Мавр Янка - Палескія рабінзоны

Здесь есть возможность читать онлайн «Мавр Янка - Палескія рабінзоны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Путешествия и география, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палескія рабінзоны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палескія рабінзоны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Палескія рабінзоны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палескія рабінзоны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А тыя шукалі хлопцаў. Толькі на гэты раз ужо не гукалі, не стралялі…

Палоннік сядзеў з жардзінай, апусціўшы галаву, і, здавалася, думаў невясёлую думку.

Хлопцы напружана сачылі за ім і стараліся здагадацца, што ён думае рабіць, каб зараз жа дапамагчы.

Калі вартаўнік адышоўся ў другі бок, палоннік крыху павярнуў галаву назад. Хлопцы нават не бачылі яго твару, але сцямілі, што гэта знак да іх. Значыцца, зараз нешта будзе.

Вось вартаўнік набліжаецца зноў да палонніка. Правая рука з рэвальверам акурат з гэтага боку. Момант — і палоннік ухапіўся за руку з рэвальверам.

Бандыт быў так здзіўлены, што некалькі секунд не зварухнуўся, нібы не даваў веры сваім вачам.

А ў гэты момант абодва хлопцы былі ўжо каля яго. Мірон у першую чаргу абхапіў рукою рот бандыта акурат у той момант, калі той збіраўся крыкнуць.

— Малайчына! — пахваліў палоннік.

Пасля таго ўжо нядоўга было звязаць бандыта такім жа спосабам, як раней быў звязаны палоннік. Зразумела, рот быў запхнуты і завязаны.

— Дзякуй, сябры! — паціснуў хлопцам рукі новы таварыш. — А цяпер трэба адцягнуць яго далей, а самім размясціцца гэтаксама, як і раней.

Адцягнулі бандыта за сотню крокаў. Замацавалі так, каб ён ні ў якім разе не мог развязацца, і пакінулі.

Вызвалены таварыш зноў прыладзіў сабе жардзіну, хлопцы зноў схаваліся ў кустах — і ўсё было ў парадку.

Цяпер ужо хлопцы чакалі наступнай сустрэчы без страху. Якая ўжо тут магла быць небяспека?

Але чакаць давялося доўга. Відаць, бандыты шнырылі па ўсім тым востраве.

Нарэшце з-за бабровага ручая пачуліся галасы, потым з'явіліся абодва бандыты.

— Незразумелая рэч! — пачулі хлопцы. — Няўжо гэта яны? Адкуль жа яны маглі ведаць, што ім трэба сцерагчыся?

Падышоўшы да стаянкі, яны агледзеліся, пакруціліся і спыталі ў палонніка:

— А дзе наш таварыш?

— Не ведаю, — буркнуў той.

Яны падазрона зірнулі на яго і падышлі бліжэй.

«Зараз!» — мільганула ў галовах у хлопцаў.

— А ў які бок ён пайшоў? — зноў пачулася пытанне.

— У той, — неахвотна кіўнуў галавой палоннік і паказаў наперад.

Бандыты глянулі ў той бок.

Зараз жа грымнуў стрэл, і чорны дзядзька храснуўся на зямлю, ухапіўшыся рукамі за жывот. Стрэльба яго пакацілася па зямлі. Другі бандыт азірнуўся, і ў яго не толькі вочы, але і рот раскрыўся на ўсю шырыню ад здзіўлення і жаху. Перад ім ужо стаяў палоннік з нацэленым рэвальверам у руках, а з-за яго спіны выбягалі яшчэ двое хлопцаў, таксама з рэвальверамі.

— Рукі ўгору! — грозна загадаў Мірон.

— Рукі ўгору, калі хочаш жыць! — звонкім голасам крыкнуў Віктар.

Трэцяму бандыту нічога не заставалася, як здацца.

На зямлі хрыпеў і курчыўся ў перадсмяротных сутаргах ранены бандыт.

XXIII

План новых ваенных аперацый. — Расказ таварыша Саўчука. — Яшчэ бандыты. — Канец ваенных дзеянняў. — Адказнае даручэнне.

Хлопцы блізка падступілі да бандыта і бадай усутыч наставілі на яго свае рэвальверы. Убачыўшы гэта, іх новы таварыш сказаў:

— Даю вам параду: ніколі не падсоўвайце рэвальвера так блізка, каб яго можна было схапіць рукою. Ад гэтага могуць быць усялякія непрыемнасці.

Віктар і Мірон глянулі адзін на аднаго, нібы засаромеўшыся, і адступілі на пару крокаў назад.

Таварыш, трымаючы і свой рэвальвер напагатове, адышоў убок і падняў вяроўку, якой ён быў звязаны. Бандыты не пашкадавалі на яго вяроўкі: паловы яе хапіла, каб звязаць рукі палоннаму бандыту.

— Цяпер нам трэба… — звярнуўся таварыш да хлопцаў, але скончыць не паспеў.

— Хлеб! — закрычалі тыя і кінуліся да бандыцкай торбы з прадуктамі. Вынялі хлеб, сала, соль ды яшчэ кураціну і накінуліся на ўсё гэта, як звяры. Новы таварыш і сам хацеў есці, але ў такі момант нельга было гэтым займацца.

— Таварышы! — сказаў ён з дакорам. — Што вы робіце? Пачакайце крыху. Мы яшчэ не скончылі.

— Мы месяц не бачылі чалавечай яды! — азваўся Мірон з поўным ротам.

Таварыш здзіўлена паглядзеў на іх.

— Мы яшчэ ў час паводкі ехалі сюды па возеры, — дадаў Віктар. — Лодка перакулілася, і мы апынуліся тут. Гэтак і жылі цэлы месяц. А вы як трапілі да іх? Вы ведаеце, як выйсці? Пойдзем зараз.

— Пачакайце, пачакайце! — перапыніў таварыш. — Аб гэтым пасля. А цяпер у нас ёсць справа важнейшая: трэба падрыхтавацца да сустрэчы новых гасцей.

— Такіх самых?

— Акурат такіх самых, — усміхнуўся таварыш. — Але спачатку трэба размясціць гэтых.

Другога бандыта адвялі туды, дзе быў першы. Старанна звязалі яго з дапамогай жардзіны, а таксама заткнулі і завязалі рот, каб палонны не мог крыкнуць. Праверылі і падправілі путы першага. Затым пайшлі да раненага. Той ужо быў мёртвы. Яго адцягнулі ў зараснік, дзе толькі што хаваліся хлопцы. Падклалі галля ў агонь, раскладзены бандытамі ля забітага зубра, а самі схаваліся ў бліжэйшых да вогнішча кустах.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палескія рабінзоны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палескія рабінзоны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палескія рабінзоны»

Обсуждение, отзывы о книге «Палескія рабінзоны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x