Даніэль Дэфо - Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза

Здесь есть возможность читать онлайн «Даніэль Дэфо - Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Путешествия и география, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Капітан зноў становіцца камандзірам свайго карабля. — Рабінзон пакідае выспу

Такім чынам, піраты склалі зброю, пакорна молячы злітавацца над імі. Той матрос, які гаварыў з імі, і яшчэ два чалавекі па майму загаду звязалі іх усіх, пасля чаго мая грозная армія з пяцідзесяці чалавек (а на самай справе іх было ўсяго толькі восем, уключаючы сюды і трох палонных) акружыла звязаных піратаў і завалодала іх шлюпкай. Сам я, аднак, не паказваўся ім з некаторых меркаванняў вышэйшай палітыкі.

Капітан цяпер мог як належыць гутарыць са сваімі матросамі. Ён абвінавачваў іх у здрадзе і жорстка папракаў за вераломства.

— Вы хацелі адабраць у мяне мой карабель, каб заняцца марскім разбоем і зрабіцца піратамі, — сказаў ён ім. — Гэта подла і агідна. Вы зганьбілі сябе на ўсё жыццё, самі выкапалі сабе яму і павінны быць удзячнымі лёсу, калі не трапіце на шыбеніцу.

Злачынцы каяліся, відаць, шчыра і малілі толькі аб адным, каб ім даравалі жыццё.

— Я не маю на гэта ўлады, — адказваў капітан. — Цяпер ваш лёс залежыць ад начальніка выспы. Вы думалі, што высадзілі нас на пустынны бязлюдны бераг, але вы памыліліся: на гэтай выспе многа людзей і кіруе імі сумленны высакародны начальнік. Па дабрыні свайго сэрца ён памілаваў вас і, відаць, адправіць у Ангельшчыну, дзе ваш лёс будзе вырашаны па закону. Але Білу Аткінсу начальнік загадаў рыхтавацца да смерці: заўтра раніцой ён будзе павешаны.

Усё гэта капітан, вядома, выдумаў, але яго думка зрабіла моцнае ўражанне: Аткінс упаў на калені, молячы капітана хадайнічаць за яго перад начальнікам выспы; астатнія таксама пачалі прасіць, каб іх не адпраўлялі ў Ангельшчыну.

Бачачы такую пакору гэтых людзей, напалоханых пагрозай смерці, я сказаў сабе: «Вось калі прыйшоў да мяне час збавення! Гэтыя няшчасныя так напалоханы, што, вядома, выканаюць любое наша патрабаванне: варта нам загадаць, і яны дапамогуць нам завалодаць караблём».

І, адышоўшыся далей за дрэвы, каб яны не здолелі разгледзець, як несамавіта выглядае грозны начальнік выспы, я крыкнуў:

— Паклікаць да мяне капітана!

Адзін з нашых людзей урачыста падышоў да капітана і сказаў:

— Капітан, вас кліча начальнік!

А капітан не меней урачыста адказаў:

— Перадайце ягамосьці, што я зараз з'яўлюся.

Пачуўшы гэта, піраты зусім паніклі. Яны паверылі, што непадалёку ад іх знаходзіцца сам губернатар з атрадам у пяцьдзесят чалавек.

Калі капітан падышоў да мяне, я паведаміў яму, што хачу завалодаць караблём з дапамогай нашых палонных. Капітан быў у захапленні. Мы вырашылі заўтра ж прывесці гэты намер у выкананне.

— Але для таго, каб дзейнічаць пэўна, — сказаў я, — нам патрэбна адлучыць адных палонных ад другіх. Аткінса з двума такімі ж бандытамі мы пасадзім у падзямелле; няхай Пятніца і ваш памочнік адвядуць іх туды. Астатнім жа я знайду адпаведнае месца.

Так мы і зрабілі: трох адвялі ў пячору, якая і сапраўды нагадвала даволі-такі змрочнае скляпенне, астатніх жа я адправіў на сваё лясное лецішча, туды, дзе стаяў мой будан. Высокая агароджа рабіла яе таксама даволі надзейнай турмой, тым больш што вязні былі звязаныя і ведалі, што іх лёс залежыць ад іх паводзін.

На другі дзень я паслаў да гэтых матросаў капітана. Ён павінен быў пагутарыць з імі, даведацца, які сапраўдны ў іх настрой і пачуцці, а потым зрабіць мне падрабязную справаздачу пра сваю гутарку. Я хацеў ведаць, у якой ступені можна давяраць гэтым людзям і ці не будзе небяспечна ўзяць іх з сабой на карабель.

Капітан павёў справу разумна і рашуча. Ён нагадаў матросам, у якім крытычным становішчы яны апынуліся па ўласнай жа віне, і сказаў, што хоць начальнік выспы цяпер і памілаваў іх сваёй уладай, але, калі карабель прыйдзе ў Ангельшчыну, іх будуць судзіць як здраднікаў і, няма сумнення, павесяць.

— Але, — дадаў ён, — калі вы дапаможаце мне адабраць у піратаў мой карабель, тады начальнік выспы, прымаючы да ўвагі, што вы па сваёй волі паслужылі добрай справе, паспрабуе прасіць, каб вам даравалася ваша злачынства.

Няцяжка здагадацца, з якім захапленнем сустрэлі гэтыя людзі яго прапанову.

Яны ўпалі перад капітанам на калені і кляліся, што будуць біцца за яго да апошняй кроплі крыві, што, калі ён выпрасіць ім памілаванне, яны будуць усё сваё жыццё лічыць сябе яго даўжнікамі, пойдуць за ім, куды ён загадае, хоць на край свету, і будуць шанаваць яго, як роднага бацьку.

— Цудоўна, — сказаў капітан, — пра ўсё гэта я далажу начальніку выспы і, са свайго боку, буду прасіць яго, каб ён памілаваў вас.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x