Даніэль Дэфо - Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза

Здесь есть возможность читать онлайн «Даніэль Дэфо - Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Путешествия и география, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Раптам я пачуў крык Ксуры:

— Пан! Пан! Карабель і ветразь!

Наіўны хлапчук быў так напалоханы, што ледзь не страціў розум: уявіў сабе, нібыта гэта адзін з караблёў яго гаспадара, пасланых за намі ў пагоню. Але я ведаў, наколькі далёка былі мы цяпер ад маўраў, і быў упэўнены, што баяцца іх ужо няма чаго.

Я выскачыў з каюты і адразу ж убачыў карабель. Мне нават удалося разгледзець, што карабель гэты партугальскі. «Напэўна, ён накіроўваецца да берагоў Гвінеі», — падумаў я. Але, уважліва ўгледзеўшыся, я ўпэўніўся, што карабель ідзе ў другім кірунку і не мае намеру паварочваць да берага. Тады я ўзняў усе ветразі і памчаўся ў адкрытае мора. Я вырашыў, чаго б гэта ні каштавала, дагнаць карабель і пачаць з ім перагаворы.

Хутка, аднак, я зразумеў, што, нават ідучы поўным ходам, я не здолею падысці настолькі блізка, каб на караблі маглі заўважыць мае сігналы. Але якраз у той час, калі мяне пачала ўжо апаноўваць роспач, нас заўважылі з палубы — напэўна, у падзорную трубу. Як я потым даведаўся, на караблі вырашылі, што гэта шлюпка з якога-небудзь затанулага эўрапейскага судна. Карабель лёг у дрэйф, каб даць мне магчымасць наблізіцца, і я прычаліў да яго гадзіны праз тры.

Мяне спыталі, хто я такі, спачатку па-партугальску, потым па-гішпанску, затым па-французску, але ні аднае з гэтых моў я не ведаў.

Нарэшце адзін матрос, шатландзец, загаварыў са мною па-ангельску, і я сказаў яму, што я ангелец і што я ўцёк з палону. Тады мяне і майго спадарожніка вельмі прыязна запрасілі на карабель. Хутка мы апынуліся на палубе разам з нашай шлюпкай.

Немагчыма выказаць, які шчаслівы я быў, калі адчуў сябе на волі. Я быў выратаваны і ад рабства і ад смерці, якая мне пагражала! Шчасце маё было бязмежнае. Ад радасці, каб аддзячыць, я прапанаваў капітану, майму выратавальніку, усю маёмасць, якая ў мяне была. Але капітан адмовіўся.

— Мне нічога не трэба, — сказаў ён. — Усе вашы рэчы будуць захаваныя, і вы атрымаеце іх, як толькі мы прыбудзем у Бразілію. Я выратаваў вам жыццё, бо добра разумею, што са мной таксама магло б здарыцца такое ж няшчасце. І як бы мне было радасна, каб такую ж паслугу зрабілі для мяне вы! Не забывайце таксама, што мы едзем у Бразілію, а Бразілія далёка ад Ангельшчыны, і там вы можаце памерці з голаду без гэтых рэчаў. Не таму ж я ратаваў вас, каб потым кінуць на згубу! Не-не, сеньёр, я давязу вас да Бразіліі бясплатна, а рэчы дадуць вам магчымасць забяспечыць сябе харчаваннем і аплаціць праезд на радзіму.

Раздзел пяты

Рабінзон селіцца ў Бразіліі. — Ён зноў выпраўляецца ў мора. — Карабель яго церпіць крушэнне

Капітан быў высакародны і шчодры не толькі на словах, але і на справе. Ён добрасумленна выканаў усе свае абяцанні. Ён загадаў, каб ніводзін з матросаў не адважыўся нават зачапіць маю маёмасць, потым склаў падрабязны спіс усіх рэчаў, якія мне належалі, загадаў змясціць іх разам з яго рэчамі, а спіс уручыць мне, каб, як толькі мы прыплывём у Бразілію, я здолеў атрымаць усё поўнасцю.

Яму захацелася купіць маю шлюпку. Шлюпка сапраўды была добрая. Капітан сказаў, што купіць яе для свайго карабля, і спытаў, колькі я хачу за яе.

— Вы, — адказаў я, — зрабілі мне столькі дабра, што я ні ў якім разе не адважуся ацэньваць шлюпку. Колькі дасце, столькі і вазьму.

Тады ён сказаў, што выдасць мне пісьмовае абавязацельства заплаціць за маю шлюпку восемдзесят чырвонцаў адразу ж, як мы прыдзем у Бразілію. Аднак, калі там у мяне знойдзецца іншы пакупнік, які прапануе мне больш, капітан заплаціць мне столькі ж.

Наша плаванне да Бразіліі скончылася шчасліва. У дарозе мы памагалі матросам, і яны пасябравалі з намі. Пасля дваццаці двух дзён плавання мы зайшлі ў бухту Ўсіх Святых. Тут я канчаткова адчуў, што няшчасці мае засталіся ззаду, што я ўжо вольны чалавек, а не раб і што жыццё маё пачынаецца нанава.

Я ніколі не забуду, як высакародна паставіўся да мяне капітан партугальскага карабля.

Ён не ўзяў з мяне ні капейкі грошай за праезд; ён вярнуў мне цэлымі ўсе мае рэчы, нават тры гліняныя збаны; ён даў мне сорак залатых за шкуру льва і дваццаць — за леапардавую. І наогул ён купіў усё, што мне было непатрэбна і што мне выгадна было прадаць, у тым ліку скрыню з вінамі, дзве стрэльбы і воск, які застаўся (частка яго пайшла ў нас на свечкі). Адным словам, калі я прадаў яму большую частку сваёй маёмасці і сышоў на бераг Бразіліі, у кішэні ў мяне было дзвесце дваццаць залатых.

Мне не хацелася разлучацца з маім спадарожнікам Ксуры: ён быў такі верны і надзейны таварыш, ён памог мне здабыць волю. Але ў мяне не было для яго справы, да таго ж я не быў упэўнены, што здолею яго пракарміць. Таму я вельмі ўзрадаваўся, калі капітан сказаў мне, што яму падабаецца гэты хлопчык, што ён з ахвотай возьме яго да сябе на карабель і зробіць мараком.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза»

Обсуждение, отзывы о книге «Жыццё і дзіўныя прыгоды марахода Рабінзона Круза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x