Янка Мавр - У краіне райскай птушкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Мавр - У краіне райскай птушкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1983, Издательство: Юнацтва, Жанр: Путешествия и география, Прочие приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У краіне райскай птушкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У краіне райскай птушкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі дзве прыгодніцкія аповесці вядомага беларускага пісьменніка Янкі Маўра «У краіне райскай птушкі» і «Сын вады». У іх расказваецца пра жыццё і барацьбу народаў Акіяніі і Паўднёвай Амерыкі.
Змест: У краіне райскай птушкі
Сын вады
Мастак Друкуецца з выдання:

У краіне райскай птушкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У краіне райскай птушкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але з другога краю дождж у лодку льецца. — Вылівайце ваду! — час ад часу загадвае бацька.

І тады дзеці чарпакамі і рукамі пачынаюць выплёхваць ваду з чоўна.

І так трымаюцца трэці дзень.

Можа, вы падумаеце, што гэта якія-небудзь няўдалыя падарожнікі чакаюць у дарозе, пакуль скончыцца непагода?

Не, гэта звычайная сям'я ў звычайных умовах. Нікуды яны не спяшаюцца: яны ў сваім доме — на лодцы. Зразумела, і яны жадаюць, каб дождж хутчэй скончыўся, але гэта не надта ім рупіць, бо дождж гэты таксама звычайнае з'явішча. І ўлетку і ўзімку — заўсёды ён восеньскі, халодны, і цягнецца, бывае, цэлымі тыднямі.

Розніца паміж летам і зімой толькі тая, што ўлетку ўсё ж такі крыху цяплей, часам бывае пятнаццаць градусаў цяпла, часцей выпадаюць сонечныя дзянькі і нават раз у год здараецца навальніца з громам і маланкаю, а ўзімку разам з дажджом часта ідзе і снег, але марозу, як гэта мы разумеем, усё роўна няма.

Там, наверсе, у гарах, мароз бывае, снег застаецца і ўлетку і ледавікі спускаюцца ўніз, але тут, на вадзе, можна сказаць, заўсёды восень.

Вось чаму нашы жыхары былі спакойныя і не лічылі сябе няшчаснымі.

Народ гэты, так званыя фуіджы, здаўна ўжо жыве такім чынам у заходняй частцы Вогненнай Зямлі і на бліжэйшых астравах ля Паўднёвай Амерыкі, або, лепш сказаць, каля Магеланавай пратокі.

Калі бываюць людзі горныя, стэпавыя, людзі лясоў і гэтак далей, дык тут мы маем людзей мора, якія нараджаюцца, гадуюцца, жывуць і паміраюць на вадзе, на моры.

Жыццё, як мы бачым, несалодкае. Чаму яны абралі сабе гэты спосаб жыцця?

Таму, што на зямлі яшчэ горш, бо сядзець на голым каменні сярод вады зусім немагчыма. І яны дапасавалі сваё жыццё да вады.

І ўвесь іх выгляд дапасаваўся да іхняга жыцця.

З прычыны таго, што ўвесь свой век яны праводзяць, скурчыўшыся на лодцы, што яны не маюць магчымасці размяць сваё цела, яно зрабілася нейкае мяккае, пухкае, круглае, нібы раздутае, а рукі і ногі тонкія і кволыя. Асабліва кідаліся ў вочы маленькія дзеці: гэта былі нібы пузыры, у якія ўторкнуты тонкія дубцы.

Колер скуры брудна-жоўты, твар шырокі, вочы вузкія, а нос роўны, прамы, нават прыгожы. Валасы чорныя, доўгія, спускаюцца ўніз, як кара, і каб іх не вырывалі спераду, то чалавек і свету не бачыў бы.

Нягледзячы на халодны клімат, яны былі голыя, але ў кожнага з шыі спускалася скура якога-небудзь марскога звера — маржа, марскога коціка. Гэтыя скуры трэба лічыць не адзеннем, а заслонай ад ветру. Імі прыкрывалі той бок, адкуль дзьмуў вецер, а другі бок заставаўся голым.

Тут жа, на лодцы, была і ўся гаспадарка сям'і: гліняныя гаршкі, плеценыя торбачкі, нажы, зброя. Прылады былі разнастайныя: і каменныя, і касцяныя, і з марскіх чарапашак, і нават заржавелая жалезная сякера. Асабліва каштоўным быў нейкі даўгі кавалак жалеза з крукам на канцы і з дзіркамі пасярэдзіне, відаць, ад нейкай будоўлі, але як сюды трапіў — невядома.

Багаццем былі і два жалезныя цвікі.

Найважнейшае ж месца займала вогнішча. Пасярэдзіне лодкі, досыць шырокай, была насыпана зямля, і на ёй быў раскладзены агонь. Але ён ледзь тлеўся і не даваў ні святла, ні цеплыні.

Дзяўчынка падкінула была кавалачак дрэва, але маці зараз жа засварылася на яе:

— Што ты робіш? Чаму адразу такі вялікі кавалак паклала?

І яна ўзяла гэты «вялікі кавалак», велічынёй з лыжку, адламала ад яго кавалачак з палец і старанненька паклала ў агонь.

Каб ахаваць агонь ад дажджу, на трох коліках была падвешана сплеценая з марской травы тканіна. Ды і паліва складалася галоўным чынам з гэтай самай марской травы; нават і высушаная, яна слаба гарэла, бо была насычана марской соллю.

— Калі дождж працягнецца, нам не хопіць паліва, — заўважыў Тайдо.

Ніхто нічога не адказаў, бо і самі гэта добра ведалі.

Вось сярод туману нешта заварушылася, і праз хвіліну з'явілася другая лодка.

— Хто гэта? — запытаўся ціха Тайдо.

— Здаецца, Кос, — адказаў сын.

Гэта і быў іх бліжэйшы сусед Кос, такі самы гаспадар, як і Тайдо.

— Гэй, Кос! — крыкнуў Тайдо. — Чаму і куды ў такое надвор'е?

— Есці няма чаго, — пачуўся голас з туману, і лодка прайшла міма.

Тайдо зірнуў на спод сваёй лодкі і заўважыў, што і там засталося толькі некалькі маленькіх рыбак ды чарапашак. Дзеці ўзялі іх і паклалі ў гарачы попел. І сам Тайдо хацеў есці, але прыходзілася пацярпець.

Ен усё пазіраў на неба, ці не відаць канца дажджу.

— Зараз дождж скончыцца, — нарэшце сказаў ён, — хмары паразрываліся на кавалкі.

І сапраўды, дождж патроху сціхаў. Вось ужо раз-другі і сонца бліснула. Вось ужо і апошнія шматкі хмар праляцелі на ўсход, — і перад вачыма паўстаў дзіўны куток зямлі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У краіне райскай птушкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У краіне райскай птушкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «У краіне райскай птушкі»

Обсуждение, отзывы о книге «У краіне райскай птушкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x