Адам Глобус - Play.by

Здесь есть возможность читать онлайн «Адам Глобус - Play.by» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Жанр: foreign_publicism, foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Play.by: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Play.by»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пад вокладку з назваю PLAY.BY сабраны ў адзіную кампазіцыю тры кнігі літаратара Адама Глобуса. Тут ёсць: апавяданні і эсэ, напісаныя для інфармацыйнага сайта «Белорусские Новости» (naviny.by), назіранні за рускай культурай, партрэты вялікага пісьменніка Мікалая Гогаля і вялікай рускай перакладчыцы японскай літаратуры Веры Маркавай, занатоўкі пра характары людзей нашага часу і людзей з далёкага мінулага. Такім чынам, PLAY.BY – зборнік самых найноўшых літаратурных твораў мастака Адама Глобуса.

Play.by — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Play.by», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З бардэля ты пойдзеш на мора, ты будзеш доўга ісці ўздоўж Сіямскага заліву, будзеш доўга плаваць у ім, а калі вернешся ў гатэльны нумар, адчуеш млосць. Табе зробіцца страшэнна холадна, а потым цябе абалье пякучая гарачыня, трасца пачне цябе калаціць. Ты здагадаешся, што атрымаў сонечны ўдар. Давядзецца праляжаць у мокрых ад поту прасцінах цэлыя суткі, пакуль ты ачуняеш. У Беларусь ты вернешся стомлены, але з дакладнымі ведамі пра мора-мора-акіян. Цяпер ты зможаш падтрымліваць размову ў Раі пра мора і гутарку ў Пекле пра жанчын. Цяпер ты дакладна ведаеш, што і там, і там ніхто ў цябе не спытае ні пра мора, ні пра жанчын, бо калі хто пра што і запытаецца ў цябе пасля тваёй смерці, дык пытанне будзе пра нашыя крыніцы, калодзежы, рэчкі, азёры і пра нашых тутэйшых жанчын.

