Ян Баршчэўскі - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Ян Баршчэўскі - Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2014, ISBN: 2014, Жанр: literature_19, foreign_prose, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэтую кнігу без сумніву можна назваць энцыклапедыяй, даведнікам жыцця беларускага народу, яго фальклору, культуры, традыцыяў. У вельмі даступнай і часта дасціпнай форме аўтар паказвае вераванні жыхароў паўночнай Беларусі, іх спрадвечную прагу да лепшага і адвечную долю няшчаснікаў. Гісторыі, пераказваемыя з вуснаў у вусны, з пакалення ў пакаленне, пераўтварыліся ў легенды, міфы, паданні, якім свята верылі, якім падпарадкоўваліся. У фантазіях увесь час блукаюць нядобрыя духі, якія, аднак, служаць злым панам, чараўнікам і ўсім непрыяцелям простага люду. Апавяданні старых пра розныя здарэнні ў іх народных аповесцях, якія перайшлі ад чалавека да чалавека са старадаўніх часоў, былі для аўтара гісторыяй гэтае зямлі, характару і пачуццяў беларусаў. Гэтаксама гісторыяй яны з’яўляюцца і для нас сённяшніх.

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Шмат разоў гэтыя сабакі ратавалі гаспадара ад небяспекі і былі найпрыемнейшаю забаваю ў яго жыцці. Загадаў ён падданым сваім, каб шанавалі сабак і віталі іх як найважнейшых асобаў з ягонага почту. А калі ад старасці сабакі адзін за адным памерлі, дык за заслугі прызначаны былі ім святыя дні.

Люд збіраўся на тое месца, дзе закапалі іх косці, прыносіў пітво і ежу. Гулялі да позняе ночы. Рэшткі пачастунку і косці кідалі ў вогнішча, паўтараючы імёны двух ганчакоў – « Стаўры! Гаўры! » і выклікалі іх цені з таго свету.

І цяпер яшчэ паміж людам у асобных вясковых хатах патаемна спраўляюць тое свята раз на год – перад Сёмухаю. [81] Сёмуха – Тройца, Зялёныя святкі – старажытнае земляробчае свята, якое адзначалася на сёмы тыдзень пасля Вялікадня. Гаспадар бярэ які ласы кавалак, нахіляецца пад стол і тройчы паўтарае:

Стаўры, Гаўры, гам, пріхадзіце к нам!

Я чуў, што на кліч некаторых з’яўляліся велізарныя чорныя сабакі і адразу знікалі. Можа, гэта камусьці здалося; можа, гэта справа злых духаў, а можа, проста фантазія люду беларускага, якому заўсёды мрояцца чары і духі ў размаітых постацях, і ў кожнай з гэтых істотаў свой абавязак: духі водныя, [82] Вадзянiк. духі зямныя [83] Хляўнiк, што мучыць жывёлу. ], хатнія [84] Дамавiк. ], вартаўнікі лясоў [85] Лясун. і скарбаў [86] Сатана, Праклятый – ад заклiнання скарбаў. . [87] Гэты нарыс (з прысвячэннем маршалку Станіславу Грабніцкаму) друкаваўся таксама асобна ў альманаху «Rocznik Literacki» (Т. IІ. 1844 г.) з прыпіскаю выдаўца Р. Падбярэскага: «Гэта ўрывак з вялікага твора, які малюе Беларусь: «Шляхціц Завальня, або Фантастычныя апавяданні беларускага люду»».

