Даніэль Дэфо - Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза

Здесь есть возможность читать онлайн «Даніэль Дэфо - Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Путешествия и география, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Калі вам гэта ўдасца, буду вельмі задаволены, — адказаў капітан.

— Добра, — сказаў я, — я зараз пагавару з імі ад вашага імя.

Затым я паклікаў да сябе Пятніцу і двух матросаў-закладнікаў (якіх мы цяпер вызвалілі, бо таварышы іх стрымалі слова, якое давалі) і загадаў ім перавесці пяцярых нашых палонных з пячоры ў будан.

Праз некаторы час мы з капітанам накіраваліся туды (я ў сваім новым гарнітуры і на гэты раз ужо ў якасці начальніка выспы). Падышоўшы да агароджы майго лецішча, я загадаў вывесці да сябе арыштаваных і сказаў ім наступнае:

— Мне вядомы ўсе вашы злачынствы. Я ведаю, што вы напалі на безабаронных пасажыраў і забілі іх. Ведаю і тое, што вы хацелі зрабіцца піратамі, каб рабаваць мірныя караблі… Цяпер ведайце, што па майму загаду карабель вернуты капітану. Варта мне загадаць — і вас павесяць як разбойнікаў, злоўленых на месцы злачынства. Таму, калі ў вас ёсць што сказаць у сваё апраўданне, кажыце, бо я маю намер пакараць вас як забойцаў і здраднікаў.

Адзін з іх адказаў за ўсіх, што ім няма чаго сказаць у сваё апраўданне.

— Але, калі нас арыштавалі, капітан абяцаў нам літасць, і мы пакорна молім вас зміласцівіцца над намі і дараваць нам жыццё.

— Я не ведаю, якую літасць я здолею зрабіць для вас, — адказаў я. — Я маю намер пакінуць выспу з усімі маімі людзьмі: мы ад'язджаем на радзіму. Што ж датычыць вас, то паводле слоў капітана ён павінен закаваць вас у кайданы і, прыехаўшы ў Ангельшчыну, аддаць вас пад суд за здраду. А суд адразу ж вынесе вам смяротны прысуд. Іншага прысуду і быць не можа. Смерць на шыбеніцы — вось што чакае вас у Ангельшчыне. І таму наўрад ці будзеце вы задаволены, калі мы возьмем вас з сабою. У вас ёсць адно выратаванне — вы павінны застацца на выспе. Толькі пры гэтай умове я здолею вас памілаваць.

Яны з радасцю згадзіліся на маю прапанову і доўга дзякавалі мне.

— Лепей жыць у пустыні, — казалі яны, — чым вярнуцца на радзіму, дзе нас чакае шыбеніца.

Я загадаў развязаць іх і сказаў:

— Ідзіце ў лес на тое месца, дзе вас схапілі, і заставайцеся там, пакуль па вас не прышлюць. Я загадаю пакінуць вам сякую-такую зброю, харчовыя запасы і дам неабходныя ўказанні на першы час. Вы здолееце цудоўна тут жыць, калі будзеце настойліва працаваць.

Пасля гэтых перагавораў я вярнуўся дадому і пачаў рыхтавацца ў далёкае плаванне. Я, аднак, папярэдзіў капітана, што мне спатрэбіцца некаторы час, каб сабрацца ў дарогу, і папрасіў яго адпраўляцца на карабель аднаго, без мяне, а раніцой прыслаць па мяне шлюпку.

Калі капітан адчаліў, я загадаў паклікаць да сябе палонных і завёў з імі сур'ёзную гутарку.

Я зноў сказаў ім, што, па-мойму, яны робяць разумна, застаючыся на выспе, таму што калі б капітан узяў іх з сабою, іх абавязкова павесілі б.

Я падрабязна расказаў ім, як я сам трапіў на гэтую выспу, як патроху паляпшаў сваю гаспадарку, як збіраў вінаград, як сеяў рыс і ячмень, як навучыўся пячы хлеб.

Я паказаў ім сваё ўмацаванне, свае каморы, свае палі і загоны — словам, зрабіў для іх усё, каб жыццё іх на выспе не здавалася такім цяжкім.

Я пакінуў ім сваю зброю (гэта значыць пяць мушкетаў, тры паляўнічыя стрэльбы і тры шаблі), паўтары бочачкі пораху і даў падрабязныя парады, як даглядаць коз, як даіць і адкормліваць іх, каб яны былі тлусцейшыя, як рабіць масла і сыр.

Такім чынам, мне давялося расказаць гэтым людзям усю доўгую гісторыю майго цяжкага, працавітага і адзінокага жыцця на выспе на працягу дваццаці васьмі год.

Развітваючыся з імі, я абяцаў, што папрашу капітана пакінуць ім яшчэ дзве бочачкі пораху, а таксама насенне гародніны, і расказаў ім, як цяжка было без гэтага насення.

Мех гароху, які капітан прывёз мне, каб я ўжываў яго ў ежу, я таксама аддаў ім і пры гэтым параіў выкарыстаць для пасеву ўвесь гарох, каб яго потым было больш.

Пасля гэтай гутаркі я на другі ж дзень, раніцой, перабраўся на карабель.

Хоць нам і вельмі не цярпелася хутчэй падняць ветразі і рушыць у далёкае плаванне, усё-такі на якары мы прастаялі яшчэ цэлыя суткі.

На другі дзень раніцой мы ўбачылі, што да карабля плывуць два чалавекі. Выявілася, што гэта двое з тых пяцярых, якіх мы пакінулі на выспе.

— Вазьміце нас з сабою! — крычалі яны. — Лепей павесьце нас, толькі не пакідайце на выспе! Там усё роўна нас заб'юць.

У адказ на іх просьбу капітан заявіў, што не можа ўзяць іх без майго дазволу. У рэшце рэшт, прымусіўшы іх даць урачыстую прысягу, што яны выправяцца і будуць паводзіць сябе добра, мы ўзялі іх на карабель.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x