіцкае навакольле нейкім ветрам занесла цыркавых артыстаў – мусіць, ратаваліся ад чырвоных ці белых з блізкіх Магілева або Воршы. Адны старыя капысічане згадваюць, што ў цыркачоў былі мядзьведзі, другія гатовыя пабажыцца, што бачылі плявучых вярблюдаў і нават сланоў, але ўсе добра памятаюць, што сярод артыстаў былі зусім маленькія людзі, якіх у Капысіцы дагэтуль называюць словам «місьцюкі» (магчыма, яго трэба лічыць адпаведнікам расейскага «лилипуты»).

Гнаны рэвалюцыйнымі віхурамі цырк падаўся далей, а місьцюкі наважылі перачакаць пачатак новае эры ў гісторыі чалавецтва ў Капысіцы: набылі кароўку і атабарыліся на пакінутай сядзібе наводшыбе вёскі.

Місьцюкоў было трое: жонка з мужам і іхні сын – такога самага росту, але, як казала бабуля, маладзенькі тварам. Кабетка хутка навучылася стоячы даіць карову, а ейны чалавек разам з сынам рапараваў па хатах вупраж ды іншы сялянскі рыштунак. Місьцюкі ціха пражылі ў сваёй хаце два гады, а потым з Копысі прыехалі на конях збройныя людзі, якіх бабуля, успамінаючы тую гісторыю, называла то камісарамі, то люцыпанэрамі. Яны вывелі місьцюкоў з хаты і забілі ўсіх траіх – не страляючы, а выцяўшы кожнага пісталетнаю рукавяткаю па скроні. «Як зайчыкаў», – казала баба Аўгіньня.

У той дзень яна пасьвіла каровы паблізу місьцюковае сялібы і, схаваўшыся ў агрэсьце, усё бачыла і чула: як маўчаў перад сьмерцю гаспадар і як прасіліся кабетка з сынам. Бабуля лічыла, што люцыпанэры забілі няшчасных місьцюкоў за тое, што знайшлі ў іх нейкія кнігі . Гэтыя словы яна так і вымаўляла – курсівам, заўсёды хрысьцячыся й азіраючыся на бакі.

Яна закрычала ў агрэсьце ад страху, і верхавод коньнікаў загадаў, каб не было сьведкаў, «шлёпнуць» і яе, аднак бабулю абараніў вусаты матрос, дзякуючы якому (бо мая мама народзіцца толькі праз чатыры гады пасьля таго дня) я і займаюся сёньня генэалягічнымі росшукамі.

Калі ўспамінаю бабулін аповед, у памяці заўсёды пракручваецца эпізод з даўняга фільма пра рэвалюцыю. Узброеныя да зубоў чырвонаармейцы трасуць недзе ў Маскве ці ў Петраградзе прафэсарскую кватэру. Таленавіта акарыкатураны рэжысэрам і акторам гаспадар, спрабуючы нешта давесьці прадстаўнікам рэвалюцыйных масаў, здымае з паліцы кнігу (калі не памыляюся, том Пляханава). Зухаваты, перацягнуты кулямётнымі стужкамі малады начальнік патруля, трымаючы руку на расшпіленай кабуры, вясёла кажа акулярыстаму прафэсару: «Мы ваших книжек не читали и читать не собираемся. Мы Ильичу без книжек верим». Мне ўвесь час здаецца, што пасьля размовы прафэсара таксама «пусьцілі ў распыл».

З тых дзён у душы ў бабулі Аўгіньні назаўсёды засеў нязводны страх перад кнігамі. Можа, менавіта таму ў гады «культурнае рэвалюцыі» яна нейкім чынам ухілілася ад ліквідацыі свае непісьменнасьці і ўсё жыцьцё ставіла ў калгасных ведамасьцях каструбаватыя крыжыкі. Калі б яна дажыла да 1970-х гадоў, яе перакананасьць, што кнігі прыносяць людзям адно няшчасьці, магла б толькі ўмацавацца: майму стрыечнаму брату, а ейнаму ўнуку Генусю далі тэрмін (праўда, умоўны) за два тузіны зробленых ім копіяў булгакаўскіх «Роковых яиц».

Бабуля Аўгіньня прычынілася й да майго дзіцячага адкрыцьця, што наша савецкае радыё кажа няпраўду.

Рэпрадуктар вісеў на слупе каля фэрмы. А шостай гадзіне раніцы ён прачынаўся й хрыпатым, нібыта зь перапою, голасам сьпяваў:

Союз нерушимый республик свободных
Сплотила навеки великая Русь…

Ад гімну да гімну радыё займалася музычным выхаваньнем насельнікаў паблізных хатаў і нястомна паведамляла пра падзеі ў жахлівым капіталістычным сьвеце і ў краіне, што, не ўважаючы на перабоі з хлебам, шпарка набліжалася да сьветлае будучыні.

Аднойчы мае вушы злавілі ў радыёэфіры фразу, якая чымсьці зьбянтэжыла наіўны дзіцячы розум.

– Каждый советский человек, – сказаў рэпрадуктар, – знает имена Толстого и Горького.

Цэлы дзень гэтыя словы мулялі мне, і ўвечары я адважыўся на невялікі сацыялягічны досьлед.

– Бабушка, – запытаўся я, – ты знаешь, кто такой Толстой?

– Быў чалавек таўсты, во яму такое мяно й далі, – адказала бабуля.

– А кто такой Горький? – без асаблівае надзеі працягваў я.

– А во, кажуць, горкі, як рэдзька. Або яшчэ – як хрэн, горкі.

– Да нет, бабушка, я о писателях спрашиваю, – з складанымі пачуцьцямі і да радыё, і да бабулі сказаў я.

– Мая, дзетка, навука малая, – рахмана азвалася баба Аўгіньня… – Травы ведаю, а чытаць ненавучаная.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сланы Ганібала (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сланы Ганібала (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Ля Дзікага Поля
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Добры дзень, мая Шыпшына
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рандэву на манеўрах
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ордэн Белай Мышы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Арлоў - Час чумы (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Сланы Ганібала (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Сланы Ганібала (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x