8. Натура

Пятніца, вечар, лістапад. Зайшоў пасля працы ў студыю. Толькі зайшоў, званок у дзверы. Напружыўся. Адвык я ад настойлівых званкоў у дзверы. Зазвычай: ідзе дамова па сотавіку, потым голас у дамафоне, і толькі тады ў дзверы звоняць. Каго баяцца? Адчыняю. На мяне насоўваецца суседка. Раблю крок назад. Яна не глядзіць мне ў вочы. Яна пазірае на сваю правую апушчаную руку, у якой вісіць двухлітровы балон піва «Крыніца». «Вы – адзінокі! Я – адзінокая!» – суседка пачынае разгойдваць балон. Ёй гадоў трыццаць. Яна – зграбная беларуска, якая дакладна ведае, чаго хоча тут і цяпер. «Я чакала, калі вы прыйдзеце, і вы прыйшлі». Усё! Раблю крок ёй насустрач і тактоўна кажу: «Я не самотны, я жонку маю». Суседка не верыць, жанчыны мне даўно не вераць, але я не пераймаюся. Балон «Крыніцы» выносіцца са студыі. І толькі я ўздыхаю з палёгкаю, як пачынае зудзець дамафон, і ў ім гучыць знаёмы голас. Карацей: лістападаўская пятніца, халодны вечар, вялікая поўня і сэкс з жонкай. У панядзелак было нечакана многа святла. Ад такога святла ажно круціцца галава. Хмельнасць у целе. Нават суседка выглядала пасвяжэлай і прывабнай. Падумалася: ці не намаляваць мне яе партрэт. Не. Яна не так зразумее, падумае, што маляванне толькі нагода, каб перайсці ў інтым. Вырашана: маляваць суседку не буду. Намалюю лепей крэсла. У мяне новае крэсла. Прыдбаў я крэсла, і амаль не сяджу на ім. Шкада? Не. Сам не ведаю, чаму мне не сядзіцца на новым крэсле. Пачну маляваць і разбяруся. Пачаў маляваць, і не атрымлівалася ў мяне амаль нічога, бо ад крэсла сыходзіла варожасць. Яно нібыта нечага патрабавала. Я паклаў на крэсла рушнік і намаляваў, і атрымалася. Лічу – атрымалася. Што палічаць іншыя? Хіба гэта важна для маіх узаемаадносінаў з уласным крэслам? Намаляваўшыся, зайшоў у кавярню, а тамака бітма народу. Знайшоў вачыма знаёмы твар. У кутку, за акварыюмам сядзеў кравец Барыс. Я праціснуўся да ягонага століка. «Адзін?» – «Сядай, а я схаджу цыгарэту выкуру». На стале стаяла танкасценная колба з гарэлкаю і чарка. Чысты мужчынскі нацюрморт. Ці захацелася мне выпіць? Так. Але я задумаўся пра іншае, пра стасункі мастака і натуршчыцы. Ці глядзіць мастак на аголеную жанчыну, як п’яніца на колбу з гарэлкаю? Не. Мастак глядзіць інакш, ён глядзіць адначасова і на гарэлку, і на п’яніцу, і на кавярню, і на зялёны акварыюм з чырваналобымі рыбамі. Мастак глядзіць шырока, ён бачыць вялікі свет, нават калі малюе толькі адну аголеную жанчыну, ці піша маленькі нацюрморт з чаркай і колбаю гарэлкі. Тут я і вырашыў завесці сабе натуршчыцу. Надакучылі пустыя размовы пра распуснасць, што ўвесь час круцяцца вакол мяне, і я завёў сапраўдную натуршчыцу. Як? Проста. Прыбірацца ў студыі мне дапамагае Надзя. У вольны ад прыборкі час Надзя вучыцца ў акадэміі мастацтваў. Там натуршчыц шмат. Яна падабрала і прывяла маладую жанчыну – Люду. «Вам як лепей: калі я ў плаўках стану, ці калі – без плавак?» Пэўная няёмкасць, вядома, узнікае, калі мужчына застаецца з аголенай жанчынаю сам-насам. «Давай, Люда, ты першую гадзіну адпазіруеш у плаўках, а потым іх здымеш». Праз гадзіну Люда павярнулася да мяне бокам і скінула плаўкі. Похва ў яе чыста паголеная, цела дагледжанае, валасы памытыя. А малюецца мне кепска, бо даўно не рабіў накіды з аголенай натуры. Раблю перапынак, палю цыгарэту і размаўляю з Людаю… Мая натуршчыца – будыстка. Экзатычна. «Люда, а ці даюць будысты сабе новыя імёны? У мяне дык ёсць акрамя пашпартнага імя яшчэ адно імя, атрыманае падчас хрышчэння – Уладзіслаў». – «Даюць». – «А хто дае?» – «Настаўнік піша мужчынскія і жаночыя імёны на паперках, а вучні цягнуць паперкі…» – «Гэтыя імёны таемныя ці адкрытыя?» – «Ёсць адкрытыя, а ёсць і таемныя». – «А на якой мове тыя імёны пішуць?» – «Па-тыбецку». Папытаць пра будыстцскае імя Люды я чамусьці пасорамеўся. Маляваць голую Люду мне зусім натуральна, а пытаць яе імя, напісанае па-тыбецку, сорамна. Думаў, яна сама мне тыбецкае імя назаве. Не сказала. Калі я апошні раз маляваў Люду, ніводнага вартага ўвагі малюнка не зрабілася. Здавалася, у апошні дзень нешта нейкае незвычайнае прамалюецца. Не. Я сказаў Людзе, калі ў мяне знойдзецца час на маляванне, я ёй абавязкова патэлефаную. Наўрад. Але сказаць такое сказаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Play.by»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Play.by» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Play.by»

Обсуждение, отзывы о книге «Play.by» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x