Кузьма Чорны - Заўтрашні дзень

Здесь есть возможность читать онлайн «Кузьма Чорны - Заўтрашні дзень» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Жанр: literature_20, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Заўтрашні дзень: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Заўтрашні дзень»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Першае – гэта тое, што сама справа была вельмі цікавая сваёй таемнасцю. Нехта ходзіць, і ніхто яго ўбачыць не можа. А другое – гэта ж ён, Коля, праспаў у шапку таго невядомца, які можа тут нарабіць вялікага зла.

Заўтрашні дзень — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Заўтрашні дзень», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Але можа быць, што ўвойдзе раптам туды бацька, не век жа пра яго не будзе аніякага слыху, недзе ж ён нешта робіць, недзе думае пра дом, i пра тое, што раней было, i пра яго, пра свайго Колю. Надзея, што бацька вернецца, расла i ўмацоўвалася i выратавала Колева маленства ад сталасці. Ён жыў адзін, начаваў дзе траплялася, еў што дзе знаходзіў, прыслухоўваўся да ўсялякіх чутак i раз пайшоў за дзесяць кіламетраў глядзець пабітых на шашы немцаў. Баязліва i з непераможнай цікаўнасцю ён вызірнуў з прыдарожнага рова i ўбачыў зграмозджаныя ў кучу разламаныя грузавікі, i немцы, парваныя i патрушчаныя, яны ляжалі, як пачварная агіднасць, сярод зялёных зараснікаў у зіхаценні яснага дня. Коля Сушчэвіч, больш не хаваючыся i не крадучыся, пайшоў па шашы i праз кіламетраў дзесяць убачыў у зарасніках прыдарожнай шыпшыны чалавека ў ботах i без шапкі. Толькі гэта i заўважыў Коля. А які гэта быў чалавек i як выглядаў – гэта пасля ўжо дайшло да Колевай свядомасці. Адразу ж чалавек аглушыў Колю нечаканым загадам:

– Стой, хадзі сюды! Далёка iдзеш?

– З раёна.

– Ого! немцаў бачыў дзе?

– А нідзе.

– А ў раёне?

– Таксама няма. Толькі паліцаi.

– Чый ты?

– Я Сушчэвіч.

– Дзе ж твой бацька?

– Я не ведаю.

– А хто ж ведае? Можа ён у арміi?

– У арміi.

– А можа не?

– Не.

– Дык дзе ж ён?

– Я не ведаю.

– I слыху ён не падае?

– Не падае.

– Чаго ты хiтруеш? Ты яшчэ малы на хiтрыкі! А як немцы матку павесілі, дык ён i тады не абазваўся?

– Не абазваўся.

– Няпраўда.

– Праўда.

– Не можа быць. Твайго бацьку бачылі на тым тыдні ў Барцёўскім лесе. Ён i нейкія яшчэ два з ім ляжалі на траве.

Што раптам зрабілася з Колем! Бурная радасць, вялікая, як увесь свет, нарадзілася ў ім, i назаўсёды пакінула яго нэндза, якая не давала яму спакою з таго [дня], калі ён убачыў матку на шыбеніцы. Горш за пагібель, калі жыць без надзеi! У Колі Сушчэвіча была цяпер надзея. Ён знойдзе бацьку. Бацька прыйдзе да яго. Бацька тут недзе блізка. Коля лёг поплеч чалавека ў шыпшынніку i астаўся з ім. Ужо i дзень пачаў хіліцца к вечару, а Колю Сушчэвічу не хацелася адыходзіць ад чалавека. А як жа! Яго чаканне бацькі павінна быць важна i гэтаму невядомцу. Так ратавалася ад адзіноты Колева душа. Цені ад дрэў пачалі рабіцца доўгімі, як раптам чалавек прыўзняў галаву i стаў прыслухоўвацца. Ён сказаў Колю:

– Вызірні на дарогу i палічы машыны, колькі іх iдзе.

– Дзве, – сказаў Коля, углядаючыся ў дарогу.

– Кладзіся хутчэй пры мне i не варушыся!

