• Пожаловаться

Эрнест Ялугин: Сіндбад вяртаецца

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрнест Ялугин: Сіндбад вяртаецца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 1988, ISBN: 5-7880-0089-0, издательство: Юнацтва, категория: Прочие приключения / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Эрнест Ялугин Сіндбад вяртаецца

Сіндбад вяртаецца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сіндбад вяртаецца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

…Адным авіярэйсам ляцяць у далёкі Алжыр двое беларусаў — у службовую камандзіроўку інжынер Добыш і ў турысцкую паездку малады журналіст Радзім Савілін. Праз яго ўспрыняцце і раскрываецца адысея маладога спецыяліста Юрыя Добыша, які ўпершыню трапіў у Алжыр у той час, калі толькі-толькі адгрымела вайна алжырскага народа супраць французскіх каланізатараў. ЗМЕСТ: ЗАМЕСТ УСТУПУ… Частка першая Частка другая ЗАМЕСТ ЭПІЛОГА… Рэцэнзент: Мастак:

Эрнест Ялугин: другие книги автора


Кто написал Сіндбад вяртаецца? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Сіндбад вяртаецца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сіндбад вяртаецца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прыціснулі чорнага скарпіёна! Ніяк нам не размінуцца, ну і лёс! Выходзіць, не аднаго мяне аблажылі, калі і ён вырашыў выслізнуць з Алжыра… Хлапчукоў, відаць, загадае ўтапіць. Такога нельга дапусціць. Не хапала, каб яшчэ і гэта легла на маё сумленне… Бывай, Марыям! Але ў спакоі я цябе не пакіну. Ты прыедзеш да мяне ў Францыю. Сродкаў угаварыць цябе зрабіць гэта хапае… Што за крык? Каго яшчэ валачэ шайтан у нашу шчыліну?»

Усе, нібы па камандзе, павярнулі галовы да акенца: з другога боку пратокі, з мацерыка, нехта гукаў. Вільнаў сцепануўся — голас падаўся яму знаёмы.

— Ён ведае мяне! — Шабан прыціснуўся шырокай спінай да гузаватай каменнай сцяны. — Гэта савет.

Кожны раптам адчуў сябе, нібы ў мышалоўцы, і ўсе зірнулі на Аіт-Хаммуша так, быццам вінаваты ў гэтым быў стары.

Шабан падскочыў да дзвярэй, прыадчыніў іх і праз вузкую шчыліну стаў узірацца — што там, на кантыненце.

— Сядзець усім ціха, — загадаў Гедыфі і памацаў аўтамат, які вісеў у яго пад гандурай. — Зачыні дзверы, Шабан!

Той злосна скасавурыўся, але дзверы не зачыніў. Пагукалі зноў. Голас чалавека нібы памацнеў. Раптам пачуўся і крык хлапчука:

— Хуары-ы!

Гедыфі напружана ўглядаўся ў акенца. Руля яго аўтамата вытыркалася з-пад крыса.

— Ён збіраецца сюды плысці! — як пра непазбежнае, паведаміў Шабан. — Няхай бы стары выйшаў ды адгукнуўся.

— Усім сядзець ціха, — паўтарыў Гедыфі.— Ты таксама не сноўдай. Не панясе яго шайтан праз пратоку. Вунь якія хвалі.

Гедыфі гаварыў па-арабску, і Вільнаву падалося, што гэта знарок, каб ён не разумеў, аб чым яны дамаўляюцца. Ён прыўстаў. Карцела ўбачыць, што ўсё-такі адбываецца на тым беразе.

— А калі яны з-за гэтых шчанюкоў? — сказаў Шабан.

— Адкуль ім пра іх ведаць? — запярэчыў са злосцю Гедыфі.— Каб так, дык з'явіліся б з паліцыяй.

Пры слове «паліцыя» Вільнаў міжволі зрабіў крок да дзвярэй, зірнуў у шчыліну і адразу адхіснуўся; пазнаў Добыша.

