Майн Рыд - Коннік без галавы

Здесь есть возможность читать онлайн «Майн Рыд - Коннік без галавы» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Жанр: literature_19, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Коннік без галавы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Коннік без галавы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Коннік без галавы» – самы знакаміты твор Майн Рыда. Па-майстэрску пабудаваны сюжэт рамана, заснаваны на раскрыцці загадкавага злачынства, здзейсненага ў Тэхасе ў сярэдзіне пазамінулага стагоддзя, трымае чытача ў напружанні да апошняй старонкі. Безгаловы конны рухаецца ноччу па прэрыі, наводзячы на ўсіх жах. Хто-ж гэта? Прывід, д'ябал ці чалавек.

Коннік без галавы — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Коннік без галавы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Разважаючы шэптам сам з сабой, Морыс імчаўся, не адрываючы вачэй ад наезніцы, якая ўсё аддалялася. Часам ён мераў занепакоеным позіркам прастору, што раздзяляла іх.

«Ці не закрычаць? – раптам мільганула ў яго ў галаве. – Гук голасу, можа, і даляціць да яе, але наўрад ці яна пачуе словы і зразумее перасцярогу». I Морыс не аклікнуў Луізу не толькі па гэтых меркаваннях – ён яшчэ не губляў надзеі дагнаць яе, а акрамя таго, ён ведаў, што не словамі, а толькі дзеяннем можна спыніць мустанга.

Пакуль ён падбадзёрваў сябе думкай, што вось-вось наблізіцца настолькі, што зможа накінуць ласо на шыю мустанга і заставіць яго паслухацца… Аднак цяпер надзея паступова згасала.

Яны несліся зараз сярод пералескаў, якія тут густа пакрылі прэрыю і месцамі зліваліся ў суцэльныя зараснікі. Гэта выклікала ў мустангера новую трывогу. Крапчастая кабыла магла збочыць у які-небудзь гушчар ці проста знікнуць з вачэй сярод зараснікаў.

Дзікіх кабыл ужо амаль не было відаць. Наўрад ці іх былая сяброўка зможа дагнаць табун.

Аднак небяспека ад гэтага не паменшылася. Ці заблудзіцца дзяўчына ў прэрыі або ў лясным гушчары, ці апынецца сярод табуна дзікіх коней – усё гэта аднолькава страшна. I раптам ён падумаў аб яшчэ больш грознай небяспецы, такой страшнай, што, ахоплены надзвычайнай трывогай, усклікнуў:

– Сілы нябесныя! Што, калі сюды забягуць жарабцы?! Гэта ж іх улюбёнае месца. Яны былі тут тыдзень назад. А зараз, іменна ў гэтым месяцы, яны шалеюць!

Зноў шпоры мустангера ўпіліся ў бакі гнядога. Кастра, які імчаў стрымгалоў, павярнуў галаву і з папрокам паглядзеў на гаспадара.

У гэту напружаную хвіліну гняды і яго гаспадар згубілі дзікіх кабыл з вачэй і крапчасты мустанг, напэўна, таксама. Нічога звышнатуральнага ў гэтым не было – яны зніклі ў гушчары.

Знікненне табуна зрабіла магічнае ўздзеянне на крапчастага мустанга – ён раптам замарудзіў крок і праз хвіліну зусім спыніўся.

Морыс, працягваючы шпорыць свайго каня, галопам вылецеў на паляну і ўбачыў, што крапчасты мустанг стаіць там нерухома, а Луіза спакойна сядзіць у сядле, нібы чакаючы мустангера.

– Міс Пойндэкстэр! – насілу вымавіў ён, пад’язджаючы. – Як я рады, што конь зноў пакорны вам! Я быў вельмі занепакоены…

– Чым, сэр? – спытала дзяўчына.

– Той небяспекай, якая пагражала вам, – адказаў мустангер, крыху азадачаны.

– О, дзякую вам, містэр Джэральд! Але хіба мне пагражала небяспека?

– «Пагражала небяспека»! – паўтарыў ірландзец з узрастаючым здзіўленнем. – Вярхом на дзікім кані, які панёс, сярод пустыннай прэрыі!

– Дробязі! Вы думаеце, ён мог мяне скінуць? Але ж я добрая наезніца.

– Я гэта ведаю, міс Пойндэкстэр, але ўявіце сабе, што вы заблудзілі ў зарасніках, дзе і карэнны тэхасец з цяжкасцю знаходзіць дарогу, наўрад ці вам дапамагло б ваша майстэрства наезніцы.

– О, дык вы думалі, што я заблудзіла? Вось чаго мне трэба было апасацца!

– He толькі гэтага. Дапусцім, вы маглі сутыкнуцца…

– …з індзейцамі? – хутка прамовіла Луіза, не даўшы мустангеру закончыць фразу. – А калі б гэта і здарылася? У нас жа цяпер мір з каманчамі. Я думаю, што яны не прычынілі б мне ніякай шкоды. Так сказаў маёр, калі мы ехалі сюды. Даю вам слова, што я была б нават рада такой сустрэчы і, прынамсі, не стала б пазбягаць яе. Як бы мне хацелася бачыць гэтых высакародных дзікуноў, якія імчацца вярхом на конях па роднай прэрыі.

– Я зачараваны вашай адвагай, міс Пойндэкстэр, але, каб я меў гонар быць адным з вашых сяброў, то параіў бы вам быць крыху асцярожнейшай. «Высакародныя дзікуны” не заўсёды бываюць цвярозымі і ў прэрыі і не заўсёды такія высакародныя, як вы думаеце. I калі б вы сустрэліся з імі…

– …і яны б надумалі напасці на мяне, я б стралой прамчалася міма і вярнулася б да сваіх сяброў. На такім быстраногім стварэнні, як мая мілая Луна, наўрад ці каму ўдасца дагнаць мяне. Дарэчы, і вам, містэр Джэральд, гэта далося нялёгка? Ці не праўда?

Мустангер глядзеў на крэолку шырока адкрытымі вачамі, са здзіўленнем і захапленнем.

– Няўжо вы хочаце сказаць, – нарэшце вымавіў ён, – што маглі спыніць мустанга? Хіба ён не панёс вас? Ці азначае гэта, што…

– He, не, не! – хутка адказала дзяўчына, крыху збянтэжыўшыся. – Мустанг сапраўды панёс мяне, але толькі спачатку, а потым я… я ўбачыла – ужо пад канец, што магу спыніць яго, нацягнуўшы павады. Я так і зрабіла – вы ж бачылі, так?

– I вы маглі спыніць яго раней?

Гэта пытанне было выклікана нечаканай здагадкай, і мустангер з хваляваннем чакаў адказу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Коннік без галавы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Коннік без галавы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Коннік без галавы»

Обсуждение, отзывы о книге «Коннік без галавы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x