Владимир Шитик - Левы рэйс

Здесь есть возможность читать онлайн «Владимир Шитик - Левы рэйс» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1983, Издательство: Юнацтва, Жанр: Прочие приключения, Детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Левы рэйс: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Левы рэйс»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Апавяданні, уключаныя ў зборнік, адзначаны прэміямі на рэспубліканскіх конкурсах «Мая міліцыя», а аповесць «Па жураўля ў небе» і апавяданне «Другая версія» атрымалі дыплом на конкурсе Саюза пісьменнікаў і МУС СССР.
ЗМЕСТ: Другая версія
Неспадзяваны ход
Гадзіннік з бранзалеткай
Левы рэйс
Па жураўля ў небе
Мастак:

Левы рэйс — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Левы рэйс», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не блізка, — пацвердзіў Пратасеня. — Не хочаце на гэта пытанне адказваць, то, можа, пра Вадвянскі хутар што скажаце?

Кунцэвіч сцяў зубы, кінуў злосны позірк на Корзуна, які сядзеў убаку з самым ціхамірным выглядам.

— Неблагая ферма была, га, Фёдар Сяргеевіч?

— Вам відней, — Кунцэвіч ухіліўся ад прамога адказу. — А віна ўсё роўна на дваіх.

— Кожнай сястрыцы па завушніцы?

Размова неяк збочвала, драбнела, і Корзун вырашыў, што наспела яго пара:

— Дазвольце, Аркадзь Міхайлавіч? Пратасеня кіўнуў.

— Дапусцім, Кунцэвіч, дапусцім, — звярнуўся Корзун да нарыхтоўшчыка. — Але чаму вы ў такім выпадку нагаворваеце на сябра?

— Не выдумляйце!

— Не забывайцеся, Кунцэвіч, мы вас не ў госці паклікалі. І нічога я не выдумляю. Хіба не вы паведамілі нам, што Абабурка ў той вечар, калі загінуў карэспандэнт, вярнуўся ў тры гадзіны ночы? Навошта?

Кунцэвіч трохі падумаў і ўпарта заявіў:

— І сёння скажу.

— Абабурка і ваша жонка сцвярджаюць, што не пазней адзінаццаці…

Вытрымка нечакана здрадзіла Кунцэвічу, ён ускіпеў:

— І што з таго?

— Вось і я думаю, чаго гэта вы падстаўляеце пад удар друга сардэшнага?

— Я за чужыя справы не адказчык!

— А за свае? Бо Абабурка спакойна спаў, калі вы на кані раз'язджалі,— Корзун нічым не рызыкаваў, выстаўляючы гэты довад. Наўрад ці хто другі мог тады ехаць.

Драбнюткія кропелькі зноў заблішчалі на Кунцэвічавым ілбе, ён пацягнуўся, каб выцерці іх.

— Асцярожна, — папярэдзіў Пратасеня, — запэцкаецеся.

— А-а, — Кунцэвіч няўцямна пазіраў на свае рукі са слядамі чорнай фарбы. — Пальцы…

— Так, пальцы, — вырвалася ў Корзуна, і ён нахмурыўся: паспяшаўся з рэплікай. А перад вачамі раптам узнік чысты ліст паперы, дзве кропкі, злучаныя лініяй, перарванай пасярод пункцірам. Пункціранкі пачалі выцягвацца, замыкаючы разрыў.

І Пратасеня і Кунцэвіч павярнуліся да Корзуна.

— Грамадзянін Кунцэвіч, — Корзун ужо не мог звяртацца да яго іначай, — вы, як заўважылі Рамейку на пераездзе, падыходзілі блізка?

— Я казаў раней, не. — Пытанні сыпаліся адно за адным, аднак яны не мелі дачынення да махлярства з свіннямі, у якім абвінавачвалі Кунцэвіча, і гэта яго занепакоіла. Ён круціў галавой, ловячы позіркі то Пратасені, то Корзуна, каб зразумець, што яны хочуць, чаго дабіваюцца.

— Зазначым у пратакол, не пярэчыце? Падпішыце. Веру, веру, на здымках таксама слядоў не відно. І вартаўнік казаў, што не падыходзіў ніхто.

— А на які ляд мне гэта было, што я, правілаў не ведаю?

— Правілы — правіламі, а іншым разам бывае цікава.

— Ну, ведаеце, мярцвяк жа, — Кунцэвіч нібы не на жарт абурыўся.

— А раптам мярцвяк ажыў за ноч?

— Ці мне не ўсё адно? Ён мне што, сват, брат? — Нарэшце яму ўдалося спаймаць Корзунаў позірк. — Вы пра што гэта?

— Пра тое самае, Кунцэвіч, — Корзун таксама пільна разглядаў яго, нібы ўбачыў упершыню. — У Рамейкі павінна было быць пісьмо пра Вадвянскі хутар.

— Але… — пачаў быў Кунцэвіч і спахапіўся: — Я ў яго кішэні не лазіў, можа, там куча грошай была. Адкуль мне ведаць?

— Чуць маглі. Ад Абабуркі, напрыклад.

— Ён вам і гэта сказаў, так? — Кунцэвіч, на здзіўленне Корзуну, трымаўся ваяўніча.

— Спадзяюся, скажа. Як даведаецца, што і да чаго, — паабяцаў Корзун.

— Тады і будзе размова, — ён яшчэ трымаўся, але, відаць, пачаў здагадвацца, што Корзун спакваля падбіраецца да прамога пытання: ці не ты забіў Рамейку? Гэта не крадзеж, не вадвянская ферма. Кунцэвіч не мог не разумець гэтага. Аднак, напэўна, разумеў і другое: былі б у следства доказы, пытанне задалі б даўно.

— Доўга чакаць не прыйдзецца, — супакоіў Корзун і, як паміж іншым, спытаў: — Чаго вы раніцай на пераезд паехалі?

— Грамадзянін пракурор, вы чулі? — Кунцэвіч павярнуўся да Пратасені.— Колькі разоў можна пра адно і тое? Абараніце ад прыдзірак.

— Адказвайце, — суха сказаў Пратасеня. Кунцэвіч неахвотна прамовіў:

— З Багуком дамовіўся.

— У Багука няма свіней.

— А мне не свінні, мне подпіс быў патрэбны. Свіней у мяне хапала, — Кунцэвіч узбадзёрыўся, адказ здаўся яму даволі ўдалым. Не ведаў ён, што Пратасеня з Корзунам прадбачылі і такі ход і загадзя пацікавіліся, ці была ў яго з Багуком папярэдняя дамоўленасць. Ён хлусіў, і гэта насцярожвала.

— Не хочаце гаварыць — не трэба, — сказаў Корзун. — Як, Аркадзь Міхайлавіч, дадзім яму час, каб падумаў над пытаннем? Дык вось, Кунцэвіч, адкладзём допыт. Але раю ўлічыць, што гэта, мажліва, ваш апошні шанц быць шчырым, — і выклікаў дзяжурнага.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Левы рэйс»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Левы рэйс» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Левы рэйс»

Обсуждение, отзывы о книге «Левы рэйс» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x