Мікалай Чаргінец - Вам — заданне

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікалай Чаргінец - Вам — заданне» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 2016, Жанр: Прочие приключения, det_su, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вам — заданне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вам — заданне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вам — заданне — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вам — заданне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аляксей устаў, узяў вінтоўку ў левую руку і пайшоў да сваіх. А насустрач, прыгінаючыся, ужо бег лейтэнант Астрога:

— Што, Купрэйчык, паранены?

— Здаецца, трошкі ёсць, — вінавата ўсміхнуўся Аляксей. Ён сапраўды адчуў сябе вінаватым, што яшчэ не патрапіў на фронт, а паранены.

Пасля знішчэння групы дэсантнікаў камандзір вырашыў адправіць Аляксея ў горад. Але тым часам іх група сустрэлася з пяхотным палком. Камандзір палка, падпалкоўнік, занепакоены з’яўленнем варожага дэсанта, узяў іх групу пад сваё камандаванне, а параненага загадаў змясціць у санчасць.

Падзеі на фронце развіваліся хутка. Полк па радыё атрымаў каманду разгарнуць свае пазіцыі кіламетрах у трыццаці на ўсход ад таго месца, дзе знаходзіўся. Спецгрупу, у якую ўваходзіў Купрэйчык, камандзір палка адпусціў, а Аляксей застаўся ў санчасці. Вырашылі, што ён застанецца ў размяшчэнні палка да выздараўлення, а затым прыбудзе да месца службы сам.

Але здарылася так, што Купрэйчык застаўся ў палку. І немалую ролю ў гэтым адыграў маёр Міронаў — начальнік разведкі. Ён даведаўся, што Аляксей аператыўны работнік, раней служыў у пагранвойсках і пераканаў камандзіра пакінуць яго ў сваім распараджэнні. І калі рана ў Купрэйчыка загаілася, ён атрымаў узамен міліцэйскай формы агульнавайсковую, з лейтэнанцкімі квадратамі на пятліцах.

Неўзабаве полк, пасля кароткай сутычкі з ворагам, ізноў зняўся са сваіх пазіцый і пачаў адыходзіць на ўсход.

Купрэйчык стаяў побач з маёрам Міронавым. Яны абодва назіралі за рухам калон чырвонаармейцаў. Міронаў змрочна паглядаў на бясхмарнае блакітнае неба і ўжо які раз бурчэў:

— Адарвёмся ад лесу, і наляцяць, гады, далібог, наляцяць! Дакладваў падпалкоўніку, прасіў, як бацьку роднага, каб адыходзілі ўначы, дык жа, спасылаецца на загад.

Купрэйчык, крыху збляднелы і змарнелы за час хваробы, спытаў:

— Няўжо немцы паспелі за гэткі кароткі тэрмін падцягнуць такія сілы, што нам уцякаць трэба?

Маёр нічога не адказаў. Ён убачыў, як з лесу выехала чорная «эмка» камандзіра палка, і ціха сказаў:

— Пойдзем камандзіра сустрэнем, — і першым рушыў да пыльнай прасёлкавай дарогі, па якой усё ішлі і ішлі чырвонаармейцы.

Купрэйчык пайшоў побач з Міронавым. Яны былі падобныя адзін на аднаго. Абодва высокага росту, чарнавалосыя і каравокія.

Гэта, відавочна, заўважыў і камандзір палка, таму што, выйшаўшы з машыны, пажартаваў, звяртаючыся да маёра:

— Вы, Мікалай Кузьміч, напэўна, спецыяльна пакінулі лейтэнанта ў палку. Прыгледзішся да вас абодвух: ні даць ні ўзяць, родныя браты, нават хада аднолькавая?! — І спытаў у Купрэйчыка: — Як сябе адчуваеце?

— Дзякуй, таварыш падпалкоўнік, нармальна.

— Ну што ж, раз нармальна, значыць да бою гатовы.

— Так точна, гатовы.

— Чаго-чаго, а баёў на нас з табой хопіць.

— Пакуль амаль іх не было, таварыш падпалкоўнік. Калі шчыра сказаць, то не разумею, чаму мы адыходзіць павінны… — Гэтыя словы прагучалі ў Купрэйчыка неяк рэзка і сярдзіта.

Падпалкоўнік хмурна, аднымі куточкамі вуснаў усміхнуўся, паглядзеў чамусьці ўгару, на неба, затым зірнуў туды, дзе нядаўна стаялі каля грузавіка Міронаў і Купрэйчык, і толькі пасля гэтага неяк глуха і незадаволена адказаў:

— А ты гэтае пытанне задай камандуючаму ці ў Маскву патэлефануй у Наркамат абароны, а ў мяне, брат, не пытай, таму што не ведаю.

І не жадаючы больш на гэту тэму гаварыць, камандзір палка звярнуўся да Міронава:

— Разведка пайшла наперад па маршруце?

— Так точна, як было загадана.

— Сачыце, каб далёка не адрываліся, у любы момант маршрут можа быць зменены.

— Мяне паветра хвалюе.

— Мяне таксама, — перапыніў маёра камандзір, — наклікаеце!

Ён павярнуўся да начальніка штаба, які стаяў каля задніх дзверцаў машыны:

— Акім Іванавіч, прасачы, каб зенітчыкі і слухачы не драмалі, у любы момант могуць наляцець.

Міронаў спытаў:

— Дазволіце пачынаць рух і нам?

— Рух, маёр, пачынайце калі жадаеце, але мне інфармацыю пра становішча забяспечце.

Міронаў і Купрэйчык, адказыраўшы, рушылі да сваёй крытай брызентам паўтаратонкі. Толькі яны наблізіліся да ўзлеску, як пачуліся крыкі: «Паветра! Паветра!»

У бясхмарным небе з-за лесу з’явіліся фашысцкія самалёты. Аглушальна і рэзка грукнулі зеніткі, якія, як аказалася, былі недалёка.

Валодзя Славін

У горадзе становішча з кожным днём ускладнялася. Акупанты адчувалі, што супраціўленне становіцца ўсё больш арганізаваным і ўпартым. Імкнучыся задушыць яго, фашысты ішлі на ўсё: амаль штодня арганізоўвалі аблавы, за з’яўленне ў начны час без спецыяльных пропускаў людзі расстрэльваліся на месцы. Вобыскі праводзіліся ўжо не ў асобных дамах, а ў цэлых кварталах, шукалі падпольшчыкаў, камуністаў, камсамольцаў, нават тых, хто па дадзеных гестапа да вайны быў перадавіком працы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вам — заданне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вам — заданне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Николай Чергинец - Вам — задание
Николай Чергинец
libcat.ru: книга без обложки
Николай Чергинец
Мікалай Міклуха-Маклай - Адзін сярод дзікуноў
Мікалай Міклуха-Маклай
Данута Бічэль-Загнетава - Загасцінец
Данута Бічэль-Загнетава
libcat.ru: книга без обложки
Мікалай Матукоўскі
Мікалай Улашчык - Лісты
Мікалай Улашчык
libcat.ru: книга без обложки
Игорь Росоховатский
Мікалай Паграноўскі - Інтэрпрэтацыі
Мікалай Паграноўскі
Отзывы о книге «Вам — заданне»

Обсуждение, отзывы о книге «Вам — заданне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x