Дзве машыны з немцамі праехалі, i яшчэ яны ляжалі з гадзіну. Пачало змяркацца, i чалавек падняўся.

– Дык дзе ж ты жывеш?

– нідзе, – адказаў Коля.

Сэрца яго калацілася з радасці. Ён зачапіўся за мэту: мэта яго чаканне бацькі – i надзея, усеабдымная, ні з чым не параўнаная, абнімала яго.

Чалавек дарма чакаў цэлы дзень: немцы ездзілі толькі вялікім гуртам, i ніводнага цярплівы снайпер за дзень не застрэліў. Ён пайшоў моўчкі, i так жа моўчкі Коля пайшоў з ім. Гэта было яшчэ першымі месяцамі вайны. Ужо i другі год вайны пачаўся, i ўсё так жа надзея i спадзяванне ратавалі Колеву душу. Ён ужо многа выхадзіў мясцовасцей i прывык ужо да таго, каб бачыць часта, як канчаецца прастрэлены немец. I ўсё ж не ўнімалася скруха ў душы: нішто ядавітае i самая горшая атрута з атрут не маглі б выпаліць з сэрца i памяці таго моманту, калі вецер трапаў распушчаныя матчыны валасы. Самая малая душа можа змясціць у сабе найвялікшую ў свеце радасць. Ён прагнуў усё больш шчасця. Ён упіваўся радасцю кідаць гранаты пад нямецкія машыны; цэліцца ж у матацыклістаў i страляць у іх ён не мог многа: вінтоўка была яму яшчэ зацяжкая. Ён лёгка пралазіў пад калючыя загарадзі, мог падгрэбціся пад сцяну пуні i так улезці ў яе або вылезці з яе. Ён мог прыкінуцца глухім пастушком, галодным сіратой-жабраком, цікаўным малым дурнем, вясёлым рагатуном, шукальнікам усяго, што толькі льга згубіць i страціць. Ён мог дапасці да нямецкага штаба, да вартавога салдата на мосце, да вайсковай нямецкай стаянкі, палічыць танкі i колькі салдат, папрасіць у немца закурыць, каб у таго не было падазронасці. Ён мог абсачыць за суткі шырокі круг мясцовасці, узяць на памяць кожны след на роснай траве, пераначаваць у нямецкай кватэры, вярнуцца яшчэ загадзя ў атрад i выслухаць пахвальбу i падзяку ад камандзіра. Так месяц за месяцам, усё больш i больш яго ясная надзея злілася з плынню дзён, заўсёды занятых, поўных дзейнасці, што стала яму ратункам. Ён жыў поўным жыццём. Маршчына над левым вокам хоць i аставалася на сваім месцы, але ўжо так стала, што пакінула надаваць усяму твару свой выраз. Яе забіла i перавысіла штосьці іншае, што ішло з душы i свяцілася на твары. I як жа гэта так прыйшлося, што ён нават i падумаць не можа, хто развярнуў мурашнік i калупаўся нешта пад арабінай у полі? Паняверка тачыла яго. Ён быў сам не свой. Цэлы той дзень яго не бачылі ў атрадзе. Змрокам дня ён вярнуўся i сказаў, што ўначы зноў пойдзе, бо яму здаецца, што напаў на тое, што трэба. Цераз ноч, калі сонца ўжо высока стаяла, ён вярнуўся i сказаў, што ў той трухлявай хаце, што стаiць крайняя ад ельніку i ўжо многа часу пуставала, нехта жыве.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Заўтрашні дзень»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Заўтрашні дзень» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кузьма Чорный - Настенька
Кузьма Чорный
Кузьма Чорны - Выбраныя творы
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Цана прароцтваў
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Заўтрашнi дзень
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Млечны Шлях
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Лявон Бушмар
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Пошукі будучыні
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Хвоі гавораць
Кузьма Чорны
Кузьма Чорный - Третье поколение
Кузьма Чорный
Кузьма Чорны - Трэцяе пакаленне
Кузьма Чорны
Отзывы о книге «Заўтрашні дзень»

Обсуждение, отзывы о книге «Заўтрашні дзень» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x