• Пожаловаться

Эрнест Ялугин: Сіндбад вяртаецца

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрнест Ялугин: Сіндбад вяртаецца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 1988, ISBN: 5-7880-0089-0, издательство: Юнацтва, категория: Прочие приключения / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Эрнест Ялугин Сіндбад вяртаецца

Сіндбад вяртаецца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сіндбад вяртаецца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

…Адным авіярэйсам ляцяць у далёкі Алжыр двое беларусаў — у службовую камандзіроўку інжынер Добыш і ў турысцкую паездку малады журналіст Радзім Савілін. Праз яго ўспрыняцце і раскрываецца адысея маладога спецыяліста Юрыя Добыша, які ўпершыню трапіў у Алжыр у той час, калі толькі-толькі адгрымела вайна алжырскага народа супраць французскіх каланізатараў. ЗМЕСТ: ЗАМЕСТ УСТУПУ… Частка першая Частка другая ЗАМЕСТ ЭПІЛОГА… Рэцэнзент: Мастак:

Эрнест Ялугин: другие книги автора


Кто написал Сіндбад вяртаецца? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Сіндбад вяртаецца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сіндбад вяртаецца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вільнаў збялеў. Спачатку, калі толькі пазнаў на тым беразе земляка, ён спалохаўся. Сумеснае з ім падарожжа на кантрабандысцкай яхце, на «каўчэгу», нечым забаўляла. «Бачыш, братка, як можа лёс круціць чалавека. Цяпер паспрабуй апраўдацца, што не сам захацеў стаць эмігрантам». — Так сказаў бы гэтаму маладому ёлупу, які не паспытаў, што такое сапраўднае ліха. Але ўдзельнічаць у захопе… Тым больш цяпер, калі яны не пашкадавалі нават старога…

— У мяне не атрымаецца, — прамармытаў Вільнаў.— Ён адразу ўсё зразумее.

— Заві! — узняў Гедыфі аўтамат. — На дапамогу заві!

«Якія бязлітасныя вочы! — Вільнаў ажно перасмыкнуўся. — А зямля наўкола… Божухна, якая яна чужая і раўнадушная!»

— Сюды! — нема паклікаў Вільнаў, не пазнаючы ўласнага голасу. — Гэй, зямляча! Сюды!

Пачуўшы гэты немы крык, Добыш ад нечаканасці адкінуўся на спіну.

— Гэта вы, Вільнаў? — здзіўлена адгукнуўся ён. — Што там здарылася, што з Аіт-Хаммушам? Вы…

Ён раптам асекся, бо Гедыфі, які сачыў за ім з-за скалы, зварухнуўся, і плывец гэта ўбачыў.

— Ты куды гэта, зямляк? — устрывожыўся Вільнаў.

Гедыфі зразумеў, што заманіць плыўца на востраў не ўдалося. Рэзка ўстаў.

— Плыві сюды! — загадаў, настаўляючы аўтамат. — Страляю пасля трэцяга папярэджання. Ра-аз…

Плывец, да пояса выскокваючы з вады і што ёсць сілы боўтаючы нагамі, ірвануў да мацерыка кролем. Гедыфі націснуў курок. Кароткая чарга шаляснула па хвалях ціха, нават чаек не спалохала. Добыш набраў як мага паветра ў лёгкія, нырнуў.

Гедыфі, насцярожана сочачы за месцам, дзе знік у вадзе савет, наблізіўся да самага берага і стаў на ўзвышшы. Каб не хвалі, адсюль можна было б назіраць за плыўцом і пад вадой. Гедыфі вылаяўся.

Вынырнуўшы і яшчэ не аддыхаўшыся, Добыш заўважыў: нібы хто кінуў побач жменю дробных каменьчыкаў. Стрэлаў ён не пачуў.

Хвалі перашкаджалі Гедыфі цэліцца, і ён чакаў, пакуль галава плыўца ўскінецца на самы грэбень. Але Добыш нырнуў зноў і пад вадою павярнуў управа, імгненна ўспомніўшы, што ў тым баку скала, магчыма, яна будзе перашкаджаць стралку. Ён плыў пад вадою, колькі хапала змогі, пакуль не стала зелянець у вачах ад удушша. Толькі вытыркнуўся з вады, як кулі выбілі фантанчыкі зусім побач — гульк, гульк, гульк!

