Джэк Лондан - Крыс Фэрынгтон, матрос

Здесь есть возможность читать онлайн «Джэк Лондан - Крыс Фэрынгтон, матрос» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1931, Издательство: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, Жанр: Прочие приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Крыс Фэрынгтон, матрос: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Крыс Фэрынгтон, матрос»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Крыс Фэрынгтон, матрос — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Крыс Фэрынгтон, матрос», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ён-жа там утопіцца; глядзеце, як вада ліецца праз шлюзы. Ідзеце туды, да яго! — загадаў Крыс, узяўшы на сябе каманду, нібы гэта так і павінна быць. Скажэце яму, каб ён не турбаваўся— я каля руля. Памажэце яму, чым зможаце, і няхай ён сам… Ён спыніўся і павярнуў кола ўправа, бо вялізарная хваля ўзьнялася і павярнула шхуну на левы край… — Адчынеце дзьверцы на палубе, спусьцеце яго ўніз, у каюту, і палажэце на ложку. Потым дзьверцы зачынеце.

Капітан боязна завярнуў маршчыністы твар да насавой часткі судна і дрыжыкі прабеглі па яго целе. Капітан толькі што ледзь вырабіўся адтуль— там поўна да краёў ва’ды і сьмерць вартуе чалавека на кожным кроку дарогі.

— Ідзеце! — грозна закрычаў Крыс. I калі той, напалоханы, рушыўся, Крыс крыкнуў яму ўсьлед — І паглядзеце яшчэ раз, дзе кок!

Праз гадзіну, ледзь жывы ад усяго перажытага, капітан вярнуўся. Ён зрабіў усё, што загадаў яму Крыс. Боцман быў зусім пакалечаны, але ніякая бяда цяпер не пагражала яму, — ён ляжаў на ложку; кок прапаў. Крыс паслаў капітана ўніз, у каюту, перамяніць адзежу.

Пасьля нязвычайна здоўжаных гадзін работы пачынаўся халодны і шэры досьвітак. Крыс агледзеў усё навокал сябе. «Софі Сузэрлэнд» ляцела перад тайфуном, як шалёная. Дажджу ня было, але вецер узрываў пырскі вады і шпурляў іх да вышыні мачтаў, ствараючы поўную цемень. Крыс мог бачыць толькі дзьве хвалі: тую, што сьпера’ду, і тую, што ззаду. Шхуна здавалася такой маленькай і слабой сярод бязьмежнай прасторы Ціхага акіяну.

Шхуна ўзьлятала на страшэнную гару, спынялася на самым яе версе, задыхаючыся і гайдаючыся, кідалася наперад уніз у глыбачэзнае бязідоньне і ўся закопвалася ў пену. Потым яна крыху сунімалася, але зноў налятала хваля, — зноў такі-ж страшэішы ўзьлёт, зноў спынак і паданьне ўніз.

Раптам Крыс убачыў, як поруч са шхунай імчаўся на хвалях кок. Відаць, яго змыла ў мора, і ён заблытаўся ў вяроўках і снасьцях, якія цягнуліся з ім разам, і так плыў.

Яшчэ доўгіх тры гадзіны разам з гэтым жудасным цяпер целам кока Крыс грымаў «Софі Сузэрлэнд» у кірунку ветру. Ён ужо даўно забыўся аб сваіх пакалечаных пальцах. Перавязкі сарваліся, і халодныя салёныя пырскі паўядаліся ў яшчэ досыць сьвежыя раны; адгэтагапальцы анямелі і больш не балелі. Яму ня было холадна. Працуючы, ён нават спацеў. Але ён саслабеў і пакутваў ад голаду і зморы. I калі на палубе паказаўся капітан з фунтам шоколяду, Крыс гэтаму вельмі зарадаваўся. Крыху перакусіўшы, ён адразу падужэў.

Ён загадаў капітану перарэзаць вяроўкі, на якіх павісла цела кока, а потым пайсьці на пярэднюю частку і пазьнімапь астатнія парусы. Капітан усё гэта зрабіў, і «Софі Сузэрлэнд» імчалася цяпер з голымі мачтамі.

Пад паўдня навальніца сьцішылася, і да шасьці гадзін вечару мора зрабілася спакойным, так што Крыс мог пакінуць руль.

Ясна, ня было ніякай надзеі на тое, што шлюпкі з матросамі, яго таварышамі, вытрымаюць такую навальніцу. Але, калі справа ідзе аб паратунку людзей, надзеі траціць нельга, і Крыс зараз-жа рушыў назад па тэй-жа Дарозе, якою ўцякаў ад навальніцы. Ён з вялікім напружаньнем сілы і волі нацягнуў парусы і падаўся назад. Праз усю ноч навылет ён ішоў раненшаю дарогаю, настаўляючы парусы, як дазваляў вецер.

Пакалечаны боцман пачаў гаварыць з агню, і Крыс прымушаў капітана ўвесь час працаваць: даглядаць боцмана і памагаць яму — Крысу — на шхуне. «Навучыў ён мяне морскай рабоце больш, — казаў той потым, — чым я пасьпеў вывучыцца за ўсю дарогу». Але на досьвітку слабое цела старога капітана ня вытрымала, і ён, змарыўшыся, заснуў моцным сном на карме.

Крыс мог цяпср прывязаць рулявое кола. Ён накрыў старога капітана прынесенымі зьнізу коўдрамі і пашоў пашукаць у шпіталі чаго-небудзь зьесьці. Але на другі дзень і ён здаўся, і драмаў час-часом каля руля, прачынаючыся сяды-тады, каб паглядзець, што робіцца навокал.

На трэці дзень, пасьля паўдня, ён убачыў шхуну, якая была бяз мачтаў і, відаць, стала ахвярай навальніцы. Падплыўшы бліжэй ён убачыў на палубе вялікую каманду, — вельмі вялікую для такой шхуны. А падплыўшы яшчэ бліжэй, — ён пазнаў сярод незнаёмых матросаў сваіх таварышоў. І ён прыплыў якраз у час. Яны ўжо дарэмна змагаліся за жыцьцё каля насосаў. Праз гадзіну ўсе таварышы Крыса разам з камандаю разьбітай шхуны, якая танула, былі на палубе «Софі Сузэрлэнд».

Адплыўшы далёка ад свайго судна, матросы «Софі Сузэрлэнд» знайшлі прытулак на чужой шхуне, — якраз перад навальніцай. Гэта было канадзкае цюленябойнае судно, якое вышла ў першы і, як цяпер было ясна, апошні свой рэйс [4] Шлях судна ад аднаго пункту да другога. .

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Крыс Фэрынгтон, матрос»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Крыс Фэрынгтон, матрос» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Крыс Фэрынгтон, матрос»

Обсуждение, отзывы о книге «Крыс Фэрынгтон, матрос» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x