Мавр Янка - Палескія рабінзоны

Здесь есть возможность читать онлайн «Мавр Янка - Палескія рабінзоны» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Путешествия и география, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палескія рабінзоны: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палескія рабінзоны»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Палескія рабінзоны — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палескія рабінзоны», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Толькі трэба спачатку падмацавацца, — сказаў Віктар і павярнуўся да ўчарашняга мяса.

Шась сюды, шась туды — няма мяса!

— Што ж гэта такое? — развёў рукамі Віктар. — Можа, ты з'еў?

— Ну-ну! — абурыўся Мірон і таксама пачаў шукаць.

За некалькі крокаў знайшлі невялікі абгрызены кавалак.

— Значыцца, нейкі звер сцягнуў. Ах, каб яго разарвала! — вылаяўся Віктар. — Відаць, тут шмат звяр'я шнырыць, а мы пра гэта і не падумалі. Яшчэ на нас хто-небудзь нападзе.

— Такіх драпежнікаў у нас няма, каб самі нападалі на людзей. Хіба ваўкі ўзімку, ды і то зграяй. А што нашу апошнюю спажыву ўкралі — справа зусім дрэнная, — сумна прамовіў Мірон.

Становішча адразу павярнулася да іх другім бокам.

Не толькі шкада было гэтага мяса, але паўстала пытанне: як быць далей? Не кожны раз будзеш лавіць рукамі зайцоў, а што яшчэ можна зрабіць без зброі?

Віктар зусім апусціў рукі. Наколькі хутка і моцна выбухала ў ім энергія, настолькі хутка яна і знікала.

— Гэтак зусім прыйдзецца тут загінуць, — пахмура прамовіў ён. — Пойдзем лепш зноў шукаць броду. Калі яшчэ вада спадзе — невядома.

— Не, браток, гэтак нельга, — разважліва сказаў Мірон. — З роспачы кідацца ва ўсе бакі — апошняя справа. Трэба што-небудзь прыдумаць, каб спажывы дастаць, а тады ўжо шукаць броду.

— Што тут зробіш з голымі рукамі? — безнадзейна махнуў Віктар.

— Пойдзем пакуль на паляванне, а там пабачым. Відаць, і будаўніцтва прыйдзецца адкласці.

— Бадай, прыйдзецца і за пугача ўзяцца, — уздыхнуў Віктар. — Усё ж такі смажаны пугач павінен быць не горшым за сырога зайца.

Мірон узяў і па-гаспадарску агледзеў пугача. Пукатыя вочы, крывая дзюба нават цяпер пужаюць. Панюхаў яго Мірон і скрывіўся.

— Можа, яшчэ і нічога, але неяк верне ад яго. Пагледзімо, што будзе далей, — сказаў Мірон і палажыў пугача пад дрэвам.

Падклалі ў вогнішча таўсцейшых дроў і пайшлі «на паляванне». Накіраваліся ў сярэдзіну лесу, дзе яны яшчэ дагэтуль не былі. Па іх меркаваннях, яны тады прайшлі навакол кіламетраў дваццаць, значыцца, можна было лічыць, што невядомая ім мясцовасць мае кіламетраў шэсць упоперак. Прастора немалая.

— Ліха яго ведае, што там хаваецца, — казаў Віктар. — Можа, нават і небяспечнае што-небудзь для нас, бяззбройных. Разводдзе зрабіла гэты лес востравам, на якім павінны ратавацца ўсе жывёлы, што жывуць у гэтых месцах.

І сапраўды, праз некаторы час спудзілі зайца, потым другога. Яны шмыганулі пад самым носам, але нашы «паляўнічыя» нічога не маглі ім зрабіць.

— Якая прыкрасць! — гарачыўся Віктар. — Гэтак яны хутка пачнуць здзекавацца з нас. Хоць бы лук які зрабіць.

— Мусіць, яно так і прыйдзецца, — адказаў Мірон, — а пакуль што хоць бы якую спажыву знайсці, каб можна было ўзяцца за будаўніцтва. Зірні, вунь каля таго дупла круціцца вавёрка. Кажуць, што часам у іх можна пажывіцца.

— Пэўна, можна! — павесялеў Віктар і мігам пачаў караскацца на дрэва.

Вавёрка спалохана крыкнула, пераскочыла на верхавіну і пачала там трывожна мітусіцца.

Дупло было не надта высока, каля яго ад ствала адыходзіла вялікая сухая галіна. Віктар хутка ўзлез, ёмка прыладзіўся на галіне і запусціў у дупло руку. Мірон выцягнуў сваю доўгую шыю і затаіў дыханне.

— Ну, што? — нецярпліва запытаўся ён.

— Нічога нельга дастаць, рукі не хапае, — азваўся Віктар.

— Давай тады я палезу: мае рукі даўжэйшыя.

— Нічога не будзе. Ніякіх адзнак, можа, і зусім нічога няма, — адказаў Віктар і збянтэжана ўсеўся на галіне.

Памаўчалі крыху.

— Вось што! — крыкнуў раптам Віктар. — Гэты бок дрэва тонкі і спарахнелы. Падай мне які-небудзь кол, я ім здолею развярнуць дзірку так, што нават і сам улезу.

Мірон зламаў тонкае дрэўца і падаў Віктару. Засунуў Віктар палку, націснуў — і зараз жа пасыпаліся трэскі і труха. Праз некалькі хвілін замест дзіры была доўгая шчыліна, і нарэшце Віктар мог дастаць гняздо.

— Ёсць нешта! — крыкнуў ён.

— Што? Што? — захваляваўся Мірон.

Віктар яшчэ папоркаўся, а потым як гаркне на ўсё горла:

— Арэхі! Шмат арэхаў!

Напхаў поўныя кішэні, потым пачаў сыпаць за пазуху, а там усё яшчэ было.

— Сып на зямлю, я ўсё падбяру! — крычаў Мірон.

Пасыпаліся арэхі, буйныя, поўныя, усе як на падбор. Нарэшце запасы скончыліся, і Віктар нават выцягнуў і пусціў па ветру гняздо.

— Навошта ты гняздо разбурыў? — закрычаў Мірон. — Хай бы ў падзяку хоць гнязда не чапаў!

— Усё роўна яна больш не будзе тут жыць, — сказаў Віктар і злез з дрэва.

Калі сабралі ўсе арэхі, то іх набралася кілаграмы са тры.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палескія рабінзоны»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палескія рабінзоны» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палескія рабінзоны»

Обсуждение, отзывы о книге «Палескія рабінзоны» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x