— Ён жа мяне ведае! — прамовіў Вільнаў тонам абурэння. Ён быў злосны на тых, хто ўзяўся яго абараняць ад усякіх непрыемнасцей, а цяпер дрэнна выконваў абавязкі.

— На месца! — гыркнуў на яго Гедыфі і выпрастаў з-пад гандуры аўтамат.

— Усё, плыве сюды, — спакойным тонам паведаміў Шабан і сеў на лаву.

«Выходзіць, так пажадаў алах», — Аіт-Хаммуш са свайго месца таксама бачыў, як малады савет, сябар і суайчыннік доктара Кійка, саступіў у ваду, прысеў і далонямі агладзіў сябе. Потым паківаў хлапчуку, які стаяў на камені і глядзеў сюды, на востраў.

32. СТРЭЛЫ НА ВОСТРАВЕ

Добыш і не чакаў сустрэць «бондэсантнікаў» ля руін турэцкай крэпасці. Але на ўсякі выпадак вырашыў дадаткова да ўсіх мер перасцярогі папрасіць старога Аіт-Хаммуша, каб той таксама паназіраў за руінамі. Яму ж тут рукой падаць. З гэтымі думкамі ён разам з Аклілем і накіраваўся ў бок вострава Сіндбада, як Добыш пра сябе яго называў.

Прадраўшыся праз калючы хмызняк, яны з Аклілем наўпрасткі спусціліся да пясчанага берага. Ля самай вады ляжаў ладны пляскаты валун. Час ад часу прыбой дасягаў яго, і ў пырсках зіхацела невялічкая вясёлка. Пасля многіх напружаных дзён у пустыні Добыш і хлопчык з аднолькавым захапленнем пазіралі на мора.

Але перш чым акунуцца ў ваду, вырашылі крыху падсілкавацца. Добыш дастаў з сумкі бутэрброд, выцягнуў яго з цэлафанавага мяшэчка і разламаў напалам. Адзін кавалак працягнуў хлопчыку, ад другога адкусіў сам. Акліль еў і ўважліва прыглядаўся да слядоў на беразе. Раптам ён упэўнена заявіў:

— Я ведаю, дзе яны. На востраве!

— Цікава, — недаверліва прамовіў Добыш. — Яны тут будуць дзён праз пяць. Ці ім таксама далі самалёт?

А вось сляды Хуары паказаў Акліль Я ж іх колькі разоў бачыў Гэта яго - фото 16

— А вось сляды Хуары, — паказаў Акліль. — Я ж іх колькі разоў бачыў. Гэта яго пантофлі.

— Гэткіх пантофляў у Алжыры, можа, сто тысяч, — Добыш зняў з сябе вопратку і паклаў падалей ад вады. Потым павярнуўся да мора.

Над востравам віліся нечым устрывожаныя чайкі. Ну, ды гэтыя птушкі амаль заўсёды паводзяць сябе так, калі задзімае вецер, падумалася Добышу. Або ўбачаць у вадзе скарынку хлеба — і ўжо крычаць, мітусяцца, быццам немаведама што здарылася.

Стаўшы босымі нагамі на вільготную роўнядзь каменя, Добыш склаў далоні рупарам і крыкнуў:

— Сейід Аіт-Хаммуш!

Чайкі, нібы самалёты-знішчальнікі, рынуліся ў бок мацерыка і, трапечучы крыламі, узвіліся над Добышам.

Акліль таксама ўскочыў на камень і крыкнуў:

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сіндбад вяртаецца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сіндбад вяртаецца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Юрий Татаринов: Чарадзейныя яблыкі
Чарадзейныя яблыкі
Юрий Татаринов
Павел Мисько: Грот афаліны
Грот афаліны
Павел Мисько
Уладзімір Караткевіч: Вячэрнія ветразі
Вячэрнія ветразі
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Пашкевіч
Отзывы о книге «Сіндбад вяртаецца»

Обсуждение, отзывы о книге «Сіндбад вяртаецца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.