• Пожаловаться

Даніэль Дэфо: Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза

Здесь есть возможность читать онлайн «Даніэль Дэфо: Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1994, ISBN: 5-7880-0764-Х, издательство: Юнацтва, категория: Путешествия и география / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Даніэль Дэфо Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза

Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Даніэль Дэфо: другие книги автора


Кто написал Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Раздзел другі

Першыя прыгоды на моры

Не паспеў наш карабель выйсці з вусця Хамбера, як з поўначы падзьмуў халодны вецер. Неба пакрылася хмарамі. Пачалася страшэнная гайданка.

Я дагэтуль ніколі яшчэ не быў у моры, і мне зрабілася кепска. У мяне закружылася галава, задрыжалі ногі, мяне пачало ванітаваць, і я ледзь не ўпаў. Кожны раз, як толькі на карабель навальвалася велізарная хваля, мне здавалася, што мы зараз жа апынімся на дне. Кожны раз, калі карабель валіўся з высачэзнай грывы, я ўпэўнены быў: яму ўжо ніколі не падняцца над хвалямі.

Тысячу разоў я прысягаў, што, калі застануся жывы, калі толькі яшчэ нага мая ступіць на цвёрдую зямлю, я зараз жа вярнуся дадому да бацькі і ніколі ўжо за ўсё жыццё не падымуся больш на палубу карабля.

Аднак гэтых разважлівых думак хапіла ў мяне толькі на той час, пакуль бушавала бура.

І вось вецер суняўся, хвалі знемаглі, і мне зрабілася куды лягчэй. Паступова я пачаў прывыкаць да мора. Праўда, я яшчэ не зусім пазбавіўся марской хваробы, але к канцу дня праяснела, вецер зусім сцішыўся, надышоў цудоўны вечар.

Усю ноч я праспаў як забіты. Назаўтра неба было такое ж яснае. Сцішанае мора, над якім не было нават слабога ветрыку, ззяла на сонцы ў такой дзівоснай красе, якой я яшчэ зроду не бачыў. Ад мае марской хваробы не засталося і знаку. Я адразу супакоіўся, і мне зрабілася весела. Са здзіўленнем углядаўся я ў мора, якое яшчэ ўчора здавалася такім жорсткім і пагрозлівым, а сёння было ласкавае і сцішанае.

Тут, як знарок, падыходзіць да мяне мой прыяцель, што спакусіў мяне ехаць разам з ім, ляпае па плечуку і кажа:

— Ну, як ты сябе адчуваеш, Боб? Я гатовы паспрачацца, што ўчора ты добра напалохаўся. Прызнавайся: ты ж напалохаўся ўчора, як падзьмуў вятрыска?

— Вятрыска? Добры вятрыска! Гэта ж быў шалёны шквал. Я нават уявіць сабе не мог такой жахлівай буры!

— Буры? Ах ты дзівак! Па-твойму, гэта бура? Ну, ды ты ж яшчэ новенькі на моры: не дзіўна, што напалохаўся… Аднак хадзем лепей ды загадаем падаць нам пуншу, вып'ем па шклянцы і забудзем пра буру. Зірні, які ясны дзень! Цудоўнае надвор'е, ці не так?

Каб скараціць гэту сумную частку майго апавядання, скажу толькі, што ўсё пайшло, як звычайна бывае ў маракоў: напіўшыся, я сп'янеў і ўтапіў у віне ўсе свае найлепшыя думкі пра неадкладны зварот дадому. Як толькі настаў штыль і я пакінуў баяцца, што хвалі мяне праглынуць, я тут жа забыў пра свой добры намер.

На шосты дзень мы ўбачылі ўдалечыні горад Ярмут. Вецер пасля буры дзьмуў насустрач, і таму мы вельмі паволі рухаліся наперад. У Ярмуце нам давялося кінуць якар. У чаканні спадарожнага ветру мы прастаялі сем ці восем дзён.

За гэты час сюды прыйшло многа караблёў з Ньюкасла. Мы, аднак, не прастаялі б столькі і зайшлі б у раку разам з прылівам, але вецер усё свяжэў, а дзён праз пяць падзьмуў з усяе сілы.

На нашым караблі якары і якарныя канаты былі моцныя, і нашы матросы былі ўпэўнены, што судну не пагражае ніякая небяспека. І таму па звычаю ўсіх матросаў увесь свой вольны час яны аддавалі вясёлым пацехам і забаўкам.

Але на дзевяты дзень пад раніцу вецер пасвяжэў і хутка разыграўся страшэнны шторм. Нават выпрабаваныя маракі былі напалоханы. Я некалькі разоў чуў, як наш капітан, праходзячы паўз мяне то ў сваю каюту, то з каюты, паўтараў напаўголасу: «Мы загінулі! Мы загінулі! Канец!»

І ўсё роўна ён не губляўся і пільна сачыў за работай матросаў і прымаў усе захады, каб выратаваць свой карабель.

Да гэтага часу я не баяўся, я быў упэўнены, што і гэта бура мінуецца гэтак жа шчасліва, як і першая. Але калі сам капітан сказаў, што ўсім нам прыйшоў канец, я страшэнна спалохаўся і выбег з каюты на палубу. Ніколі ў жыцці не даводзілася бачыць мне такога жахлівага відовішча. На моры, быццам высачэзныя горы, хадзілі велізарныя хвалі, і кожныя тры-чатыры хвіліны на нас абвальвалася такая гара.

Спачатку я нібы здранцвеў ад страху і не мог нават глядзець навокал. Калі ж нарэшце адважыўся зірнуць назад, я зразумеў, якое бедства нас спасцігла.

На двух цяжка гружаных суднах, якія стаялі непадалёку ад нас на якары, матросы валілі мачты, каб караблі хоць крыху вызваліліся ад цяжару.

Нехта крыкнуў у роспачы, што карабель, які стаяў наперадзе за паўмілі ад нас, у гэты самы момант знік пад вадой.

Яшчэ два судны бура сарвала з якара і панесла ў адкрытае мора.

Што чакала іх там? Усе іх мачты былі скрышаны ўраганам.

Невялікія судны трымаліся лепш, аднак некаторыя з іх таксама пацярпелі: два ці тры з іх пранесла паўз нашы барты проста ў адкрытае мора.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.