Полацак

Мінаю пушчы і вось на шырокай раўніне бачу горад Полацак. Вежы касцёла св. Стафана, [88] Калiсьцi езуiцкiя. Касцёл св. Стафана пабудаваны напачатку XVII;ст. У 1738–1748;гг. на месцы драўлянага пастаўлены мураваны касцёл (паводле асобных крыніц яго называлі касцёлам Звеставання Прачыстае Дзевы Марыі). Перад касцёлам – галоўная плошча горада – Парадная. У 1830 г. перададзены праваслаўным, перабудаваны і перайменаваны ў Мікалаеўскі сабор. У 1964 г. разбураны, на яго месцы ўзведзены жылы дом. на замкавай гары – царква св. Сафіі, [89] Калiсьцi базыльянская, што была фундавана старажытным родам Грабнiцкiх, герба Астоя. Полацкі Сафійскі сабор пабудаваны ў сярэдзіне ХІ;ст. пры князі Усяславе. Быў кафедральным саборам Полацкае праваслаўнае епархіі. З XVI;ст. – кафедральны сабор Полацкай уніяцкай архіепархіі. Базыльянскі ордэн (брацтва св. Васіля Вялікага) быў уніяцкім. Пасля скасавання царскімі ўладамі Уніі на тэрыторыі былога Вялікага княства Літоўскага (1839) ордэн быў распушчаны, а Сафійскі сабор перадалі Рускай праваслаўнай царкве. Гаворка пра апошнюю адбудову (1738–1750) Сафійскага сабора пасля яго разбурэння ў час Паўночнай вайны (1710) расійскім войскам. Сродкі ахвяраваў Фларыян Грабніцкі (1664(?)–1762), полацкі уніяцкі архіепіскап. якія, стоячы ў тумане, здаецца, імкнуцца да воблакаў; іх постаці-веліканы пануюць над горадам і над усёй ваколіцай. Гледзячы на ўсю гэтую мінуўшчыну, я ў думках стварыў яе вобраз; да сэрца падступіў смутак, і са слязьмі на вачах сустракаў я гэтыя высокія муры.

Акунуўшыся ў журботныя ўспаміны, падыходжу да горада; сады Спаса [90] Гаворка пра Полацкі Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр (Спаскі манастыр), помнік ХІІ;ст. Заснаваны Ефрасінняй Полацкай як паўночны абарончы фарпост Полацка на правым беразе Палаты. З часоў Стафана Баторыя – рэзідэнцыя езуітаў. У 1832 г. перададзены ўладамі праваслаўным. У ансамбль манастыра ў першай палове ХІХ;ст. уваходзілі: Спаса-Праабражэнская царква (касцёл), пабудаваная ў 1152–1161;гг. дойлідам Іаанам па замове Ефрасінні Полацкай; жылы корпус, пабудаваны напачатку XVIII;ст., пазней – рэзідэнцыя генерала езуіцкага ордэна; уязная брама, сад. нагадваюць мне травеньскія праходкі, тэатр сярод густых ліпаў на вольным паветры; там юначае ўяўленне пад клапатлівым вокам настаўнікаў найперш вучылася пазнаваць Творцу гэтага свету, Яго апеку над кожным стварэннем і захапляцца прыгажосцю неба і зямлі.

Недалёка ад Палаты стаіць мураваны касцёл св. Ксаверыя; [91] Не збярогся. Знаходзіўся на Ксавер’еўскіх могілках. тут магілы, дзе спачывае прах цноталюбівых манахаў езуіцкага ордэна, свецкае моладзі і старых, з якімі я некалі быў знаёмы і сябраваў; невыказнае пачуццё навеяў на мяне гэты малюнак; душа пазірала на іх, як на анёлаў, што ляцяць на неба; старанна змовіў я малітвы і доўга стаяў задуменны, гледзячы на гэтае святое месца. Даўнейшыя часы, даўнейшае жыццё, даўнейшыя звычаі і набажэнства выразна маляваліся ў маіх успамінах. О, шчаслівыя! Яны бачылі лепшыя часы, спяць у роднай зямлі, а я да якіх прыплыву берагоў, дзе знайду спачын пасля гэтага бурлівага плавання? За Палатою, на шырокай раўніне, як люстэрка, адбівае сонечнае святло невялічкая плямка вады, якая завецца Валовае возерца. Кажуць, што калісьці яна была ў самім горадзе і да хрышчэння стаялі ля гэтае азярыны святыні [92] Гаворка пра капішча Пяруна ля Валовага возера (сёння ў межах Полацка). Перуна і Бабы Ягі, [93] У народзе дасюль яшчэ паўтараецца страфа пра тую Бабу Ягу: Баба Яга, Косьцяная нага, На ступе едзець, Тоўкачом поганяець, Мятлой ьсляды замятаець. але цяпер не засталося аніякіх слядоў ад тае старажытнасці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x