Зноў з галавой у ваду — і ўбок. Рука нечакана натыркнулася на жорсткае дно, калені шоргнулі па вострых ракавінах. Добыш ускочыў. Да каменя заставалася крокі чатыры. Гедыфі, які чакаў гэтага моманту, націснуў на спускавы кручок.

— Не вытыркайся, Акліль! — крыкнуў Добыш і тут жа зваліўся — збіла з ног хваля.

Гэта ўратавала яму жыццё. Кулі ўрэзаліся ў жвір крыху вышэй узроўню прыбою, а адна гучна чырканула па камені і са звонам паляцела ў хмызняк. Добыш рыўком кінуўся за камень і ў гэты момант пачуў, як у скроню секанула нешта пякучае. Каля левага вока нібы лопнула, асляпляльна пыхнуўшы аранжавым святлом, электрычная лямпачка.

— Цябе забілі? — пачуў ён крык Акліля над самым вухам.

Па левай скроні лілося нешта гарачае. Добыш правёў далонню па тым месцы і расплюшчыў вочы. Левае рэзала, свет стаў ярка-чырвоным.

— Я жывы, — сказаў Добыш, са здзіўленнем разглядаючы запэцканую крывёю далонь. Ён з прагнасцю дыхаў, нібы спяшаўся надыхацца за тыя хвіліны, што быў пад вадой. — Не вытыркайся, браток, прашу цябе.

Добыш ліхаманкава азіраў пляж. Ён здаваўся неабсяжным. Можа, таму, што глядзеў на яго, прыціснуўшы галаву да пяску і адным вокам? Другое так рэзала, што хацелася як мага хутчэй пацерці пальцамі, як у дзяцінстве, калі ў вока трапляла што-небудзь. Да хмызняку на ўскрайку пляжа, дзе авечымі статкамі ляжалі каменныя россыпы, метраў трыста. Падстрэляць, пакуль дабяжыш. Але што рабіць?

— А Хуары на востраве? — спытаў Акліль.

— Не бачыў,— азваўся Добыш.

«Недзе бадзяюцца са сваёй мінай, — падумаў ён з новай трывогай. — А землячок клікаў на востраў… Во поскудзь. І на скале ляжыць Аіт-Хаммуш. Нажом яго, відаць, бо стрэлу не чуваць было. Трэба тэрмінова паведаміць у паліцыю. А як выбрацца да ночы? А тыя, з вострава, абавязкова дабяруцца і сюды. У іх жа лодка! Ну і ўскочыў я, у самае асінае гняздо. Добра яшчэ — не падстрэлілі Акліля».

— Не вытыркайся! — сказаў ён хлопчыку. — Рабі толькі тое, што я скажу, добра?

Акліль правёў Добышу далонню па твары, нібы малодшаму брату. Ён лёг на спіну, каб убачыць кулю, калі яна будзе блізка ляцець. Колькі разоў чуў посвіст, але самую так ніколі і не заўважыў.

…Аіт-Хаммуш зноў пачуў шапаценне хваляў, але вачэй не расплюшчыў. Наадварот, зажмурыўся мацней, так лягчэй было цярпець боль, які пранізваў яму пазваночнік. Старому здавалася, што ён плыў па вогненных водах, апускаючыся ўсё глыбей і глыбей, туды, дзе ногі чуюць холад. Але душа перасцерагала — з той халоднай краіны Захаду, аб якой марабутам было вядома са старажытных паданняў,— з царства мёртвых няма дарогі назад. Нешта ўтрымлівала старога ў гэтым свеце пякучага болю. І галоўным было тое, што ён не знаходзіў адказу — навошта жыў на гэтым свеце, навошта зараз ляжыць, прыкуты вогненным цвіком да скалы?

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сіндбад вяртаецца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сіндбад вяртаецца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Юрий Татаринов: Чарадзейныя яблыкі
Чарадзейныя яблыкі
Юрий Татаринов
Павел Мисько: Грот афаліны
Грот афаліны
Павел Мисько
Уладзімір Караткевіч: Вячэрнія ветразі
Вячэрнія ветразі
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевіч
Отзывы о книге «Сіндбад вяртаецца»

Обсуждение, отзывы о книге «Сіндбад вяртаецца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.