• Пожаловаться

Янка Мавр: У краіне райскай птушкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Мавр: У краіне райскай птушкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 1983, категория: Путешествия и география / Прочие приключения / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Янка Мавр У краіне райскай птушкі

У краіне райскай птушкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У краіне райскай птушкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі дзве прыгодніцкія аповесці вядомага беларускага пісьменніка Янкі Маўра «У краіне райскай птушкі» і «Сын вады». У іх расказваецца пра жыццё і барацьбу народаў Акіяніі і Паўднёвай Амерыкі. Змест: У краіне райскай птушкі Сын вады Мастак Друкуецца з выдання:

Янка Мавр: другие книги автора


Кто написал У краіне райскай птушкі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

У краіне райскай птушкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У краіне райскай птушкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На гэтых сампанах былі пабудаваны будкі, у якіх туліліся сем'і. Добра яшчэ, калі гэтыя будкі мелі саламяныя сцены і шчыльную столь. Увесь жа будынак сям'і Чунг-лі складаўся з некалькіх кавалкаў дошак на калках, і праз шчыліны між гэтых дошак можна было прасунуць руку.

Няцяжка ўявіць, як жылося ім у халоднае, дажджыстае надвор'е, якое там бывае замест нашай зімы.

Бацька, а потым і Чунг-лі з братам падраблялі тым, што нагружалі і разгружалі караблі. Але ахвотнікаў-беднякоў было столькі, што і такая выпадковая праца траплялася рэдка.

Аднаго разу прыйшлі на сампаны нейкія агенты і сталі ўгаворваць мужчын пайсці на сталую працу ў далёкі край. Яны абяцалі плаціць па трыста долараў за год і ўзяць на сябе ўсе іншыя выдаткі. Трэба толькі падпісаць кантракт на пяць год. Праз пяць год можна будзе мець чыстых паўтары тысячы долараў, калі дарэмна не траціць грошай.

Тысяча пяцьсот долараў! Такі капітал, якога ніхто на сампане нават не сніў. І ўсяго толькі трэба папрацаваць пяць год.

Чунг-лі меў дваццаць адзін год; значыцца, калі ён будзе мець дваццаць шэсць гадоў, ён будзе ўжо багатым чалавекам. Перабярэцца на зямлю, набудзе гаспадарку, гародчык, дом, адным словам, будзе самы шчаслівы чалавек у свеце. І бацькі пад старасць спакойна пражывуць пры ім.

Для гэтай справы варта рызыкнуць. А працы ён не баіцца. Брат Хунь-чжы таксама захацеў ехаць, і гэта было яшчэ лепей, бо на чужыне вельмі многа значыць свой чалавек. А ўдвух яны праз пяць год будуць мець цэлых тры тысячы долараў! Ды гэта ж… гэта… Але ж хіба можна выказаць гэта якімі словамі?

Пайшлі ў кантору, дзе ў прысутнасці англічаніна і нейкага важнага кітайца ў акулярах падпісалі ўмову.

Падрабязнасцей умовы яны не зразумелі, але пра трыста долараў у год яны добра чулі нават ад самога кітайца ў акулярах. Значыцца, справа пэўная.

Потым іх, у ліку двухсот чалавек, пагрузілі, як гурт быдла, на карабель і змясцілі ў труме. Потым шматтыднёвая дарога. Ад задухі і дрэннага харчавання пачаліся хваробы, людзі сталі мерці, як мухі.

Гаспадары спалохаліся, што іх «тавар» загіне, зрабілі ў дарозе прыпынак, падчысцілі, падлячылі людзей і прывезлі на месца сто пяцьдзесят чалавек.

Там іх пачалі размяркоўваць па розных месцах. Быў момант, калі братоў ледзь не разлучылі. Але неяк пашанцавала, і ўрэшце яны абодва апынуліся на гумавай плантацыі ў Новай Гвінеі.

Пачалася служба. Ад цямна да цямна павінны былі яны працаваць пад палючымі праменнямі сонца. Аніводнага дня адпачынку не было вызначана. Адпачывалі толькі тады, калі гаспадары бачылі, што людзі не вытрымаюць і што можа быць страта.

За самую нязначную хібу бізун гуляў па спіне. Скардзіцца не было каму, а каб і было, то ўсё роўна нічога не выйшла б, бо, згодна кантракту, на працягу пяцёх год яны былі ўласнасцю гаспадара. Апрача таго, свой свайго заўсёды пакрые.

Адно толькі суцяшала — гэта мары аб тым, што праз пяць год яны будуць багатымі. Ах, каб хутчэй праляцелі гэтыя пяць год!

Але выявілася, што і гэтаму багаццю пагражала небяспека. Выходзіла, што выдаткі па ўтрыманню клаліся на рабочых і ва многіх выпадках гэтыя выдаткі перавышалі заработкі.

Так, напрыклад, па рахунку Чунг-лі выходзіла, што яму праз тры гады належыць замест дзевяцісот долараў толькі сто трыццаць. Нават дарога і лякарства былі пастаўлены ў рахунак.

Найгорш жа за ўсё былі здзекі і біццё. Асабліва вызначаўся ў гэтай справе кіраўнік працы, містэр Брук.

Адзін раз Чунг-лі браў з-пад дрэва гаршчочак з гумавым сокам і неяк перакуліў яго. Якраз ішоў міма містэр Брук.

Убачыўшы такое злачынства, Брук аж пачырванеў.

— Як смееш ты, сабака, псаваць гаспадарскае дабро?! — закрычаў ён і, не доўга думаючы, моцна штурхануў ботам у зубы Чунг-лі, які стаяў, пакорна схіліўшыся перад ім.

Чунг-лі і да гэтага часу не ведае, як здарылася, толькі памятае, як гаршчочак разляцеўся на кавалкі аб… галаву містэра Брука, а рэшта гумавага соку заляпіла яму ўвесь твар. Брук зароў, як бык, выхапіў рэвальвер, але не мог страляць, бо нічога не бачыў. Ен стаў церці вочы, але ад гэтага рабілася яшчэ горш.

Рабочыя зарагаталі ад радасці. Брук пачаў страляць не гледзячы. А Чунг-лі падбег да брата, абняў яго і ўцёк. Уцёк у той самы мангравы лес, дзе ён цяпер сядзеў.

І добра зрабіў, бо за такое «злачынства» ён трапіў бы на катаргу, можа, гадоў на дзесяць. Такі ўчынак быў бы растлумачаны, як замах на жыццё «белага». А гэта ў тых краях лічыцца самым страшным злачынствам.

Каб справа тычылася «каляровага» — жоўтага або чорнага, — тады зусім іншая рэч, а падняць руку на «белага» ды пры гэтым яшчэ «цара зямлі», англічаніна, — дык ужо лепш і на свет не радзіцца.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У краіне райскай птушкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У краіне райскай птушкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Алексей Якимович: Залатая дзіда
Залатая дзіда
Алексей Якимович
Янка Брыль: Выбраныя творы
Выбраныя творы
Янка Брыль
Наста Манцэвіч: Птушкі
Птушкі
Наста Манцэвіч
Отзывы о книге «У краіне райскай птушкі»

Обсуждение, отзывы о книге «У краіне райскай птушкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.