Владимир Шитик - Левы рэйс

Здесь есть возможность читать онлайн «Владимир Шитик - Левы рэйс» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1983, Издательство: Юнацтва, Жанр: Прочие приключения, Детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Левы рэйс: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Левы рэйс»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Апавяданні, уключаныя ў зборнік, адзначаны прэміямі на рэспубліканскіх конкурсах «Мая міліцыя», а аповесць «Па жураўля ў небе» і апавяданне «Другая версія» атрымалі дыплом на конкурсе Саюза пісьменнікаў і МУС СССР.
ЗМЕСТ: Другая версія
Неспадзяваны ход
Гадзіннік з бранзалеткай
Левы рэйс
Па жураўля ў небе
Мастак:

Левы рэйс — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Левы рэйс», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Што паходка, што? — ухапіўся за апошняе слова Кунцэвіч. — Калі, як вы кажаце, чалавек п'янага вядзе, якая ў яго паходка? Зноў выдумляеце!

— Бачылі, Кунцэвіч, бачылі, як чалавек у бурках і белым кажуху ад Падгорнай ледзь не подбегам некуды спяшаўся, заўважце, адзін без таго, каго мы пакуль называем п'яным.

Кунцэвіч апусціў галаву, нават руку быў адарваў ад калена, быццам захацелася яму памацаць белыя, абшытыя карычневай скурай буркі, у якіх ён, напэўна, яшчэ зусім нядаўна адчуваў сябе відным дзеячам. І тады яго як прарвала.

— Не забіваў я, не забіваў! — Падобна, думка аб немінучай расплаце ўсё-такі ўвесь час трымцела ў ім, нягледзячы на ўпэўненасць, што не засталося ніводнага следу, што няма ніводнага сведкі. Зараз яна вырвалася крыкам і адчаем: — Вы не дакажаце!

— Спыніце істэрыку, Кунцэвіч. Калі мы памыляемся, скажыце дзе, у чым. Паўтараю, будзем толькі рады.

Кунцэвіч аціх, утаропіўся ў Корзуна. Пасля нервовай успышкі ён, напэўна, кепска кеміў, што з ім адбываецца. І раптам да яго дайшло. Ён аберуч абхапіў галаву, сіпла вымавіў:

— Не хацеў, сам не разумею, як здарылася… Корзун з сумненнем пахітаў галавой.

— Паверце, — працягваў ныць Кунцэвіч. — Не хацеў. Усё атрымалася выпадкова. Абабурка сказаў, што хоча пабачыцца з карэспандэнтам, наконт пісьма з Вадвы. Хацеў наплесці што-небудзь, каб выйграць пару дзён. Мы і так збіраліся згарнуць справу, адчулі небяспеку. У мяне на гэта нюх. Я не паверыў, што майму вучонаму заатэхніку, — вось калі нарэшце прабілася доўга хаваная нянавісць да хаўрусніка, ад якога мусіў раней цярпець залежнасць, — удасца ўладзіць пагрозу. Не ў яго характары. Прайдзісвет — гэта праўда, а слязу пусціць не ўмее…

Корзун зірнуў на Пратасеню. Той усміхнуўся ў адказ краем губ. Яшчэ не дайшло да лавы падсудных, а адзін саўдзельнік ужо гатовы паболей навесіць на другога.

— …Як ведаў. Прыходжу — Абабуркі няма. Карэспандэнт стаіць як не ў сабе. Кажа, упаў, моцна пабіўся. Думаў, што я прахожы. — Кунцэвіч спыніўся. Гарачка мінула, і ён, напэўна, цяпер прыкідваў, ці нельга зменшыць сваю віну. — Я рашыў памагчы чалавеку. Прывёў на склад, пасадзіў на лаўку і пабег вады прынесці.— Калі ён і хлусіў, то даволі праўдападобна. Вось толькі чаму ў склад павёў, у чужы, калі да свайго дома ці бальніцы было бліжэй? — Вярнуўся, а ён нежывы. І…

— У вас мільганула думка, — падказаў Корзун, бо Кунцэвіч запнуўся на слове.

— Так. Я рашыў забраць пісьмо, а тады выклікаць «хуткую». Забраў, і тады мне стала страшна. Хто паверыць, што не забіў?

— І вы пабеглі ў свой двор, запрэглі каня, паклалі ў сані мёртвага чалавека і рушылі на пераезд?

— Вы нібы бачылі,— Кунцэвіч сказаў гэта лісліва, а вочы выдавалі нянавісць. Не хацеў ён шчырасці.

— А каб не ажыў, рукавом рот заткнулі, так? — Корзун павысіў голас. — Быў у вас, Кунцэвіч, шанс, не выкарысталі вы яго. Крыўдуйце на сябе. Наўрад ці суд знойдзе акалічнасці, якія б зменшылі вашу віну.

Кунцэвіч не адказваў.

Корзун і Пратасеня не прыспешвалі, цярпліва чакалі. Нарэшце ён прамовіў:

— Усё роўна ваш журналіст быў не жылец… Машына да смерці падбіла.

Прызнанне было, раскаянне — не.

— Што ж, на сёння, бадай, хопіць, — Пратасеня даў Кунцэвічу падпісаць пратакол.

Кунцэвіч страпянуўся, як бы хацеў што спытаць, але не спытаў і пайшоў да дзвярэй…

Корзун ускочыў, забегаў па кабінеце.

— Спакойна, Алесь, спакойна, — Пратасеня падышоў да яго, абняў за плечы. — Хай цябе суцяшае, што злачынства будзе пакарана. Гэта справа — сведчанне тваёй крыміналістычнай сталасці.

— Згодзен усё жыццё хадзіць у пачаткоўцах, абы не было такіх вырадкаў,— гарачыўся Корзун, — абы не было забойцаў! Я гэтага нарыхтоўшчыка век не змагу забыць!

— На жаль, так, — Пратасеня не суцяшаў, некалі і ў яго была першая справа аб забойстве, і помніў яе да гэтага дня. — А сваёй працай можаш ганарыцца!

— Яшчэ б, — іранічна адказаў Корзун, крыху супакоіўшыся. — На мяне два райаддзелы і адзін раённы пракурор горбіліся. Мне было толькі пенкі знімаць.

— Падзелімся славай, — усміхнуўся Пратасеня з затоеным сумам. — Будзе час, і ты дзеля мяне пабегаеш. А цяпер да ліха справы, пойдзем да нас, павячэраем, пагаворым.

— Даруйце, Аркадзь Міхайлавіч, — Корзун зірнуў на гадзіннік, — праз пятнаццаць хвілін апошні аўтобус.

— Як знаеш, — Пратасеня не пакрыўдзіўся. — Машына ёсць, падкіне на станцыю. — І раптам спытаў: — Ты кватэру ў горадзе маеш?

— За дваццаць пяць рублёў у месяц, затое дровы гаспадарскія, — ён здагадаўся, куды хіліць пракурор.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Левы рэйс»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Левы рэйс» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Левы рэйс»

Обсуждение, отзывы о книге «Левы рэйс» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x