Уладзімір Арлоў - Сланы Ганібала (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Арлоў - Сланы Ганібала (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Жанр: foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сланы Ганібала (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сланы Ганібала (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу Ўладзімера Арлова склалі выбраныя эсэ апошніх пятнаццаці гадоў – своеасаблівая хроніка зьменаў, што адбываліся ў нашай краіне й навакольным сьвеце. Вандруючы ў прасторы й часе, аўтар паўсюль – у Лёндане і Лепелі, у Нью-Ёрку і Празе, у полацкіх лябірынтах і на руінах Картагену – нязьменна шукае Беларусь і беларусаў. Эсэ «Незалежнасьць – гэта…», напісанае ў 1990 годзе да чарговых угодкаў БНР, было перакладзенае на дваццаць моваў, сталася амаль легендарным, але, на жаль, дагэтуль ня страціла актуальнасьці.

Сланы Ганібала (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сланы Ганібала (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мы жылі ў скарбовым драўляным доме, якога ўжо не існуе. Акурат на месцы нашага дому й саду цяпер Палац культуры вытворчага аб’яднаньня «Шкловалакно», і, калі ў Полацак прыяжджаў беларускі сьпявак з Амэрыкі Данчык, я зь сябрамі марна спрабаваў там растлумачыць госьцю, што такое – палац культуры.

Дом быў падзелены перабойкаю на дзьве часткі: у адной месьціліся народны суд і гарадзкая пракуратура, у другой – наша двухпакаёвая кватэра. Мой дзіцячы ложак стаяў пры сьцяне, за якою былі нежылыя памяшканьні. Часам я спалохана прачынаўся сярод ночы і, сьцяўшыся пад коўдраю, слухаў, як за сьцяною хадзілі, прыцішана гаманілі й чыркалі запалкамі нейкія людзі. Мяне апаноўваў ня проста страх, а страх, зьмяшаны зь невымоўнаю гідлівасьцю; кшталт таго страху я перажыў нядаўна ў лесе, убачыўшы на альховай галіне над галавою клубок вужакаў. А тады, у маленстве, мая пасьцель рабілася мокрая ад халоднага поту (а на самым пачатку сьвядомага жыцьця, напэўна, ня толькі ад поту), і я, ня маючы болей змогі трываць гэтую пакуту, клікаў на паратунак маму.

На мой голас заўсёды прыходзіў тата. Ён гладзіў мяне цяжкой даланёю па галаве, казаў нешта супакойлівае, і я засынаў. Калі праз шмат гадоў, ужо ў студэнцтве, я зь сьмехам узгадаў тыя начныя прыгоды, бацька, не падтрымаўшы жартоўнага тону, сказаў, што там, за сьцяною, у гэбістаў было патайнае месца сустрэчаў з сэксотамі, і я спасьціг прычыну свайго прасякнутага агідаю дзіцячага страху – я трапляў у магутнае біяполе чалавечае нізасьці й подласьці. Мне дагэтуль незразумела, чаму бацька не пераставіў ложак да іншае сьцяны: няўжо такім чынам гартаваў мяне да наступнага жыцьця?

Маё маленства сьмяялася й плакала на старадаўніх, на шчасьце, яшчэ не зруйнаваных дазваньня вулачках тысячагадовага Полацку, але пра пошукі скарбаў і лёхаў, што вядуць з полацкіх храмаў на той бок Дзьвіны, пра выпрабаваньні сьмеласьці на вузенькім гзымсе вакол купалу Багаяўленскага сабору, дзе мы пісалі на ржавай блясе імёны дзяўчатак, што нам тады падабаліся, пра сабор Сьвятога Стэфана, які ўзьнялі ў паветра на нашых дзіцячых вачах (дакумэнты сьведчаць, што пасьля гарвыканкам выдаткаваў з свайго бюджэту 40 тысяч рублёў на «вывоз мусора»), – пра ўсё гэта іншым разам.

У першую клясу я пайшоў у 1960 годзе, калі да абяцанага Хрушчовым камунізму заставалася ўсяго дваццаць гадоў і ў сталоўках ужо можна было задарма пад’есьці хлеба з гарчыцаю або сольлю. Неўзабаве ў Полацку зачынілі – вядома, па просьбах бацькоў і наогул усіх працоўных – апошнюю беларускую школу.

Ня памятаю, каб у нашым тагачасным полацкім жыцьці было хоць што-кольвек беларускае. Прыгадваецца адно выкладзенае цэглаю на аблезлым фасадзе двухпавярховае камяніцы і шмат гадоў абсалютна незразумелае мне слова «Лазьня» з дарэформавым мяккім знакам, дзіўным чынам захавалася да нашых дзён, ператварыўшыся ў своеасаблівую гарадзкую славутасьць.

Калі я вучыўся ў другой клясе, Хрушчоў гаварыў на XXII зьезьдзе пра забойства таварыша Кірава ды іншыя крывавыя справы Сталіна, што з лагоднаю ўсьмешкаю зазіраў з п’едэсталу ў вокны нашай 1-й полацкай сталінскай школы. Мы зь сябрам Колькам слухалі хрушчоўскі выступ па радыё разам з мамаю ў нас дома. Тады я яшчэ не разумеў, чаму мама слухае з такой увагаю.

У той самы дзень мы з Колькам наважылі адпомсьціць за невядомага нам таварыша Кірава: знайшлі мой «Букварь», выдралі адтуль партрэт Іосіфа Вісарыёнавіча, выкалалі яму ржавым цьвіком вочы, спалілі партрэт на вогнішчы ў нашым садзе й вырашылі, што назаўсёды расквіталіся з найлепшым сябрам савецкіх дзяцей.

У тую самую восень бульдозэр перакуліў і некуды завалок нашага «школьнага» Сталіна. Праўда, п’едэстал стаіць там і сёньня, мусіць, недзе паблізу чакае й ягоны былы гаспадар.

Я пішу пра гэта, бо I. В. Сталін – таксама частка майго радаводу, як, зрэшты, – хацелі б мы таго ці не, – і кожнага з нас. Хіба не пацьвярджае гэта лішні раз, напрыклад, нашая з Колькам помста за таварыша Кірава.

Праз колькі гадоў, клясе ў сёмай, я даведаўся, што маю й асабісты рахунак да ўсяго таго, што ўвасабляў чалавек, якога мудры Анры Барбюс назваў некалі Леніным-сёньня. Маці паказала мне даведку, якую я захоўваю цяпер сярод самых дарагіх дакумэнтаў.

Верховный суд Белорусской ССР 4 апреля 1963 г. г. Минск

5-10

СПРАВКА

Дело по обвинению Денисова Максима Денисовича, 1881 года рождения, пересмотрено Верховным судом БССР 5 февраля 1963 г.

Постановление от 23 марта 1933 г. в отношении Денисова Максима Денисовича отменено и дело за отсутствием состава преступления прекращено.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сланы Ганібала (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сланы Ганібала (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сланы Ганібала (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Сланы Ганібала (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x