• Пожаловаться

Янка Мавр: У краіне райскай птушкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Мавр: У краіне райскай птушкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 1983, категория: Путешествия и география / Прочие приключения / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Янка Мавр У краіне райскай птушкі

У краіне райскай птушкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У краіне райскай птушкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі дзве прыгодніцкія аповесці вядомага беларускага пісьменніка Янкі Маўра «У краіне райскай птушкі» і «Сын вады». У іх расказваецца пра жыццё і барацьбу народаў Акіяніі і Паўднёвай Амерыкі. Змест: У краіне райскай птушкі Сын вады Мастак Друкуецца з выдання:

Янка Мавр: другие книги автора


Кто написал У краіне райскай птушкі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

У краіне райскай птушкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У краіне райскай птушкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Затое для ўсіх «каляровых» рабочых гэтае здарэнне было першай радасцю за ўсе тры гады.

Але пасля гэтага ім стала яшчэ горш, асабліва Хунь-чжы, на якога злажылі адказнасць за брата — гэта значыць, ён павінен быў адпрацаваць усю «шкоду», якую зрабіў Чунг-лі. Адносіны да другіх таксама зрабіліся яшчэ больш жорсткімі, каб усе адчувалі, што азначае замах на белага.

Ды і становішча ўцекача было не лепшым. Куды было яму дзецца? Каб вярнуцца дамоў, яму, па-першае, трэба было мець шмат грошай, а па-другое, — ля берага, дзе толькі і жывуць белыя, яго зараз жа злавілі б.

Заставалася толькі ісці куды вочы глядзяць, далей ад берага.

І ён пайшоў…

Пайшоў у сярэдзіну вострава, туды, дзе яшчэ ніхто не быў, туды, дзе віднеліся таемныя горы, дзе жывуць людзі, якія і самі не ідуць да белых і іх да сябе не пускаюць.

Пайшоў адзін, бяззбройны, не ведаючы, куды ісці і што рабіць.

А праз год чамусьці вярнуўся назад, у тое самае месца, адкуль уцёк і дзе яму пагражае небяспека…

Успамінаючы цяпер свой родны сампан, ён лічыў яго за самы найлепшы куток на зямлі. Цяпер яму здавалася, што тамака акурат і жывуць найшчаслівейшыя людзі, што дарма яны лічылі сябе ўжо такімі няшчаснымі.

Ен так задумаўся, седзячы на сваім дрэве, што нават не пачуў, як пад'ехала досыць вялікая лодка і спынілася пад ім.

У лодцы сядзела чалавек шэсць папуасаў, узброеных лукамі і пікамі. Усё іх адзенне складалася з аднаго толькі фартуха. Яны былі высокага росту, дужыя і здаровыя. Чорнае цела іх блішчала, як бот.

Яны былі кірпатыя, з тоўстымі губамі і вялікімі выступамі шчок. Але дзіўней за ўсё былі іх кудлатыя галовы. Кучаравыя валасы ўздымаліся на галаве, як стог сена, і надавалі ім вельмі люты выгляд.

Яны нешта загаргаталі паміж сабою. Чунг-лі ўздрыгануўся, зашуршаў лісцем.

Папуасы паднялі галовы і ўбачылі яго. Яны ўзяліся за лукі і грозна сталі яму нешта казаць. Пры гэтым паказвалі рукамі, каб ён злез да іх у лодку.

Чунг-лі за гэты год часта сустракаўся з папуасамі, але ён цяпер лічыў бы за лепшае застацца на дрэве, чымся карыстацца іх гасціннасцю.

Хто іх ведае, што яны сабе думаюць? Праўда, узбярэжныя папуасы, якія часцей сустракаюцца з другімі людзьмі, якія бліжэй бачаць сваё начальства — англічан, — цяпер ужо не нападаюць, як раней, але ўсё-такі аднаму трапіць да іх непрыемна.

Чунг-лі зрабіў салодкую міну, заківаў галавою і сказаў:

— Кавас! Кавас! — што азначае: «прыяцель, прыяцель».

Папуасам, відаць, гэта спадабалася. Яны апусцілі лукі, але ўсё роўна чакалі яго да сябе. Не было чаго рабіць — трэба было злазіць.

Чунг-лі ўлез у лодку, зрабіў выгляд, што ён вельмі ўдзячны за іх ласкавасць, і ўсё паўтараў:

— Уян, уян (добра, добра)!..

Потым выцягнуў з торбы краба і аддаў ім.

Папуасы ўбачылі, што гэта сапраўды «кавас», і зрабіліся лагаднейшымі. А калі Чунг-лі пачаў выкладаць усе свае веды па папуаскай мове, з якой ён азнаёміўся ў часе сваіх вандраванняў, тады ўжо зусім зрабіўся ім сябрам. Але трэба зазначыць, што ведаў гэтых у Чунг-лі зусім не хапала. Папуасы жывуць паасобку, сталых зносін паміж сабой не маюць, дзеля гэтага няма ў іх і адзінай мовы. Часта здараецца, што дзве суседнія вёскі гавораць па-рознаму.

Папуасы не разумелі і паловы таго, што казаў Чунг-лі, але з некалькімі словамі ды мігамі ўсё ж такі дагаварыцца можна было.

Папуасы выехалі з лесу ў мора. Пакуль яны ехалі ўздоўж берага, сонца пачало спускацца. Чунг-лі ўбачыў у моры, недалёка ад берага, над вадою, вёску, да якой яны і накіроўваліся.

Хаціны былі пабудаваны на мангравых карэннях, на якіх былі пасланы жэрдкі. Страха была зроблена з плеценага пальмавага лісця, а сцены — з галля.

Там ужо заўважылі, што едзе чужы чалавек. Насельніцтва згуртавалася на краі насцілу і з цікавасцю чакала госця.

Лодка пад'ехала «пад вёску». З насцілу звешваліся плеценыя сходкі, па якіх і падняліся ўверх.

Паміж усіх хацін асабліва вызначалася адна, даўгая, вялікая, — туды і павялі госця. Чунг-лі адразу пазнаў, што гэта быў нібы клуб, дзе жывуць нежанатыя папуасы і дзе звычайна прымаюць гасцей.

Чунг-лі супакоіўся: значыцца, яго прымаюць як госця. Увайшлі ў сярэдзіну. Па баках цягнуліся нары, дзе кожны чалавек меў сваё месца. Над галовамі віселі розныя прылады, галоўным чынам для лову рыбы. Цікава, што сярод розных рэчаў тут можна было знайсці разам і каменную сякеру і жалезную, і касцяны нож і сталёвы; сярод лукаў і стрэлаў была адна старая стрэльба.

Адным словам, відаць было, што гэтыя дзікуны хоць і жылі па-першабытнаму, але ўжо карысталіся і сучаснымі прыладамі.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У краіне райскай птушкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У краіне райскай птушкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Алексей Якимович: Залатая дзіда
Залатая дзіда
Алексей Якимович
Янка Брыль: Выбраныя творы
Выбраныя творы
Янка Брыль
Наста Манцэвіч: Птушкі
Птушкі
Наста Манцэвіч
Отзывы о книге «У краіне райскай птушкі»

Обсуждение, отзывы о книге «У краіне райскай птушкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.